сукупнасць уласцівасцяў і адзнак навакольнага асяроддзя, дзякуючы якім жывыя арганізмы аддаюць перавагу пэўнаму біятопу пры пошуку ежы, месцаў размнажэння, сховішчаў і інш. Складаецца з комплекснага ўздзеяння на арганізмы (напр., на жывёл) візуальных, хім. і тактыльных раздражняльнікаў; яны могуць дзейнічаць адначасова або паслядоўна па меры прыбліжэння жывёлы да аб’екта. Для энтамафагаў атрактыўнасць асяроддзя могуць складаць раслінныя згуртаванні, багатыя іх ахвярамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ТНАЯ СВАБО́ДНАЯ ЗО́НА,
тэрыторыя, якая з пункту гледжання мытнага і валютнага права лічыцца за мяжой. Грузы, што пастаўляюцца на гэту тэрыторыю, не абкладаюцца мытнай пошлінай і інш. выдаткамі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь да замежных тавараў таксама не ўжываюцца мерыэканам. палітыкі, а айчынныя тавары размяшчаюцца і выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з мытным рэжымам экспарту. М.с.з. ствараецца па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПІ́СКА АБ НЯВЫ́ЕЗДЗЕ,
адна з мер стрымання ў бел. крымінальным працэсе. Заключаецца ў адабранні ад падазронага або абвінавачанага абавязацельства не адлучацца з месца пражывання або часовага знаходжання без дазволу адпаведнай службовай асобы, якая праводзіць дазнанне, следчага, пракурора, суда. У выпадку парушэння гэтай меры да таго, хто даваў абавязацельства, можа быць ужыта больш строгая мера стрымання — пра што ён і папярэджваецца (арышт, зняволенне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАПЛАЗМО́ЗЫ,
інфекцыйныя (інвазійныя) хваробы буйн. раг. жывёлы, коней, свіней, сабак і інш., што выклікаюцца паразітамі эрытрацытаў — піраплазмамі. Крыніца інфекцыі — кроў хворых і часткова перахварэлых жывёл. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы. Прыкметы: павышэнне т-ры, анемія, крывавая мача (гемаглабінурыя), жаўтушнасць слізістых абалонак, кровазліцці ва ўнутр. органы, парушэнні сардэчна-сасудзістай і стрававальнай сістэм. Лячэнне тэрапеўтычнае. Меры прафілактыкі: выпас на незаклешчаваных пашах, апрацоўка скур акарыцыдамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫ КАДА́СТР,
сістэматызаваны збор звестак пра аб’екты, што складаюць прамысловыя рэсурсы краіны, рэгіёна. Змяшчае прамысл.-біял. характарыстыку аб’ектаў (класіфікацыя, дынаміка відаў і папуляцый, ступень іх даследаванасці, нормы здабычы, меры аховы і інш.), сац.-эканам. ацэнку, картаграфічныя і стат. звесткі, рэкамендацыі па рацыянальным выкарыстанні, напр., Дзярж. кадастр жывёльнага свету Рэспублікі Беларусь (уключае кадастравыя кнігі паляўнічых і прамысл. жывёл) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭДЫ́ТНЫЯ СА́НКЦЫІ,
меры ўздзеяння, накіраваныя на частковае або поўнае спыненне (забарону) крэдытных узаемаадносін. Існуюць розныя віды К.с.: перавод на асаблівы рэжым крэдытавання, датэрміновае спагнанне выдадзеных пазык, спагнанне ў бясспрэчным парадку пратэрмінаваных плацяжоў, часовае спыненне крэдытавання. Ужываюцца часцей да дзяржавы (яго юрыд. або фіз. асоб) пры парушэнні ёй сваіх абавязацельстваў і норм міжнар. права, а часам і з мэтай парушэння яе эканам. развіцця і прымусу да выканання якіх-н. патрабаванняў, у т. л. і палітычных. Напр., Міжнар. валютны фонд уплывае на эканам. курс той ці інш. дзяржавы на аснове прадастаўлення крэдытаў (больш выгадных, чым камерцыйныя) у абмен на строга пэўны курс у правядзенні эканам. рэформаўтварэння. Паміж урадам і фондам падпісваецца дакумент («Пісьмо аб намерах»), у якім выразна выкладзены ўсе будучыя эканам.меры. Пад іх даюцца крэдыты, крэдытаванне вядзецца па частках і спыняецца, калі ўрад адхіліцца ад прынятага курсу рэформ. Такі падыход нельга лічыць дыскрымінацыйным, калі ён не ўшчамляе нац. інтарэсы краіны-пазычальніка і не мае на мэце паліт. інтарэсаў. Гл. таксама Крэдытная блакада, Крэдытная дыскрымінацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦО́ЎНАЯ ДЫСЦЫПЛІ́НА,
абавязковае выкананне працоўнага распарадку і адпаведных працоўных абавязкаў. Асн. нарматыўнымі актамі П.д. ў Беларусі з’яўляюцца КЗаП, Тыпавыя правілы прац. распарадку, галіновыя і мясц. правілы ўнутр.прац. распарадку. Паводле КЗаП работнік павінен: добрасумленна працаваць; выконваць устаноўленыя нормы па ахове працы; беражліва адносіцца да маёмасці і наймальніка, выконваць яго пісьмовыя і вусныя распараджэнні ў адпаведнасці з дадзенымі яму паўнамоцтвамі; садзейнічаць павышэнню прадукцыйнасці працы і забяспечваць выкананне патрабаванняў да якасці прадукцыі, работ і паслуг; не выдаваць камерцыйную тайну наймальніка; павышаць сваю кваліфікацыю па прапанове наймальніка і за яго кошт; падпарадкоўвацца правілам унутр. распарадку, інш. дакументам, якія рэгламентуюць пытанні П.Д.; выконваць інш. абавязкі, што вынікаюць з дзейнага заканадаўства, калект. і прац. дагавораў. КЗаП абавязвае наймальніка арганізоўваць працу работнікаў, ствараць умовы для росту прадукцыйнасці працы, забяспечваць прац. і вытв. дысцыпліну, выконваць заканадаўства аб працы і правілы яе аховы, уважліва ставіцца да патрэб і запатрабаванняў работнікаў, паляпшаць умовы іх працы і побыту. За ўзорнае выкананне прац. абавязкаў да работнікаў выкарыстоўваюцца меры заахвочвання; за парушэнні П.д. — меры дысцыплінарнага спагнання; у асобных выпадках — прадугледжаная заканадаўствам адказнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ЧНАЕ ПРА́ВА,
вырашэнне спрэчак адзінаборствам або сілаю зброі, характэрнае для правапарадку эпохі феад. раздробленасці. Асабліва было пашырана ў Германіі ў 11—13 ст., наз. Faustrecht. З дапамогай К.п. больш моцныя феадалы навязвалі сваю волю больш слабым, часта захоплівалі іх землі, маёмасць, сялян. Часам выкарыстоўвалася і пры вырашэнні суд. спрэчак. У Зах. Еўропе па меры ўзмацнення судоў роля К.п. рэзка знізілася. У шырокім сэнсе слова К.п. — права моцнага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЎПЛІУСЫ (ад грэч. nauplios жывёла з панцырам),
планктонныя лічынкі розных ракападобных. Цела не сегментаванае; прыдаткаў 3 пары: спераду рота аднагалінастыя адчувальныя антэнулы, ззаду — двухгалінастыя антэны і жвалы жавалы* (мандзібулы), якія выкарыстоўваюцца пры плаванні. Маюць няпарнае (наўпліяльнае) вока. Паміж жваламі жаваламі* і анальнай адтулінай знаходзіцца зона росту, у якой па меры развіцця ўзнікаюць т.зв. постнаўпліяльныя сегменты з канечнасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСФІ́КСІЯ (грэч. asphyxia літар. адсутнасць пульсу),
паталагічны стан, што ўзнікае ў арганізме ад рэзкага недахопу кіслароду і лішку вуглекіслаты. Асфіксія механічная ўзнікае ад спынення доступу паветра ў лёгкія, асфіксія таксічная — ад дзеяння розных хім. рэчываў. Пры асфіксіі ўзнікаюць задышка і галавакружэнне, пачашчаецца пульс, павышаецца крывяны ціск, зацямняецца свядомасць, трацяцца адчувальнасць і рэфлексы, спыняюцца дыханне і сардэчная дзейнасць. Неадкладныя меры: штучнае дыханне, лякарствы, якія ўзбуджаюць дыхальны і сасудзісты цэнтры.