гісторык. Д-ргіст.н. (1939). Да 1917 займаўся гісторыяй яўрэяў у Рас. імперыі, у т. л. гісторыяй яўрэяў на Беларусі. Адзін з ініцыятараў стварэння «Яўрэйскай энцыклапедыі» на рус. мове (т. 1—16, 1908—13), у якой узначальваў аддзел «Яўрэі ў Расіі з 1772» і быў аўтарам многіх артыкулаў. Пасля 1917 пераважна даследаваў гісторыю рас. рабочага класа. З 1921 пад яго рэдакцыяй у Ленінградзе выдаваўся «Архіў гісторыі працы ў Расіі», «Рускае мінулае», у 1925 — «Хрэстаматыя па гісторыі рабочага класа ў Расіі». З 1930 рэдактар «Вестника АНСССР».
Тв.:
История еврейского народа в России. Т. 1—2. 2 изд. Л., 1925—27;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАХЛЯКО́Ў (Аляксандр Дзмітрыевіч) (н. 26.1.1942, в. Цютчава Гамбоўскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Майстар спорту міжнар.класа (1965). Пераможца Велагонкі Міру ў камандным (1965—66), сярэбраны прызёр у асабістым (1966) пяршынствах. Чэмпіён СССР у групавой і каманднай гонках на 100 км (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТДЭГІДРАГЕНА́ЗА,
фермент класааксідарэдуктаз. Пашырана ў жывёльных і раслінных клетках. Удзельнічае ў пераносе вадароду; каталізуе ў цыкле трыкарбонавых к-т рэакцыю дэгідрагенізавання яблычнай к-ты да шчаўева-воцатнай. У вышэйшых раслін і жывёл 2 М.: у мітахондрыях і ў растваральнай фракцыі клеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСКВІ́Ч»,
легкавыя аўтамабілі малога класа. Выпускаюцца Маскоўскім аўтамаб. з-дам імя Ленінскага камсамола з 1946. Кузаў нясучы тыпу седан або універсал. Рабочы аб’ём рухавіка да 1,7 л, магутнасць да 63 кВт, найб. скорасць да 160 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ВЕР»
(Rover),
сям’я легкавых аўтамабіляў сярэдняга класа аднайменнай англ. фірмы. Выпускаюцца з 1904. Большасць мадэлей мае кузаў седан ці хэтчбэк, бензінавы рухавік магутнасцю ад 39 да 148 кВт; найб. скорасць ад 143 да 240 км/гадз.
Легкавы аўтамабіль «Ровер» мадэль «114 кабрыялет».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА АЛІМПІ́ЙСКАГА РЭЗЕ́РВУ,
сярэдняя спец.навуч. ўстанова ў г. Бабруйск для падрыхтоўкі трэнераў па розных відах спорту. Створана ў 1989 у Бабруйску на базе школы-інтэрната спартыўнага профілю. Прымае асоб, пачынаючы з 7-га класаагульнаадук. школы. Тэрмін навучання да 7 гадоў. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАРБАКСІЛА́ЗЫ,
ферменты класа гідралаз, што каталізуюць рэакцыі дэкарбаксіліравання аміна- і кетакіслот.
Д. амінакіслот (каферментам з’яўляецца пераважна вытворнае вітаміну B6 — пірыдаксальфасфат) удзельнічаюць ва ўтварэнні біягенных амінаў (гістаміну, сератаніну і інш.) у тканках жывёл. Сярод Д. кетакіслот (кафермент — тыямінпірафасфат) асаблівае значэнне мае фермент піруватдэкарбаксілаза (гл.Дэкарбаксіліраванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКЕ́Т ПРЫКЛАДНЫ́Х ПРАГРА́М,
комплекс праграм або модуляў, прызначаны для рашэння на ЭВМ пэўнага класа задач, блізкіх па змесце. Напр., П.п.п. вылічэння значэнняў якой-н. матэм. функцыі. Распрацаваны П.п.п. разліку тэхн. аб’ектаў і буд. канструкцый, распазнавання вобразаў, аўтам. праектавання, тэорыі раскладаў, уліку прадукцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́ДЗЬКА (Сяргей Якаўлевіч) (н. 18.3.1947, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (фехтаванне на шаблях). Майстар спорту СССРміжнар.класа (1970). Засл. трэнер Беларусі. З 1977 трэнер Мінскага абл. савета фізкульт.-спарт.т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1970, Анкара; 1975, Будапешт) у камандным першынстве.
бел. спартсмен (водна-маторны спорт). Майстар спорту СССРміжнар.класа (1972). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1967). З 1968 старшыня Федэрацыі водна-маторнага спорту Беларусі. Чэмпіён свету (1972, г. Аўронца, Італія), СССР (1961, 1971, 1976) у класе скутэраў.