Адбыўся 27—29.1.1981 у Мінску. Прысутнічала 796 дэлегатаў ад 595 311 чл. і канд. у чл.партыі. Парадак дня: справаздачы ЦККПБ (Ц.Я.Кісялёў), Рэвіз. камісіі КПБ (Дз.В.Цябут); аб праекце ЦККПСС да XXVI з’езда партыі «Асноўныя напрамкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР на 1981—1985 гады і на перыяд да 1990 года» (А.Н.Аксёнаў); выбары ЦККПБ, Рэвіз. камісіі КПБ. З’езд абмеркаваў і адобрыў праект ЦККПСС да XXVI з’езда партыі «Асноўныя напрамкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР на 1981—1985 гады і на перыяд да 1990 года» і даручыў СМБССР і інш.дзярж. органам на яго аснове распрацаваць 11-ы пяцігадовы план эканам. і сац. развіцця БССР. Выбраў ЦККПБ у складзе 157 чл. і 71 канд. ў чл., Рэвіз. камісію КПБ з 49 чл.
Літ.:
Матэрыялы XXIX з’езда Камуністычнай партыі Беларусі. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАЦЬБІ́СТЫ,
украінская партыя левых эсэраў у 1918—20. Узнікла ў маі 1918 у выніку расколу Украінскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Назва ад парт.газ. «Боротьба». З сак. 1919 наз.Укр. партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў-камуністаў, са жн. 1919 — Укр.камуніст. партыя (барацьбістаў). Прадстаўнікі барацьбістаў уваходзілі ў сав. ўрад Украіны, Усеўкр. рэўком. Выступалі за незалежнасць Украіны, нац. характар укр. рэвалюцыі і інш., вялі паліт. барацьбу з бальшавікамі, але па шэрагу пытанняў падтрымлівалі іх. Сац. базу партыі складалі сяляне і інтэлігенцыя. Кіраўнікі: В.М.Блакітны (сапр. Яланскі), Р.Ф.Грынько, А.П.Любчанка, І.В.Міхайлічэнка, А.Я.Шумскі. У 1920 левае крыло барацьбістаў дамаглося самароспуску партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СТАЎ (Трайча) (17.6.1897, Сафія — 17.12.1949),
балгарскі паліт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1963). З 1920 чл.Балг.камуніст.партыі (цесных сацыялістаў); з 1931 чл. яе ЦК, з 1937 чл. Палітбюро ЦК. У 1924—29 зняволены за рэв. дзейнасць. У 1930—31, 1932—34 жыў у СССР, працаваў у Выканкоме Камінтэрна. У 2-ю сусв. вайну сакратар ЦКБалг. рабочай партыі (БРП, 1940—42), адзін з арганізатараў балг. Руху Супраціўлення, зняволены (1942 — вер. 1944). У 1944—46 сакратар ЦК БРП (камуністаў), у 1946—49 нам. старшыні Савета Міністраў. У 1948—49 чл. Палітбюро ЦКБалг.камуніст.партыі. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГО́ЕЎ (Дзімітр) (14.6.1856, в. Загорычане, Македонія — 7.5.1924),
дзеяч рэв. руху Балгарыі і Расіі. З 1881 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. У 1883 стварыў Благоева групу. Арганізатар Балг.с.-д.партыі (1901); у 1903 — партыіцеснякоў (у 1919 перайменавана ў кампартыю). Пераклаў на балг. мову шэраг твораў К.Маркса. Працы па філасофіі, палітэканоміі, гісторыі, эстэтыцы, артыкулы пра балг. л-ру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРА́СНАЯ ЛЕ́ТОПИСЬ»,
савецкі гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1922—34 і 1936—37 у Ленінградзе на рус. мове Ін-там гісторыі партыі пры Ленінградскім абкоме ВКП(б). Змяшчаў артыкулы па гісторыі камуніст.партыі, Кастр. рэвалюцыі 1917, успаміны і інш. матэрыялы, якія пераважна адлюстроўвалі гісторыю Ленінградскай парт. арг-цыі, заводаў і фабрык, жыццё і дзейнасць У.І.Леніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУГІ́ З’ЕЗД КПЗБ.
Адбыўся 8—18.5.1935 у в. Сляпянка каля Мінска (цяпер у межах горада). У рабоце з’езда ўдзельнічалі 57 чал., у т. л. 21 дэлегат з рашаючым і 13 з дарадчым голасам ад 3327 членаў партыі Беластоцкай, Віленскай, Глыбоцкай, Гродзенскай, Навагрудскай і Слонімскай акруг КПЗБ. Парадак дня: паліт. сітуацыя ў Польшчы, адзіны рабочы і антыфаш. нар. фронт (Ю.Ленскі); паліт. справаздача ЦККПЗБ і задачы партыі [І.К.Лагіновіч (П.Корчык)]; задачы партыі ў нац.-вызв. руху (М.С.Арэхва); справаздачы мандатнай, арганізац., прафс., вясковай і маладзёжнай камісій; выбары ЦК. Была разгледжана таксама дзейнасць КСМЗБ. З’езд ухваліў паліт. лінію і практычную дзейнасць ЦК, вызначыў задачы партыі па развіцці рэв. і нац.-вызв. руху ва ўмовах наступу сіл фашызму і нарастання ваен. небяспекі. Гал. недахопам партыі ў практычнай дзейнасці, на думку дэлегатаў, былі сектанцкія погляды і метады работы. У сял. пытанні была дадзена ўстаноўка на арганізацыю барацьбы сял. мас за частковыя патрабаванні: змяншэнне падаткаў, шарварак, арэнднай платы, адмена камасацыі і інш.Асн. задачай партыі ў нац.-вызв. руху з’езд вызначыў стварэнне антыакупац. нар. фронту. Прыняў рэзалюцыю «На барацьбу з пагрозай вайны, у абарону СССР». З’езд выбраў ЦККПЗБ: чл. Лагіновіч, С.А.Мертэнс, М.А.Блінчыкаў, Арэхва, Е.І.Шоламаў, М.П.Маслоўскі (усе 6 былі абраны таксама на VII кангрэс Камінтэрна), Ю.Брун, Л.М.Янкоўская, І.Ф.Сяменнікаў, Х.Р.Гелер, А.Раф; канд. ў чл. С.М.Малько, М.М.Дворнікаў, Ф.Б.Пірышка, Э.К.Аболіна, М.С.Майскі.
Літ.:
В борьбе за демократические права и свободы. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИЗВЕ́СТИЯ ЦК КПСС»,
«Известия Центрального комитета Коммунистической партии Советского Союза», савецкі інфармацыйны часопіс. Выдаваўся ў Маскве ў 1919—29 [пад назвамі «Известия ЦК РКП(б)» і «Известия ЦКВКП(б)»] і ў 1989—91. Друкаваліся рашэнні вышэйшых органаў партыі, інфармацыя аб бягучай дзейнасці ЦККПСС, яго кіруючых органаў, паведамленні пра кадравыя перамяшчэнні, біяграфіі асобных парт. функцыянераў, дакументы з архіваў партыі і інш.
румынская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Музыцы вучылася ў Вене, Бухарэсце, удасканальвалася ў Парыжы. У 1888 дэбютавала ў т-ры «Гранд-Апера» (Парыж) у партыі Маргарыты («Фауст»), падрыхтаванай пад кіраўніцтвам Ш.Гуно. Гастраліравала ў многіх краінах. Валодала моцным прыгожым голасам мяккага тэмбру, дасканалай тэхнікай, яркім сцэн. дараваннем. Дыяпазон яе голасу дазваляў выконваць партыі лірыка-каларатурнага і мецца-сапрана: Дэздэмона, Віялета («Атэла», «Травіята» Дж.Вердзі), Эльза («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Неда («Паяцы» Р.Леанкавала), Мімі, Тоска, выкананая ўпершыню («Багема», «Тоска» Дж.Пучыні), Валянціна («Гугенот Дж.Меербера), а таксама напісаныя для яе гал.партыі ў операх Леанкава («Заза»), П.Масканьі («Ірыс»), А.Каталані («Валі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРОЛЕТА́РСКАЯ РЕВОЛЮ́ЦИЯ»,
савецкі гіст. часопіс. Выдаваўся на рус. мове ў Маскве ў 1921—41 [у 1921—28 орган Камісіі ЦКВКП(б) па гісторыі Кастр. рэвалюцыі і Камуніст.партыі, у 1928—31 — Ін-та Леніна пры ЦКВКП(б), у 1933—41 — Ін-та Маркса—Энгельса—Леніна пры ЦКВКП(б)]. Выйшлі 132 нумары, перыядычнасць выпуску мянялася. У розныя гады рэдактарамі былі М.С.Альмінскі, С.І.Канатчыкаў, М.А.Савельеў, В.Г.Кнорын і інш. Друкаваліся даследчыя артыкулы, дакументы па гісторыі рабочага руху, Камуніст.партыі, Кастр. рэвалюцыі 1917 і Грамадз. вайны (у т. л. на тэр. Беларусі), пра відных дзеячаў партыі, рабочага і с.-д. руху, мемуары, крытыка, бібліяграфія і інш.