глыбакаводны жолаб у зах.ч. Ціхага акіяна. Размешчаны ўздоўж усх.падножжа хрыбта а-воў Нампа, цягнецца ад в-ва Хонсю на Пд да а-воў Банін. На Пн спалучаны з Японскім жолабам, на Пд аддзелены ад жолаба Валкана высокім вузкім грэбенем. Даўж. 1030 км, сярэдняя шыр. 82 км, найб.глыб. 9810 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДАГА́Р,
горад на Пд Афганістана, каля падножжа адгор’яў Зах. Гіндукуша. Адм. ц. правінцыі Кандагар. Паводле паданняў, заснаваны Аляксандрам Македонскім. 225 тыс.ж. (1989). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (жывёлагадоўля, садоўніцтва). Тэкст. ф-кі, фруктова-кансервавы з-д. Саматужныя рамёствы. Грабніца Ахмад-шаха Дурані і інш.арх. помнікі 18 ст.
горны хрыбет у Мексіцы, акаймоўвае паўд. край Мексіканскага нагор’я. Даўж. 800 км, шыр. 50—100 км. Расчлянёны скідамі. Частыя землетрасенні. Шмат дзеючых вулканаў: Арысаба (5700 м), Каліма, Папакатэпетль (5452 м), Парыкутын і інш. Вечназялёныя і хваёвыя лясы, на вяршынях — вечныя снягі. Нацыянальныя паркі. Каля падножжаг. Мехіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́Б (Antibes),
кліматычны курорт у Францыі. На У ад Канаў, на ўзбярэжжы Міжземнага мора, каля падножжа Прыморскіх Альпаў. Развіваецца з пач. 20 ст. Субтрапічны клімат з гарачым сухім летам і мяккай вільготнай зімой, хваёвыя лясы, пясчаны пляж спрыяльныя для адпачынку і лячэння агульнасаматычных хвароб. Буйны цэнтр маст. керамікі, кветкаводства і міжнар. турызму. Музеі, бат. сад, цэнтр зімовага спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХАРДЭ́НСКАЯ ПЯЧО́РА,
карставая пячора каля паўн.падножжа хрыбта Капетдаг, у Туркменіі, за 19 км на Пд ад г.п. Бахардэн. Даўж. 250 м, глыб. 69 м. Гал. грот завалены каменнымі глыбамі, ёсць карставыя варонкі; ніжні грот заняты праточным воз. Коу-Ата з тэрмальнай (34—77 °C) серавадароднай вадой. Спелефауна: лятучыя мышы, грызуны, птушкі, каля 50 відаў беспазваночных. Аб’ект турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКЭ́Н-ДАБА́Н, Рытэра хрыбет,
горны хрыбет у зах.ч. Наньшаня, у Кітаі. Даўж. каля 200 км. Выш. да 5926 м. Складзены з крышт. сланцаў, пясчанікаў, філітаў. Слаба расчлянёны. Стромкія кароткія схілы пераходзяць каля падножжа ў галечна-друзаватыя нахільныя раўніны. У цэнтр. частцы — ледавікі. Горныя пустыні, стэп. Даследаваны і названы М.М.Пржавальскім у гонар ням. географа К.Рытэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЫ́ПАК,
намнажэнне несартаваных абломкаў скальных горных парод, якое ўтвараецца ў выніку скочвання або саслізгвання разбуранага выветрываннем абломкавага матэрыялу на стромкіх схілах (ухіл звычайна больш за 30%). Звычайна маюць форму конуса даўжынёй дзесяткі і сотні метраў з расшыранай асновай, каля падножжа схілаў іншы раз утвараюць шлейфы. Магутнасць намнажэння да дзесяткаў метраў. Развіццё асыпку улічваецца пры буд-ве горных дарог, ліній электраперадач і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБА́ЙСКАЯ ПАЛЯ́НА,
міжгорная катлавіна каля падножжапаўн. схілу Галоўнага, або Водападзельнага, хр.Вял. Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Размешчана на выш. 1620 м на тэр. Тэбердзінскага запаведніка. Над Д.п. узнімаюцца горныя вяршыні да выш. 4046 м (г.Дамбай-Ульген). Схілы да выш. 2300 м укрыты лесам (пераважна піхта). Д.п. — раён альпінізму і турызму на Зах. Каўказе. Курортны пас. Дамбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАПА́ХІ (Cotopaxi),
дзеючы вулкан у Андах Эквадора, каля зах.падножжаУсх. Кардыльеры. Выш. 5897 м. Правільная канічная форма; памеры кратэра 550×800 м, глыб. 450 м. Складзены з андэзітаў. Вышэй за 4700 м укрыты шматгадовымі снягамі. Апошняе вывяржэнне ў 1976. Нац. парк Катапахі (пл. 34 тыс.га, засн. ў 1975). 50 км на Пн ад К. — г. Кіта, сталіца Эквадора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МА (Como),
возера на Пн Італіі, каля падножжа Альпаў, на выш. 198 м. Пл. 146 км², даўж. 50 км (у сярэдняй ч. падзяляецца на 2 басейны), шыр. 4,5 км, глыб. да 410 м. Катлавіна тэктоніка-ледавіковага паходжання. Берагі высокія, скалістыя. Праз К. працякае р. Ада, прыток р. По; на Пн ўпадае р. Мера. Рыбалоўства, суднаходства. Кліматычныя курорты: Кома, Лека, Беладжа і інш.