курганны могільнік (35 курганоў) каля станіцы Новасвабодная Краснадарскага краю (Расія). Найстараж. пахаванні адносяцца да ранняга бронзавага веку (канец 3-га тыс. да н.э.). Пры даследаванні ў 2 вял. курганах выш. каля 10 м выяўлены дальмены позняга этапу майкопскай культуры са скурчанымі пахаваннямі. Знойдзены бронз. сякеры, нажы, вілападобныя прылады, катлы, залатыя ўпрыгожанні, гліняныя шарападобныя пасудзіны і міскі з жамчужным і наразным арнаментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАКТЭА́Т (ад лац. bractea тонкая бляха),
сярэбраная манета, якую ў 12—14 ст. чаканілі на тонкім манетным кружку толькі з аднаго боку (верхнім штэмпелем) так, што малюнак на ёй атрымліваўся на аверсе выпуклы, на рэверсе ўвагнуты. З’явіўся ў краінах Зах. Еўропы ў выніку змяншэння масы дэнарыя ў канцы 11 ст. Сярэдневяковаму брактэату папярэднічалі залатыя брактэат ў ант. Грэцыі (4—2 ст. да н.э.), брактэаты — упрыгожанні герм. плямёнаў (5—6 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРЫФ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Беларусі, Украіне, Літве і Польшчы карысталася больш за 220 родаў, у т. л. Асоўскія, Бяліцкія, Браніцкія, Быкоўскія, Закрэўскія, Канарскія, Квяткоўскія, Путкамеры. На чырвоным полі выява стаячага на задніх лапах сярэбранага грыфа — фантаст. істоты з тулавам ільва, галавой і крыламі арла, дзюба і капцюры залатыя. Клейнод — верхняя палавіна грыфа без лап і залатая труба. Вядомы з 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГОЛКАЛЯЧЭ́ННЕ, акупунктура,
лячэнне ўколамі з дапамогай спец. іголак; адзін з асн. метадаў кіт.нар. медыцыны (у Кітаі вядомы з 2 ст. да н.э.). Робяць пры хваробах нерв. сістэмы, бранхіяльнай астмы, некат. хваробах унутр. органаў, страўніка, рэўматычных артрытах, алергіі, парушэнні менструальнага цыкла і інш. Кропкі для ўколаў (іх налічваецца больш за 600) выбіраюць у залежнасці ад характару хваробы.
Іголкі (залатыя, сярэбраныя, стальныя) уводзяць на пэўную глыбіню на 5—20 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЕ́ВІЧ ((Antoniewicz) Уладзімеж) (15.7.1893, г. Самбар Львоўскай вобл., Украіна — 1968),
польскі археолаг. Праф. (1920), правадз.чл. Польскай АН (з 1952). У 1925—33 выкладаў у Віленскім ун-це, у 1936—39 рэктар Варшаўскага ун-та і кіраўнік кафедры археалогіі. Вывучаў помнікі мезаліту на тэр.Зах. Беларусі. У 1934 удзельнічаў у навук. канферэнцыі ў Мінску. Аўтар прац па археалогіі, нар. мастацтве, музейнай справе, у т. л. даследавання пра залатыя рымскія соліды З—4 ст.Браслаўскага скарбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́Я,
у стараж.-грэчаскай міфалогіі маці-Зямля, багіня падземнага царства, увасабленне аднаўленчых сіл зямлі, апякунка шлюбу і дзяцей. З’явілася з Хаоса, нарадзіла Неба — Урана, які стаў яе мужам. Разам яны нарадзілі 6 тытанаў і 6 тытанід. Паводле загаду Геі яе сын Кронас вылегчаў Урана, з кропель крыві якога з’явіліся пачвары — эрыніі і гіганты. Гея валодала мудрасцю, давала ўсім парады. Яна падарыла Герызалатыя яблыкі вечнай маладосці, якія ахоўвалі гесперыды. У рым. міфалогіі Геі адпавядае Тэлус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛБЕ́НА (Албена),
прыморскі кліматычны курорт у Балгарыі. За 30 км ад г. Варна, на беразе Чорнага м., непадалёку (14 км) ад курорта Залатыя Пяскі. Развіваецца з канца 1960-х г. Мяккі марскі клімат, малавоблачнае надвор’е, брызы, цёплае мора з працяглай паласой (5 км, шыр. да 500 м) пясчанага пляжа — спрыяльныя ўмовы для аздараўленчага адпачынку, клімата- і таласатэрапіі. Шмат гасцініц, кемпінгаў, культ. і старт. комплексы, прывязаныя да навакольнага ландшафту. Цэнтр адпачынку і міжнар. турызму, месца правядзення фестываляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЦІНА (ад братчына — калектыўнае частаванне),
пасудзіна шарападобнай ці пукатай формы, часта з нізкім паддонам і конусападобным вечкам. Выкарыстоўвалася пераважна пры святочных застоллях, на памінках і інш. На Беларусі медныя і драўляныя браціны бытавалі ў 16—18 ст.Залатыя і сярэбраныя браціны з гравіраваным ці чаканеным арнаментам вядомы ў Расіі ў 16—17 ст., медныя і драўляныя — у нар. побыце 16—19 ст. У 19—20 ст. браціна — дэкаратыўны посуд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЛЕРМЕ́СКІЯ КУРГАНЫ́,
група пахавальных помнікаў 6 ст. да н.э. каля станіцы Келермеская у Адыгеі (Расія). Пад курганнымі насыпамі знаходзіліся вял. прамавугольныя магілы з перакрыццямі ў выглядзе драўляных шатроў на слупах. Знойдзены шкілеты коней, прынесеных у ахвяру, з багатымі наборамі аброцяў, бронзавыя ўпрыгожанні пахавальных калясніц, зброя, залатыя дыядэмы і чашы, сярэбраныя рытон і люстэрка. К.к. належалі племянной арыстакратыі мясц. меоцкага насельніцтва ці скіфаў, якія засталіся тут пасля паходаў у Пярэднюю Азію. К.к. часткова даследаваны М.І.Весялоўскім у 1903—04.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЎР (франц. livre ад лац. libra фунт),
грашова-лікавая адзінка Францыі ў 9—18 ст. Падзяляўся на 20 су, або 240 дэнье. Як рэальная манета выпускаўся ў 1665 пры Людовіку XIV пад назвай «сярэбраны лі» і ў 1720 пры Людовіку XV. Пры Людовіку XVI выпушчаны залатыя манеты ў 24 Л. і сярэбраныя ў 3 і 6 Л. У выніку псавання манет кошт Л. паніжаўся. У 1795 на змену Л. прыйшоў франк.