БУШКО́ (Тамара Кірылаўна) (11.12.1918, в. Любашава Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 22.3.1981),
бел. тэатральны крытык. Скончыла БДУ (1946). Працавала ў газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Работніца і сялянка». Аўтар рэцэнзій на спектаклі, артыкулаў пра Бел.т-р імя Я.Купалы («Першы тэатр», «Час і вобразы», «Жамчужына беларускага мастацтва»), праблемных артыкулаў па пытаннях драматургіі і т-ра, творчых партрэтаў і нарысаў пра майстроў бел. сцэны. Лепшыя тэатразнаўчыя работы сабраны ў кн. «Святло незабыўных імгненняў» (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАФЕ́З (сапр.Гаглойты Фёдар Захаравіч; 11.9.1913, Баку — 12.8.1983),
асецінскі пісьменнік. Скончыў пед.ін-т (Цхінвалі, 1950). Першы зб. вершаў «Акорды фандыра» (1940). У творах услаўляў жыццё, духоўную прыгажосць асецінскага народа (зб-кі вершаў «Мір», 1952; «Родны ачаг», 1959; «Жыццялюб», 1974; кн. апавяданняў «Лямпачка Дзаджэ», 1961; раман «Добры дзень, людзі!», 1966, і інш.). Вядомы як перакладчык і літ.крытык. На асецінскую мову пераклаў асобныя творы Я.Купалы. Літ. прэмія імя Косты Хетагурава 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІНДЖЫ́ЛІЯ (Джансуг Мікалаевіч) (н. 14.10.1940, в. Дымі Багдадскага р-на, Грузія),
грузінскі пісьменнік, крытык, публіцыст. Скончыў Кутаіскі пед.Ін-т (1964). Аўтар літ.-публіцыстычных зб-каў «Пачуццё меры ў сучаснай крытычнай думцы» (1979), «Асоба Георгія Саакадзе» (1980), «Паэтычная энергія» (1983), «Душа-стваральніца» (1985), «Рэальнае жыццё грузіна» (1992, Дзярж. прэмія Грузіі 1993), «Краіна — доля Багародзіцы» (1997), у якіх адлюстраваны актуальныя праблемы сучаснай груз. л-ры, праблемы адраджэння і сцвярджэння нац. самасвядомасці груз. народа.
англійскі муз. дзеяч, крытык. Па прафесіі інжынер. З 1850 сакратар Т-ва мастацтваў, з 1852 сакратар, з 1873 чл. дырэкцыі Хрустальнага палаца ў Лондане (пісаў анатацыі да канцэртаў у 1856—96). У 1882—94 першы дырэктар Каралеўскага муз. каледжа. Вядомы як складальнік вял. энцыклапедычнага «Слоўніка музыкі і музыкантаў» (т. 1—4, з дадатковым, 1879—89, шмат разоў перавыдаваўся). Аўтар кн. «Бетховен і яго дзевяць сімфоній» (1896).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Макарэвіч А. А. (крытык) 3/157; 6/95, 202, 548—549; 10/401, 531; 12/441, 442, 451
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЮЧЭ́НКА (Пётр Васілевіч) (н. 15.2.1959, г. Полацк),
бел. празаік, крытык. Канд.філал.н. (1985). Скончыў БДУ (1981). З 1984 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1979. Даследуе спадчыну класікаў бел. л-ры (Я.Купалы, М.Гарэцкага, А.Мрыя і інш.), творчасць сучасных празаікаў і драматургаў. Выдаў манаграфіі «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995). Піша навелы і прыпавесці, казкі і апавяданні для дзяцей (зб. «Белы мурашнік», 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯДКО́Ў (Ігар Аляксандравіч) (11.4.1934, г. Смаленск, Расія — 27.12.1994),
рускі крытык і літ.-знавец. Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). У 1957—76 у газ. «Северная правда» (Кастрама). Літ. дзейнасць пачаў у 1958. Даследаваў сучасную прозу. Аўтар кн. «Васіль Быкаў» (1980), у якой падрабязна прааналізаваў творчасць бел. пісьменніка, рэцэнзій на аповесці В.Быкава «Дажыць да світання» і «Пайсці і не вярнуцца», раман «Карнікі» А.Адамовіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГО́РСКАЯ (Ніна Сямёнаўна) (н. 16.7.1940, в. Загор’е Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэтэса, публіцыст, крытык. Засл. работнік культуры Беларусі (1992). Скончыла БДУ (1962). Працавала на Бел. радыё і тэлебачанні, з 1982 у Мін-ве культуры Беларусі, з 1996 у Бел. ун-це культуры. Друкуецца з 1958. Творчасці ўласцівы лірыка-філас. светаразуменне, актуальнасць і сац. скіраванасць тэматыкі. Аўтар паэт. зб-каў «Радар» (1975), «Явар» (1982), «Мне добра з вамі» (1989). Асобныя яе вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХНО́ (Ігар Паўлавіч) (30.7.1930, г. Гомель — 19.4.1988),
бел. літаратуразнавец, крытык. Д-рфілал.н. (1982), праф. (1983). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1952). Працаваў у Сакратарыяце праўлення СП СССР (1955—56); выкладаў у Карэльскім пед. ін-це (г. Петразаводск, 1956—66). З 1966 у БДУ. Даследаваў рус. класічную і сав. паэзію, філасофію, гісторыю і тэорыю л-ры. Аўтар прац пра творчасць А.В.Луначарскага, Дз.Фурманава, А.Твардоўскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ (Алесь) (Аляксандр Антонавіч; 30.8.1918, в. Шалягі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 30.12.1967),
бел.літ.-знавец і крытык. Канд.філал.н. (1954). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Настаўнічаў. У 1949—67 выкладчык Магілёўскага пед. ін-та. Друкаваўся з 1951. Аўтар прац «Сатыра Кандрата Крапівы» (1962), «Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік» (1963), «Ад песень і думак народных» (1965), «Фальклорныя матывы ў драматургіі Янкі Купалы» (1969). Сааўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская вуснапаэтычная творчасць» і «Беларуская дзіцячая літаратура» (абодва 1966).