князь уладзіміра-суздальскі (1157—74). Сын Юрыя Далгарукага. Каля 1150—51 яму належалі Тураў і Пінск. У 1169 захапіў Кіеў; пад яго ўплыў трапілі Смаленскія і Дзвінскія землі. Змагаўся супраць феад. знаці, спрыяў развіццю гандлю і рамяства, перанёс сталіцу княства ва Уладзімір. У час яго праўлення Уладзіміра-Суздальскае княства стала найб. моцным на Русі. Забіты ў сваім замку ў Багалюбаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫЁХ IIIВялікі
(грэч. Anciochos Megas; 242—187 да н.э.),
цар дзяржавы Селеўкідаў (223—187), праўнук Селеўка I. У 212—205 падпарадкаваў парфян і Бактрыю, у 203 адваяваў у Егіпта Палесціну. Пацярпеўшы паражэнне ад Рыма ў Сірыйскай вайне 192—188, заключыў мір, т.зв. Апамейскі дагавор 188, пасля якога Селеўкідскае царства стала другараднай дзяржавай. Забіты ў Элімаідзе ў час рабавання яго войскамі храма бога Бэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́-ПАША́ ТЭПЕЛЕ́НСКІ (Ali Pashë Tepelena),
Алі-паша Янінскі (каля 1744, г. Тэпелена, Албанія — 5.2.1822), албанскі феадал, правіцель (з 1787) на значнай тэр. Балканскага п-ва (уключала ч.тэр. Албаніі і Грэцыі, цэнтр г. Яніна). Дамогся ад тур. султана фактычнай незалежнасці, меў армію і флот. У ліп. 1820 тур. султан Махмуд II пачаў супраць яго вайну. Алі-паша Тэпеленскі быў забіты, а дзяржава яго распалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛМЕ́ЙДА ((Almeida) Франсішку) (каля 1450, Лісабон — 1.3.1510),
партугальскі мараход; 1-ы віцэ-кароль Індыі (1505—09). Заваяваў тэр. ў Зах. Індыі, стварыў апорныя пункты на ўзбярэжжы Індыйскага ак., у Афрыцы і Паўд.-Зах. Азіі. Пабудаваў форты ў Канануры і на в-ве Анджыдыў. У 1509 каля в-ва Дыу разбіў флот егіп. султана, пасланы для выгнання партугальцаў з Індыйскага ак.Забіты афрыканцамі ў час вяртання на радзіму.
адзін з кіраўнікоў ісп. канкістадораў, якія заваявалі Паўд. Амерыку. З 1514 у Панаме. У 1524—26 разам з Ф.Пісара арганізаваў 2 экспедыцыі ўздоўж зах. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі. Удзельнік заваявання Перу (1533), у 1535—36 узначаліў паход у Чылі. У 1537 авалодаў стараж. сталіцай дзяржавы інкаўг. Куска ў Перу. У выніку канфлікту з Пісара трапіў у палон. Забіты па загадзе Пісара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУХАВЕ́ЦКІ (Іван Мартынавіч) (? — 27.6.1668),
гетман Левабярэжнай Украіны ў 1663—68. Абраны на Чорнай радзе 1663 у Нежыне. У 1665 падпісаў т.зв. «Маскоўскія артыкулы», якія пацвярджалі правы і прывілеі казацкай старшыны і ўмацоўвалі пазіцыі рус. ўрада на Украіне. Незадаволенасць палітыкай Брухавецкага асабліва ўзмацнілася пасля Андросаўскага перамір’я 1667, паводле якога Правабярэжная Украіна заставалася за Польшчай. Намагаўся перадаць Украіну пад уладу Турцыі. Забіты паўстаўшымі супраць яго казакамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЫ,
старажытны горад на ПнЗ Месапатаміі (цяпер г. Харан, Турцыя), паблізу якога 9.5.53 да н.э. адбылася бітва паміж рым. войскам М.Краса (больш за 40 тыс.чал.) і парфянскім войскам пад камандаваннем Сурэны. Перавага парфян у конніцы прывяла да разгрому рым. авангарда і адступлення рымлян у К. 10 мая Крас забіты ў час перагавораў, а рэшткі рым. арміі (12—14 тыс.чал.) адступілі за р. Еўфрат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАМЕ́МНАН (грэч. Agamemnōn),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар Мікен (ці Аргаса), правадыр Тахейскага войска ў час Траянскай вайны. Сварка Агамемнана з Ахілам пад Трояй — зыходны пункт развіцця сюжэта ў гамераўскай «Іліядзе». Пасля ўзяцця Троі Агамемнам вярнуўся дамоў, дзе быў забіты жонкай Клітэмнестрай і яе каханкам Эгісфам. Забойству Агамемна прысвечаны трагедыі Эсхіла і Сенекі.
Залатая пахавальная маска, т. зв. маска Агамемнана, з грабніцы. 2-я пал. 16 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЕР ((Geyer) Фларыян) (каля 1490, г. Гібельштат, Германія — 10.6.1525),
адзін з кіраўнікоў паўстанцаў у Сялянскую вайну 1524—26 у Германіі. Імперскі рыцар. У 1519—23 на вайск. і дыпламат. службе ў магістра Тэўтонскага ордэна Альбрэхта Брандэнбургскага. Вясной 1525 узначаліў адзін з рэв.сял. атрадаў у Франконіі (т.зв. «Чорны атрад»), Дамогся пашырэння паўстання на 9 гарадоў. Выступаў за скасаванне прывілеяў дваранства і царквы. Забіты ў час задушэння паўстання войскамі Швабскага саюза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДР I КАРАГЕО́РГІЕВІЧ (Александар Караћорћевић; 17.12.1888 — 9.10.1934),
кароль Югаславіі ў 1921—34. У час Балканскіх войнаў 1912—13 камандаваў 1-й сербскай арміяй, у 1-ю сусв. вайну — галоўнакамандуючы сербскай арміяй. У 1914—18 прынц-рэгент Сербіі, з 1921 кароль Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія). У 1929 ажыццявіў дзярж. пераварот і ўстанавіў дыктатуру. Праводзіў велікасербскую ўнутр. палітыку, у знешняй палітыцы арыентаваўся на Францыю. Забіты харвацкімі тэрарыстамі.