РАМАНО́ЎСКІ (Мікалай Тарасавіч) (7.12.1919, Мінск — 7.1.1997),
бел. эканаміст і географ. Д-рэканам.н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1938). З 1947 у БДУ (у 1947—56 і 1962—83 дэкан). Навук. працы па гісторыі развіцця нар. гаспадаркі і эканам. геаграфіі Беларусі. Удзельнічаў у складанні атласа Беларусі.
Тв.:
Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII — первая половина XIX в.). Мн., 1967;
Белоруссия. М.;
1967. (у сааўт.);
География Белоруссии. 2 изд. Мн., 1977 (у сааўт.);
Экономическая география Белоруссии. 3 изд. Мн., 1982 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЕ́ВІЧ (Канстанцін Фёдаравіч) (н. 12.7.1956, в. Ясень Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і аховы прыроды. Д-рбіял.н. (1992), праф. (1998). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1978). З 1994 у Бел.агр.тэхн. ун-це (з 1997 дэкан). Навук. працы па тэарэт. канцэпцыі трафічных біягеацэнатычных гарызонтаў, кармавой ёмістасці ўгоддзяў, уліку ніжніх ярусаў расліннасці і карысных дзікарослых раслін, нарыхтоўцы лек. раслін, арганізацыі вучэбных лясніцтваў і паляўнічых гаспадарак.
Тв.:
Охрана возобновимых ресурсов. Мн., 1992;
Мониторинг лесных экосистем. Мн., 1992;
Аналіз экакліматычных паказчыкаў у лесе і на адкрытым месцы. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́МЧАНКА (Ігар Валянцінавіч) (н. 21.7.1959, г. Гомель),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Гомельскі ун-т (1981), дзе і працуе (з 1989 дэкан, з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па оптыцы крышталёў і кампазіцыйных анізатропных матэрыялаў, нелінейнай оптыцы, акустаэлектроніцы. Развіў тэорыі распаўсюджвання і ўзаемадзеяння эл.-магн. і акустычных хваль у гіратропных асяроддзях з прасторавай і часавай перыядычнай структурай.
Тв.:
Объемные акустические волны в кристаллах во вращающемся электрическом поле. Мн., 1998 (разам з С.А.Хахомавым);
Electromagnetics of bi-anisotropic materials: Theory and applications. Amsterdam, 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁМКІН (Аляксей Аляксандравіч) (н. 23.9.1929, в. Крамянка Слаўгарадскага р-на, Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека. Д-рбіял.н. (1994), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1954). З 1957 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Беларусі (з 1977 рэктар, з 1985 дэкан, з 2000 заг. кафедры). Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў адаптацыі арганізма да фіз. нагрузак і яго рэзервовых магчымасцей пад уздзеяннем спарт. дзейнасці.
Тв.:
Физиологическая характеристика различных по структуре движения видов спорта. Мн., 1992;
Механизмы моторной адаптации юношеского организма к скоростно-силовым упражнениям // Мир спорта. 2000. №1.
польскі гісторык. Бацька Гейштара паходзіў са шляхецкага роду (в. Ізбішча Барысаўскага пав., цяпер Лагойскі р-н). Гейштар вучыўся ва ун-тах Варшавы і Парыжа. У 1946—89 праф., дэкангіст. ф-та Варшаўскага ун-та, адначасова ў 1980—91 дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве. Чл. (з 1972) і старшыня (1981—84, 1990—92) Польскай АН, чл. многіх акадэмій Еўропы. Чл. кіраўніцтва (1965) і старшыня (1980—85) Міжнар.к-тагіст.навук. Выкладчык і ганаровы доктар буйнейшых ун-таў Еўропы. Даследуе еўрап., у т. л. польскае, сярэдневякоўе, гісторыю гарадоў і культуры Рэчы Паспалітай, даследуе спец.гіст. дысцыпліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЮШКЕ́ВІЧ (Марыя Іосіфаўна) (н. 7.11.1943, в. Погіры Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1991), праф. (1991). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1975). З 1979 выкладае ў Гродзенскім ун-це (з 1980 заг. кафедры, у 1992—93 дэканфілал. ф-та). Навук. працы па супастаўляльнай, функцыян., кагнітыўнай лінгвістыцы, сацыя- і прагмалінгвістыцы: «Сінтаксіс блізкароднасных моў: тоеснасць, падабенства, адрозненні» (1989), «Сінтаксіс рускай і беларускай моў: падабенства і адрозненні» (1994, у сааўт.), «Супастаўляльная функцыянальная граматыка рускай і беларускай моў: арыенціры і праекцыя вопыту», «Сацыялінгвістычная парадыгма моўнай сітуацыі ў Беларусі пасля рэферэндуму» (абедзве 1996), «Анімальны вобраз як фрагмент «карціны свету» (1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЛЬ (Міхаіл Барысавіч) (2.3.1879, Мінск — 6.8.1939),
бел. вучоны-неўрапатолаг. Акад.АН Беларусі (1931). Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1901). У 1906—24 у 2-м Маскоўскім ун-це. Адзін з арганізатараў мед. ф-та ў БДУ (1921), з 1924 яго дэкан, заг. кафедры, потым дырэктар Бел. ін-та фізіятэрапіі. З 1932 у Маскве (з 1933 дырэктар клінікі нерв. хвароб). Асн. працы па лакалізацыі функцый мозга, афазіі, апраксіі, танічных рэфлексах, рэперкусіі, электрафізіял. даследаваннях, вірусных нейраінфекцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЗЛЯКО́Ў (Аляксей Фёдаравіч) (28.3.1778, г. Далматава Курганскай вобл., Расія — 7.8.1830),
рускі паэт, крытык, перакладчык, педагог. Адзін з заснавальнікаў прафес. крытыкі ў Расіі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1799), з 1802 выкладаў у ім (з 1804 праф., з 1817 дэкан). Паэзія М. спалучала грамадзянскасць з цікавасцю да нар. творчасці. У 1805—10 стварыў цыкл народных песень («Сярод даліны роўнае...», «Не ліпачка кучаравая...», «Чарнабровы, чарнавокі...» і інш.). Як крытык і тэарэтык л-ры быў блізкі да класіцызму, але выступаў супраць яго аўтарытэтаў. Аўтар лекцый і артыкулаў па эстэтыцы. Перакладаў грэч. і рым. паэтаў.
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1966), д-рпед.н. (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1962), з 1968 працаваў у гэтым ін-це (з 1974 дэканфілал. ф-та, з 1978 прарэктар). Даследаваў сінтаксіс бел. мовы. Аўтар і сааўтар падручнікаў па бел. мове для пачатковых класаў і метадычных дапаможнікаў па выкладанні бел. мовы ў школе.
Тв.:
Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўна-іменныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі. Мн., 1971;
Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах: Граматыка, правапіс, развіццё мовы Мн., 1975;
Методыка беларускай мовы: (Граматыка і правапіс). 1—3 кл.Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЯНКО́Ў (Аляксей Пятровіч) (16.3.1901, г. Перм, Расія — 12.11.1987),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1949), праф. (1950). Скончыў Пермскі ун-т (1925). У 1937—41 і 1945—50 заг. кафедры, дэкан гістфака, прарэктар па навук. рабоце БДУ, заг. сектара Ін-та гісторыі АНБССР, з 1950 у Магілёўскім, у 1954—78 у Мінскім пед. ін-тах. Аўтар прац па гісторыі ранняга феадалізму, Стараж. Русі, становішча бел. сялян у 17—18 ст. Адзін з аўтараў «Гісторыі БССР» (вып. 1, 1946), «Гісторыі БССР» (т. 1, 1955).
Тв.:
Происхождение белорусского народа. Мн., 1948;
Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси. Мн., 1980.