горад у Літве, на беразе Балтыйскага м.Засн. ў 1252 як ням. рыцарскі замак Мемельбург. З 1525 у складзе Прусіі, з 1871 у Германскай імперыі, з 1920 пад кіраўніцтвам дзяржаў Антанты, з 1923 у Літве; да 1923 наз. Мемель. 201,5 тыс.ж. (1996). Незамярзаючы марскі порт. Чыг. станцыя. Прам-сць: рыбная, суднабуд. і суднарамонтная, тэкст., цэлюлозна-папяровая, харчовая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, маст. вырабаў з бурштыну. База марскога рыбалоўнага флоту. Кансерваторыя. Драм.тэатр. Музеі: краязнаўчы, марской і гадзіннікавай справы, карцінная галерэя. Акіянарыум. Арх. помнікі 17—18 ст. Помнік літ. асветніку Марцінасу Мажвідасу — аўтару і выдаўцу першай кнігі на літ. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЦАРТЭ́УМ, Міжнародная ўстанова Моцартэум (Internationale Stiftung Mozarteum),
музычна-навуковае таварыства ў г. Зальцбург (Аўстрыя); цэнтр моцартазнаўства. Засн. ў 1880. Пры т-ве арганізаваны аркестр (з 1958 дзярж.), канцэртнае бюро і музей, публічная муз. школа (з 1914 кансерваторыя, у 1953 вылучылася з М. як Акадэмія музыкі і сцэн. мастацтва «Моцартэум», з 1971 — Вышэйшая школа музыкі і сцэн. мастацтва «Моцартэум»). У 1931 на базе М. засн.Цэнтр.ін-т моцартазнаўства. Выдаюцца поўны збор твораў В.А.Моцарта (з 1955), «Паведамленні...», «Моцартаўскія штогоднікі» (абодва з 1966) і інш. Штогод арганізуе летнія дырыжорскія і муз. курсы (з 1937 працуе Міжнар. летняя акадэмія), да 1920 удзельнічаў у правядзенні Зальцбургскіх фестываляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАСІБІ́РСК,
горад у Расіі, цэнтр Новасібірскай вобл., на р. Об. Узнік у 1893, у 1904—25 наз.Нованікалаеўск. 1367,7 тыс.ж. (1996). Найбольшы горад Сібіры. Прамысл., навук. і культ.цэнтр. Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт, аэрапорт, метрапалітэн. Прам-сць: маш.-буд. (з-ды «Сібэлектрацяжмаш», электратэрмічнага абсталявання і інш.), станкабуд., прыладабуд., радыёэлектронная, авіябудаванне, чорная і каляровая металургія, хім. і хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ГЭС. Сібірскае аддзяленне Рас.АН. 16 ВНУ, у т. л. 2 ун-ты, кансерваторыя. 6 тэатраў, у т. л. тэатр оперы і балета. Філармонія. Цырк. Музеі: краязн., геал., заал., гісторыі і культуры народаў Сібіры, карцінная галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́ТАЎ,
горад, цэнтр Саратаўскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 1590 як умацаваны пункт на паўд.-ўсх. межах Расіі. 874 тыс.ж. (1999). Порт на р. Волга (Валгаградскае вадасх.). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (з-ды станкабуд., авіяц., энергет., электроннага машынабудавання, падшыпнікавы, дызельны і інш.), эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., дрэваапр., харч., лёгкая. З-дтэхн. шкла. 10 ВНУ, у т. л.ун-т, кансерваторыя. 4 тэатры, у т. л. тэатр оперы і балета. Цырк. Планетарый. Музеі: краязн., мастацкі, М.Г.Чарнышэўскага, К.А.Федзіна, Музей-кватэра сям’і Ульянавых. Троіцкі сабор (17 ст.), грамадскія і жылыя будынкі 1-й пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАТЭМА́ЛА (Guatemala),
горад, сталіца Гватэмалы. 1150,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,5 млн.ж. (1994). Буйны трансп. вузел на Панамерыканскай шашы. Міжнар. аэрапорт Ла-Аўрора. Прам-сць: харч., тэкст., гумавая, мэблевая, гарбарна-абутковая, цэм., 5 ун-таў, у т. л. Сан-Карлас (1680). Нац.кансерваторыя. Акадэмія мовы. Акадэмія мед., фіз. і прыродазнаўчых навук. Музеі. Кафедральны сабор (1782—1815); цэрквы Санта-Дамінга і Сан-Францыска. На З рэшткі горада індзейцаў майя. Частыя землетрасенні (найб. разбуральныя ў 1917—18 і 1976).
Горац засн. іспанцамі ў 1524 пад назвай Сант’яга, пазней перайменаваны ў Гватэмалу. З 1776 адм. цэнтр ісп. генерал-капітанства Гватэмала, у 1823—39 сталіца федэрацыі Злучаных правінцый Цэнтр. Амерыкі. З 1839 сталіца Гватэмалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́Ў-НА-ДО́НЕ,
горад, цэнтр Растоўскай вобл., у Расіі. Засн. ў 1749 як мытня і порт. Нас. 1013 тыс.ж. (2000). Порт на р. Дон, за 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае м.Трансп. вузел: 4 чыг. лініі, аэрапорт, 5 аўтастрад. Прам-сць: машынабудаванне (70% рас. выпуску збожжаўборачных камбайнаў), у т. л.с.-г. (ВА «Растсельмаш» і інш.), станкабуд., авіяц., эл.-тэхн., радыёэлектронная, хім., лёгкая (гарбарна-абутковая, тэкст., швейная і інш.), харчасмакавая (мясакамбінаты, вінны і кансервавы з-ды; тытунёвая), дрэваапрацоўчая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў, ф-ка клавішных інструментаў. 9 ВНУ, у т. л.Растоўскі дзяржаўны універсітэт, кансерваторыя. 4 тэатры. Філармонія. Цырк. Музеі: краязн., выяўл. мастацтваў. Сабор 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЯМІ́НАЎ Марын Петраў (н. 21.9.1908, г. Кюстэндзіл, Балгарыя),
балгарскі кампазітар, педагог, дырыжор. Нар.арт. Балгарыі (1965). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Дзярж. акадэмію музыкі ў Сафіі (1930; цяпер Балг.кансерваторыя), з 1939 выкладаў у ёй (у 1955—57 рэктар). У 1936—38 кіраўнік створанага па яго ініцыятыве камернага аркестра Радыё ў Сафіі. З 1943 дырыжор Акад.сімф. аркестра (цяпер аркестр Сафійскай філармоніі). У 1965—67 дырэктар Сафійскай нар. оперы. Аўтар опер «Івайла» (1959) і «Захарый Зограф» (1973), балетаў «Несцінарка» (1942). «Дачка Калаяна» (паст. 1975), аперэты «Залатая птушка» (1961), араторыі «Тытан» (1972), 4 сімфоній (1963—78), інш. аркестравых і камерна-інстр. твораў, хар. песень. Яго творы сталі балг. класікай. Муз.-тэарэт. працы, у т. л. па інструментоўцы. Дзімітроўская прэмія 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СА́НТА-ЧЭЧЫ́ЛІЯ» АКАДЭ́МІЯ, Нацыянальная акадэмія «Санта-Чэчылія» (Accademia Nazionale di Santa Cecilia),
музычная ўстанова ў Рыме, якая аб’ядноўвае акадэмію, кансерваторыю, сімф. аркестр, муз. б-ку, музей муз. інструментаў і інш.Засн. ў 1566 як т-ва (кангрэцыя) музыкантаў (узначальваў Дж.Палестрына), члены якой збіраліся ў розных цэрквах, у т. л. ў базіліцы Санта-Чэчылія (адсюль назва). З 1689 т-ва кіравала фактычна ўсёй прафес.муз. дзейнасцю ў Італіі. У 1838 пераўтворана ў акадэмію. З 1876 яна размясцілася ў б. кляштары Арсаліне, арганізавала муз. ліцэй (з 1919 — кансерваторыя «Санта-Чэчылія»). У 1895 у будынку акадэміі адчынена канцэртная зала. Б-ка акадэміі — адно з найб.муз. сховішчаў свету. З 1956 кожныя 3 гады акадэмія праводзіць Міжнар. конкурс арк. дырыжораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-САЛЬВАДО́Р (San Salvador),
горад, сталіца Сальвадора, у даліне р. Амакас, каля падножжа вулкана Сан-Сальвадор. Цэнтр.аднайм. дэпартамента. 1408 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). На Панамерыканскай шашы, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт.
Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст. (баваўняная і шаўковая, вытв-сць вырабаў з хенекену), металаапр., гарбарна-абутковая, дрэваапр., керамічная, мінер. угнаенняў. АН і Сальвадорская акадэмія гісторыі. 2 ун-ты. Кансерваторыя. Нац. музей. Бат. сад. Арх. помнікі калан. перыяду.
Засн. ў 1525 ісп. заваёўнікам П. дэ Альварада. У 1546 атрымаў гар. правы. У каланіяльныя часы тут знаходзілася рэзідэнцыя правінцыяльных улад. З 1826 сталіца рэспублікі Сальвадор (у 1831—39 сталіца Цэнтр.-Амер. Саюза). Шмат разоў быў разбураны землетрасеннямі (самае буйное ў 1854, апошняе ў 1988), пажарамі і паводкамі, у т. л. ў 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІНШТЭ́ЙН Мікалай Рыгоравіч (14.6.1835, Масква — 23.3.1881),
рускі піяніст, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Брат А.Р.Рубінштэйна. Скончыў Маскоўскі ун-т (1855). Адзін з буйнейшых піяністаў 2-й пал. 19 ст. З 1846 вёў канцэртную дзейнасць пераважна ў Маскве як піяніст і дырыжор. У 1860 заснаваў Маскоўскае аддз.Рускага музычнага таварыства і Муз. класы, на базе якіх у 1866 створана Маскоўская кансерваторыя (да 1881 яе дырэктар і праф.). Першы інтэрпрэтатар многіх фп. і сімф. твораў П.Чайкоўскага, шмат з якіх прысвечаны яму (1-я сімф., 2-і канцэрт для фп. з арк., «Рускае скерца» для фп.; фп. трыо «Памяці вялікага артыста», 1882). Спрыяў фарміраванню рус. дырыжорскай школы. Сярод вучняў С.Танееў і інш.
Літ.:
Асафьев Б.В. Через прошлое к будущему: Их было трое... // Избр. труды. М., 1954. Т. 3;