ЛІПАМЕТРЫ́Я (грэч. lipometria ад liepō не хапаць + metron памер),

замена склада паўзай у пачатку стопнага вершаванага радка. Робіць больш разнастайным рытмічна-інтанацыйны малюнак верша.

Па сялі́бах непрабу́дны
Згі́нуў со́н,
Прад вачы́ма шлях у со́нцы
Но́вых дзё́н.
(Я.​Купала. «Здаецца ж, было гэта ўчора...»)

А.​А.​Майсейчык.

т. 9, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ГА... (ад грэч. megas вялікі), 1) першая састаўная частка складаных слоў, што паказвае на вял. памер чаго-небудзь (напр., мегаспора, мегаліты).

2) Дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў кратных адзінак, роўных 10​6 зыходным адзінкам. Пазначаецца М. Напр., 1 МВт = 10​6 Вт, 1 МэВ = 10​6 эВ.

т. 10, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЦЭ́НТНАЯ СТА́ЎКА,

адносная велічыня працэнтных плацяжоў, якія выплачваюцца пазычальнікам крэдытору за пэўны перыяд часу (месяц, год). Ад П.с. залежыць прыбытак крэдытора. Ва ўмовах інфляцыі П.с. павялічваецца, паколькі ўключае ў сябе цалкам або часткова чакаемы ўзровень інфляцыі. Плаваючая П.с. — стаўка, памер якой не фіксуецца на ўвесь тэрмін крэдыту.

т. 13, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«СЕРБІЯ́НКА»,

бел. бытавы імправізацыйны танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп ад умеранага да хуткага. Існуе ў сольным і масавым варыянтах. Танец кампазіцыйна разнастайны, уключае прытупы, прысядкі і падбіўкі, выконваецца пад шматлікія прыпеўкі, часцей гумарыст. характару. У пач. 20 ст. пашырылася па ўсёй Беларусі.

Ю.​М.​Чурко.

т. 14, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БА́РЫНЯ», «Барынька»,

беларускі нар. танец. Муз. памер 24 Тэмп жвавы. Запазычаны ў рускіх у 19 ст. (разам з прыпеўкамі), увабраў характэрныя рысы мясц. танц. традыцый. Вядомы як сольны імправізацыйны танец, дзе выканаўца паказвае сваю віртуознасць і спрыт пры падахвочванні гледачоў. Выконваецца і ў мяшаным складзе.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 2, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ДАРО́ЖКА»,

бел. нар. масавы танец, блізкі да карагода. Выяўлены ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. У аснове харэаграфічнай кампазіцыі прамыя лініі з перастраеннямі. Памер 2-дольны, тэмп умераны. Сцэнічны варыянт створаны ў канцы 1940-х г. балетмайстрам Я.​Хацілоўскім (паст. самадз. танц. ансамблем у Смаргоні).

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 6, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫСПЕ́РСНЫЯ ФАРБАВА́ЛЬНІКІ,

нерастваральныя ў вадзе арган. фарбавальнікі, якія выкарыстоўваюць у выглядзе высокадысперсных водных суспензій (памер часцінак 1—2 мкм). Па хім. будове пераважна азафарбавальнікі і антрахінонавыя фарбавальнікі. Выпускаюць у выглядзе тонкадысперсных парашкоў, гранул ці ў вадкай форме (у т. л. паст). Выкарыстоўваюць для афарбоўкі поліэфірных, поліамідных, ацэтатных валокнаў.

т. 6, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́ЙНАЛЬДСА ЛІК МАГНІ́ТНЫ,

безразмерны параметр у магнітнай гідрадынаміцы, які вызначае характар узаемадзеяння праводных вадкасцей (вадкіх металаў, электралітаў) і газаў (плазмы) з магн. полем. Вызначаецца формулай Rem = 4 πσlν/с​2, дзе l — характэрны памер, ν — скорасць цячэння, σ — электраправоднасць, c — скорасць святла ў вакууме. Названы імем О.​Рэйнальдса.

т. 13, с. 565

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСКЛЕПІЯ́ДАЎ ВЕРШ,

памер у метрычным вершаскладанні, вынайдзены стараж.-грэч. паэтам Асклепіядам Самоскім (3 ст. да нашай эры). Своеасаблівая мадыфікацыя пентаметра, у якім першая і перадапошняя дактылічныя стопы ўсечаны на адзін кароткі склад. У сілабатанічным вершаскладанні імітацыі Асклепіядава верша выключна рэдкія. У бел. паэзіі ўжыты толькі ў перакладзеным М.​Багдановічам «Помніку» Гарацыя.

т. 2, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«АНЦУЕ́ЛЯ»,

бел. нар. танец, разнавіднасць кадрылі. Назва паходзіць, верагодна, ад адной з размоўных формаў жаночага імя Ганна — Анця, Анцінея. Бытаваў на Навагрудчыне (зафіксаваны на пач. 19 ст.). Танцавалі ў 2 або 4 пары па чарзе, потым усе разам. Асн. элемент руху — галоп. Муз. памер 24. Тэмп хуткі.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 1, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)