ПАЛТАРЖЫ́ЦКІ Браніслаў Іосіфавіч (30.12.1894, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 17.4.1969),

генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1913. Удзельнік грамадз. вайны 1918—21, потым у войсках Бел., Маскоўскай ваен. акруг, выкладчык курсаў «Выстрал». У Вял. Айч. вайну з 1943 на Паўн.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м Укр. і 1-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандзіра корпуса. У 1944—57 у Войску Польскім.

т. 12, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКЛЯЗНЁЎ Георгій Міхайлавіч (2.2.1911, г. Гомель — 12.2.1937),

Герой Сав. Саюза (1937). Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым вучылішчы, скончыў Горкаўскае тэхн. вучылішча (1934). Працаваў на буд-ве Гомельскага лесакамбіната (з 1929). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39; камандзір танк. ўзвода лейтэнант С. вызначыўся ў баях супраць франкістаў; загінуў у гэтай вайне. Імем С. названа вуліца ў Гомелі.

Г.М.Склязнёў.

т. 14, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯРЖА́НТАЎ Іван Якаўлевіч (17.2.1919, в. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл. —29.4.1943),

Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Аршанскі аэраклуб (1938), Чугуеўскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1941). У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўд. фронце. Лётчык-знішчальнік лейтэнант С. да крас. 1943 зрабіў 258 баявых вылетаў, правёў 85 паветр. баёў, збіў асабіста 3, у групе 8 самалётаў праціўніка; памёр ад ран.

І.Я.Сяржантаў.

т. 15, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛУШАНКО́Ў Нічыпар Эмануілавіч (14.3.1902, в. Зубры Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1959),

генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў пях. школу (1921), школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення камсаставу ВПС (1939). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял. Айч. вайну на Крымскім і Закаўказскім франтах: нам. камандуючага, камандуючы ВПС. Да 1954 камандуючы ВПС ваен. акругі, да 1958 у ваен.-навуч. установах.

т. 5, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЧО́К Пётр Іосіфавіч (18.3.1923, в. Лысоўшчына Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 18.4.1945),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1940), Батайскую ваен. авіяц. школу (1942). У Вял. Айч. вайну са жн. 1943 на 4, 2, 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Гучок зрабіў 209 баявых вылетаў, правёў 56 паветр. баёў, асабіста збіў 20 самалётаў ворага. Загінуў у баі пад Берлінам.

П.І.Гучок.

т. 5, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«АЧА́КАЎ»,

крэйсер расійскага Чарнаморскага флоту, каманда якога ўдзельнічала ў Севастопальскім паўстанні 1905. Спушчаны на ваду ў 1902, дабудаваны ў 1907. Пасля задушэння паўстання 41 чл. яго экіпажа і камандуючы рэв. флотам лейтэнант П.​П.​Шміт асуджаны. У 1907—17 крэйсер наз. «Кагул». З 1918 у складзе флоту войскаў белых. У 1920 разам з інш. караблямі Урангеля эвакуіраваны ў порт Бізерта (Туніс). Знаходзіўся ў страі да 1924.

т. 2, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКУ́ЛІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (27.1.1888, в. Стары Мазалаў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 13.5.1961),

ваен. дзеяч. Генерал-лейтэнант (1940). З 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны: старшыня палкавога ВРК, камандзір палка, нач. штаба, камандзір брыгады. У Вял. Айч. вайну з 1941 камандзір дывізіі на Волхаўскім фронце, удзельнік абароны Ленінграда. Да 1946 у Сав. Арміі.

т. 1, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́Ў Іван Аляксеевіч (10.11.1902, г. Віцебск — 2.9.1980),

ваен. дзеяч, ген.-лейтэнант (1944). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію (1936), быў нач. палітаддзела акадэміі, Нач. аддзела Палітупраўлення РСЧА, нач. Вышэйшых курсаў палітсаставу. У Вял. Айч. вайну з 1941 ваенком знішчальнага авіякорпуса, чл. Ваен. савета ППА краіны, Зах., Паўн., Цэнтр, франтоў ППА. Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда. Да 1953 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.

т. 1, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛУШКЕ́ВІЧ Уладзімір Сяргеевіч (2.1.1898, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 2.2.1964),

генерал-лейтэнант (1962). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. З лют. 1918 у 3-м Магілёўскім атрадзе Чырв. гвардыі, з 1934 у штабе арміі і Генштабе РСЧА. У Вял. Айч. вайну на Цэнтр., Зах. франтах: нач. аператыўнага аддзела, нам. нач. штаба фронту. Пасля вайны ў Ваенна-навук. упраўленні Генштаба.

т. 4, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЮЛЬКО́Ў Пётр Маркавіч (16.1.1924, в. Конаўка Калужскай вобл., Расія — 27.6.1944),

удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў артыл. вучылішча, курсы мал. лейтэнантаў (1942). З лют. 1943 на Зах. і 2-м Бел. франтах. Камандзір узвода ўпраўлення батарэі мінамётнага палка лейтэнант З. 27.6.1944 у баі за в. Трылесіна Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.

П.М.Зюлькоў.

т. 7, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)