вадасховішча ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., за 2,5 км на ПнЗ ад в. Руднікі. Створана ў 1978. Пл. 0,9 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 2,5 м, аб’ём вады 1,2 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 2,2 км. Напаўняецца вадой з р. Ясельда па адкрытым канале праз сажалку пры дапамозе помпавай станцыі. Забіраецца вада з вадасховішча праз вежавы вадаскід. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНАДСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Корнадзь. Створана ў 1978. Пл. 2,4 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,8 м, аб’ём вады 6,21 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 4 км. Напаўняецца вадой р. Ясельда па падвадным канале пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 94,5 млн м³. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, арашэння зямель і гасп.-быт. патрэб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РА (Niagara),
рака ў Паўн. Амерыцы, служыць мяжой паміж ЗША і Канадай. Даўж. 56 км, пл. басейна 665 тыс.км². Выцякае з воз.Эры, упадае ў воз.Антарыо (узровень вады ў воз. Эры на 99 м вышэйшы. чым у воз. Антарыо). У сярэднім цячэнні ўтварае парогі і Ніягарскі вадаспад (суднаходства па абводным канале Уэленд на тэр. Канады). Сярэднегадавы расход вады 5,9 тыс.м³/с. Буйнейшая ГЭС Роберт-Мозес. На Н. гарады Буфала і Ніягара-Фолс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛФТ (Delft),
горад на З Нідэрландаў, на канале Рэйн—Схі. Засн. ў 1075. Каля 100 тыс.ж. (1994). Старадаўні цэнтр вытв-сці керамічных вырабаў, т.зв. дэлфцкі фаянс. Прам-сць: металаапр. і маш.-буд. (кабель, металаканструкцыі, харч., хім., трансп. абсталяванне), аптычная, хім., харчовая. Маст. музеі, у т. л.гар. музей «Прынсенгоф» з карцінамі мастакоў дэлфцкай школы 17 ст. Шматлікія арх. помнікі 13—18 ст. Д. захаваў сярэдневяковы выгляд «воднага горада» з каналамі і цаглянымі дамамі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎЧЫЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Галоўчыцы, за 18 км на ПдЗ ад г. Драгічын. Створана ў 1979. Пл. 0,59 км². Даўж. 1 км, найб.шыр. 0,6 км, найб.глыб. 4,7 м. Аб’ём вады 2,2 млн.м³. Даўжыня агараджальнай дамбы 9,5 км. Напаўняецца вадой з Галоўчыцкага канала і ў паводку па падвадным канале з Дняпроўска-Бугскага канала. Ваганні ўзроўню 4,3 м за год, сярэднегадавы аб’ём сцёку 3,14 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ТЭР (ад грэч. kratēr вял. чаша) вулканічны, чаша- ці лейкападобнае паглыбленне на вяршыні ці схіле вулканічнага конуса (гл.Вулкан) дыяметрам ад дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў і глыб. ад некалькіх да соцень метраў. На яго дне адно або некалькі жаролаў, праз якія на паверхню з магматычнага ачага па вывадным канале паступаюць лава і інш. вулканічныя прадукты. Дно бывае запоўнена лававым возерам або другасным вулканічным конусам.
Кратэр з выявамі кентаўрамахіі і амазонамахіі. 2-я чвэрць 5 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБНЫ́ ГАРМО́НІК,
духавы язычковы муз. інструмент. Складаецца з комплексу метал. язычкоў, замацаваных на абодвух баках планкі, да якой прылягае драўляная або пластмасавая пласцінка з проразямі; праз іх струмень паветра трапляе на язычкі. У кожным канале 2 галасы, адзін з якіх гучыць пры выдыху, другі — пры ўдыху. Існуюць з сярэдзіны 19 ст., найб. пашыраны ў краінах Цэнтр. Еўропы. Вядомы губныя гармонікі розных сістэм з рознымі дыяпазонамі (1—3 актавы), з храматычным гукарадам, з клавішамі і інш.Найб. пашыраны ў строях С, G, F, а.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЧЭСТЭР (Rochester),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Нью-Йорк. Засн. ў 1854. 216,9 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1 млн.ж. (1998). Трансп. вузел, порт на воз. Антарыо і канале Эры. Вядучы цэнтр краіны па вытв-сці фота- і кінатэхнікі. Прам-сць оптыка-мех., радыёэлектронная і прыладабуд., у т. л.вытв-сць капіравальнага і паліграф. абсталявання, мед. інструменту, ЭВМ, электронна-аптычных і аптычных прылад, кантрольна-вымяральнай апаратуры; паліграф., харч., швейная. Развіты таксама станкабудаванне, вытв-сцьпрамысл. абсталявання, аўтамаб. дэталяў і вузлоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСКРАВЫ́ РАЗРА́Д, іскра электрычная,
нестацыянарны электрычны разрад у газе, які ўзнікае ў эл. полі пры цісках газу парадку атмасфернага (некалькі соцень кілапаскаляў). Адрозніваецца звілістай разгалінаванай формай і хуткім развіццём (каля 10−7 с), суправаджаецца характэрным гукавым эфектам («трэск» іскры). Т-ра ў гал.канале І.р. дасягае 104 К. Разрад паўтараецца, калі напружанне пасля амаль імгненнага спаду зноў дасягае велічыні напружання прабою. Пры дастатковай магутнасці крыніцы напружання І.р. пераходзіць у дугавы (электрычную дугу) або тлеючы разрад. У прыродных умовах найчасцей назіраецца ў выглядзе маланкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРАЗРЫ́ЎНАСЦІ ЎРАЎНЕ́ННЕ,
адно з ураўненняў гідрадынамікі, якое выражае закон захавання масы для любога аб’ёму рухомай вадкасці (газу). Мае выгляд:
, дзе ρ — шчыльнасць вадкасці,
, — дывергенцыя вектара скорасці часцінак вадкасці ў зададзеным пункце. Для несціскальнай вадкасці (ρ = const) Н.ў. прымае форму:
, а для аднамернага цячэння, якое ўстанавілася ў канале, трубе ці інш. з плошчай папярочнага сячэння
, што дае закон пастаянства расходу вадкасці.