прафесійна-палітычнаяарг-цыябел. настаўнікаў у Латвіі ў 1926—39. Аб’ядноўвала прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Т-ва апекавалася бел. школамі ў Латвіі, утрымлівала сваім коштам бел. гімназію ў Рызе. Перыядычна праводзіла настаўніцкія канферэнцыі. Мела драматычную дружыну, якая наладжвала бел. вечарынкі (уключалі чытанне рэфератаў, тэатр. пастаноўкі, спевы, танцы, дэкламацыю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ЗЕМЛЯ́»,
грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася ў 1918 у Мінску на рус. мове. Афіц. выдавец — Саюз бел. арг-цый, фактычна была органам Народнага сакратарыята Беларусі. Першы нумар выйшаў 1.3.1918. Друкавала дакументы выканкома Савета Усебел. з’езда, пастановы, загады і аб’явы Нар. сакратарыята Беларусі і падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячаў нац. руху. Выйшла некалькі нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНКА́ТА, Партыя свабоды Інката,
палітычная партыя ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Створана ў 1975 як грамадска-культ.арг-цыя зулусаў. Да 1990 наз. Рух Інката (Inkhata inkululeko ye sizwe — Рух культурнага вызвалення нацыі). Змагалася з апартэідам, пасля яго скасавання — гал.паліт. канкурэнт Афрыканскага нацыянальнага кангрэса. На выбарах 1994 І. заваявала 10,5% галасоў выбаршчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БДА),
палітычная партыя беларусаў у Польшчы. Створана ў 1990 на базе Бел. клуба (дзейнічаў з 1989). Устаноўчы кангрэс БДА (10.2.1990, Беласток, каля 100 дэлегатаў) прыняў праграму і статут, адозвы да бел. эміграцыі і Бел.нар. фронту «Адраджэньнне». Асн. мэта — выказванне патрабаванняў бел. насельніцтва Польшчы і абарона яго інтарэсаў. Кіруючы орган — гал. рада. Выдае бюлетэнь «Беларускія навіны».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПАТРЫЯТЫ́ЧНЫ РУХ (БПР),
палітычная партыя дэмакр. кірунку. Утвораны ў кастр. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. Асн. мэты — садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства, абарона нац. інтарэсаў Айчыны ва ўсіх сферах, аднаўленне і прымнажэнне сац. заваёў працоўных, захаванне міру і стабільнасці ў грамадстве. Арг-цыі БПР дзейнічаюць у большасці раёнаў і многіх гарадах Беларусі. Друкаваны орган — газ. «Отечество».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССИЯ»,
штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выдаецца з лют. 1995 у Мінску на рус. мове. Асвятляе грамадска-паліт. падзеі на Беларусі і за яе межамі, аналізуе эканам. становішча краіны. Закранае пытанні культуры, асветы. Друкуе матэрыялы на гіст., маральна-этычныя, сямейна-быт. тэмы. Мае рубрыкі: «Лёсы людскія», «Так і жывём», «Жанчыны Беларусі», «Побач з цікавым суразмоўцам», «Крымінал» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖА́НАТА ПА́РТЫ (Нар. партыя),
палітычная партыя ў Індыі ў 1977—80. Створана ў выніку аб’яднання партый Інд.нац. кангрэс (ІНК), Бхаратыя джан сангх, Бхаратыя лок дал, Сацыяліст. партыі і Кангрэса за дэмакратыю з мэтай забеспячэння перамогі ІНК на выбарах 1977. Імкнулася згуртаваць самыя розныя паліт. плыні. У 1977—79 правячая партыя. Лідэры: М.Дэсаі, Ш.Сінгх, Дж.Рам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАЎ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 17.10.1959, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1978). У жывапісных творах распрацоўвае сюррэалістычны кірунак вобразна-выяўл. трактоўкі: «Рэквіем» (1993), «Імгненне вечнасці», «Натура, якая сыходзіць» (абедзве 1995) і інш. Сярод работ у плакаце: серыі экалагічная (1988) і палітычная (1989), «Быццё» (1990). Працуе таксама ў тэхніцы графічнага дызайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ ПА́РТЫЯ (БНП),
палітычная партыя дэмакр. кірунку. Утворана ў ліст. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Камітэт партыі. Асн. мэты: пабудова унітарнай, дэмакр., суверэннай дзяржавы сацыяльна арыентаванага рыначнага характару; развіццё дэмакратыі; абарона ўласнасці і свабоды прадпрымальніцтва; уключэнне эканомікі Беларусі ў нар.-гасп. працэсы на аснове правядзення паліт., эканам. і дзярж.-прававых рэформаў; забеспячэнне гарантый грамадзянскіх правоў і свабод кожнаму чалавеку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РТЫЯ [франц. parti ад лац. pars (partis) частка, група],
1) палітычнаяарг-цыя, якая выражае інтарэсы грамадскага класа, іншых сац. груп і слаёў, аб’ядноўвае найб. актыўных іх прадстаўнікоў і кіруе барацьбой для дасягнення пэўных мэт.
2) Група людзей, аб’яднаных для якой-н. мэты; атрад (напр., П. геолагаў).
3) Пэўная колькасць прадметаў, тавару.
4) Гульня (у шахматы, шашкі, карты і пад.) да пэўнага выніку.