КЁНІГСБЕРГ (Якаў Эмануілавіч) (н. 4.8.1939, г.Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-імунолаг. Д-рбіял.н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1970 у БелНДІ эксперым. ветэрынарыі, з 1988 у Н.-д. клінічным ін-це радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйнай медыцыне, гігіене, ахове арганізма ад уздзеяння радыяцыі.
Тв.:
Pathway analysis and dose distributioris: Final report. Brussels;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «МАЛА́НКА».
Дзейнічала ў 1895—1920 у Кімбараўцы — прадмесці г.Мазыр Гомельскай вобл. У 1899 створана акц.т-ва «Маланка» з асн. капіталам 300 тыс.руб. Вырабляла запалкі шведскія. У 1910—13 мела 3 паравыя машыны (75 к.с.), склады прадукцыі ў Гомелі, Кіеве, Краменчугу, Екацярынаславе, Кішынёве, Растове, Жытоміры. У 1911 працавала 625 чал. У 1910 прадукцыя ф-кі была прадстаўлена на выстаўцы ў Парыжы. Гл. таксама Мазырская мэблевая фабрыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т.
Існаваў у 1944—52. Засн. на базе пераведзенага ў МазырРагачоўскага настаўніцкага інстытута. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х кл.агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні: фіз.-матэм., рус. і бел. мовы і л-ры, прыродазнаўча-геагр., гіст., завочнае і падрыхтоўчае. Працавалі кафедры бел. і рус. мовы і л-ры, гісторыі, педагогікі і псіхалогіі, прыродазнаўства і геаграфіі, фізікі і матэматыкі, фіз. выхавання. Рэарганізаваны ў Мазырскі педагагічны інстытут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЕ́ВІЧ (Фёдар Мікалаевіч) (н. 22.5.1923, ст. Бада Хілокскага р-на Чыцінскай вобл., Расія),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. У Вял.Айч. вайну з сак. 1942 на фронце. Удзельнік Сталінградскай бітвы 1942—43, баёў пад Ржэвам, Ярцавам, вызвалення бел. гарадоў Мазыр, Калінкавічы, Пінск, Брэст, Польшчы, Берлінскай аперацыі 1945. У крас. 1945 наводчык станковага кулямёта Бялевіч з групай байцоў у баі каля Франкфурта-на-Одэры 3 гадз адбіваў варожыя контратакі, паранены не пакінуў занятых пазіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЯ МЭ́БЛЕВАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1928 на базе Мазырскай запалкавай фабрыкі «Маланка» ў г.Мазыр Гомельскай вобл. як мэблевая ф-ка «Прафінтэрн». У Вял.Айч. вайну ў будынку ф-кі размяшчаўся лагер сав. ваеннапалонных. Аднавіла дзейнасць у 1944 з сучаснай назвай. З 1971 у складзе ВА «Мазырдрэў», з 1992 арэнднае ВА «Мазырдрэў», з 1997 адкрытае акц.т-ва «Мазырдрэў». Асн. прадукцыя (1999): тумбы для тэле- і радыёапаратуры, абутку, камоды, наборы мэблі для прыхожай і кухні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ КА́БЕЛЬНЫ ЗАВО́Д «Мазыркабель». Пабудаваны ў 1959 у г.Мазыр Гомельскай вобл. У 1972 уведзены ў эксплуатацыю цэх серабрэння меднага дроту, у 1975 — цэх мантажных правадоў, у 1982 — цэх тавараў нар. ўжытку. У 1976—90 галаўное прадпрыемства ВА «Беларуськабель». З 1990 наз. Мазырскі кабельны з-д «Беларуськабель», з 1997 адкрытае акц.т-ва «Беларуськабель». Асн. прадукцыя (1999): правады авіяцыйныя, мантажныя, злучальныя шнуры, кабелі сельскай і гар.тэлеф. сувязі, радыёчастотныя, сілавыя і кантрольныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ (Іван Харытонавіч) (18.5.1901, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. — 11.3.1969),
генерал-маёр інжынерна-тэхн. службы (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1938). Удзельнік баёў супраць Булак-Балаховіча паходу 1920 у раёне Мазыр—Рэчыца. З 1922 на парт. рабоце ў Чырв. Арміі, з 1938 на адказных пасадах у К-це абароны пры СНК і Дзяржплане СССР. У Вял.Айч. вайну кантраляваў забеспячэнне Чырв. Арміі спец. тэхнікай і ўзбраеннем. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МАНАЎ (Леанід Уладзіміравіч) (н. 20.6.1958, Мінск),
бел. жывапісец. Сын У.К.Гоманава. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). З 1989 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Сярод твораў: тэматычныя карціны «Пралескі» (1985), «Чайная на ферме», «Смутак» (1986), «Пастух» (1987), «Праз стагоддзі. Ф.Скарына» (1990); партрэт даяркі С.М.Сузько (1978); пейзажы «Стары Мазыр» (1978), «Від горада Сянно» (1990), «Бездарожжа» (1992), «Маўчанне птушак» (1995), нацюрморт з гармонікам (1989) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЧКА (Эдуард Міхайлавіч) (н. 24.1.1936, г.Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металаапрацоўкі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БПІ (1958), у ім і працаваў. З 1970 рэктар Рэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі, з 1990 у БПА. Навук. даследаванні па працэсах апрацоўкі металакерамічных матэрыялаў і свідравання глыбокіх адтулін у сталях.
Тв.:
Обработка отверстий в металлокерамических деталях. Мн., 1965;
Засн. ў 1952 у г.Мазыр на базе Мазырскага настаўніцкага інстытута. Імя Крупскай прысвоена ў 1964. У 1998/99 навуч.г. 5,5 тыс. студэнтаў; ф-ты: фізіка-матэм., філал., педагогікі і методыкі пач. навучання, агульнатэхн. дысцыплін і фізікі, абслуговай працы, інжынерна-пед., даінстытуцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1992; з 1993 працуе н.-д. Сектар. Мае музеі гісторыі ін-та і гісторыі тэхн. творчасці.