ЖАЛЯЗО́ЎСКІ (Анатоль Пятровіч) (н. 5.2.1943, в. Крапіўна Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. празаік. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1968). З 1987 дырэктар Дома літаратара, з 1989 намеснік старшыні СП Беларусі, з 1994 старшыня праўлення Бел.літ. фонду. Друкуецца з 1973. Уздымае маральна-этычныя праблемы жыцця сучасніка (кн. прозы «Пералом», «Чаканне шчасця», «ІДУ з надзеяй», усе 1981, «Горкі хлеб», 1985, п’еса «Людзі ліхалецця», 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗНАСТРО́ФНЫ ВЕРШ,
верш, напісаны рознымі строфамі, аддзеленымі адна ад адной графічна (прагаламі). Напр., верш В.Віткі «Старавер»:
Я не пішу
Верлібрам,
Грашу
Старым калібрам.
Ніколі разабрацца
Не мог я ў новай модзе,
Шчыруючы на градцы
На ўласным агародзе.
Сярод жывых не першы,
Не лепшы між памершых,
На рыфмах зубы з’еўшы,
Пісаў свае я вершы
Для дома,
Для альбома
І трохі
Для эпохі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАЎ (Аляксей Канстанцінавіч) (24.3.1908, в. Зверавічы Смаленскай вобл., Расія — 2.10.1968),
бел. скульптар. Нар. мастак Беларусі (1955). Вучыўся ў Віленскім Віцебскім маст. тэхнікуме (1926—30) у М.Керзіна. Адзін з арганізатараў Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928 — 30). Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры. Майстар тэматычнай кампазіцыі, батальнага і анімалістычнага жанраў, партрэта. Удзельнічаў у афармленні інтэр’ераў Дома ўрада Беларусі (бюст М.Фрунзе, 1933), стварыў барэльеф для ДомаЧырв. Арміі («Лявоніха», «Мастацкая студыя», 1936) у Мінску і інш. Аўтар партрэтаў Я.Коласа, У.Уладамірскага, У.Кудрэвіча, партрэтнай групы «Максім Горкі і Янка Купала» (усе 1949), скульпт. кампазіцый «Народны паэт БССР Янка Купала» (1950), «Францыск Скарына» (1954). Работы ў галіне манум. мастацтва: гарэльеф «Партызаны Беларусі» для Манумента Перамогі ў Мінску (1954), помнік Ф.Скарыне ў Полацку (1976, устаноўлены ў 1974, Дзярж. прэмія Беларусі 1976). Кампазіцыі вылучаюцца вострай дынамікай, экспрэсіўнасцю, мяккай мадэліроўкай формаў, рытмічнасцю. Партрэты адзначаны тонкай прапрацоўкай дэталей, эмац. выразнасцю. Яго імя прысвоена Мінскаму маст. вучылішчу.
Літ.:
Бойка У.А. Глебаў Аляксей Канстанцінавіч. Мн., 1974.
Т.А.Карповіч.
А.К.Глебаў.А.Глебаў. Максім Горкі і Янка Купала. 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЖО́НАК (Арэст Васілевіч) (н. 7.5.1935, в. Падомхі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. дзеяч самадз. мастацтва, харавы дырыжор. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1963). З 1963 кіраўнік Казловіцкага нар. хору цэнтр.Дома культуры Слуцкага р-на, аднаго з лепшых самадз.хар. калектываў. Беражліва ставіцца да нар. песні, імкнецца захаваць яе ў блізкім да аўтэнтычнага выглядзе. Аўтар песень «Беларусі юбілейнай», «Наш край случанскі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́РАЎ (Абрам Ільіч) (1907, г. Магілёў — 1943),
бел. скульптар. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1929). Асн. творы (гіпс) — «Качагар», «Плытагоны», «Лён», «С.Арджанікідзе ў разведцы і пад Барысавам» (усе 1930-я г.), праект помніка дукорскім партызанам (1940), «М.Ю.Лермантаў» (барэльеф, 1941). Прымаў удзел у афармленні Дома ўрада ў Мінску (1932—34), бел. павільёна на Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў на фронце.
А.Жораў. С.Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам. 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́НДЗЯ,
катэгорыя спадчынных воінаў-наёмнікаў у сярэдневяковай Японіі. Практыкавалі адзін з відаў баявога майстэрства — «ніндзютсу» (яп. «нін» — нябачны, цярплівы і «дзютсу» — майстэрства). У час міжусобных войнаў (11—16 ст.) наймаліся яп. князямі для шпіянажу і забойства сапернікаў. Пасля аб’яднання Японіі ў пач. 17 ст. пад уладай сёгунаў з домаТакугава частка Н. выконвала паліцэйскія функцыі, частка далучылася да дэкласаваных элементаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРАВІЧ ((Dobrović) Нікола) (12.11.1897, г. Печ, Венгрыя — 11.1.1967),
сербскі архітэктар і горадабудаўнік, прадстаўнік функцыяналізму. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1965). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Празе (1923). У 1946—67 дырэктар Сербскага горадабуд. ін-та і гал. архітэктар г. Бялград. Аўтар Домаюгасл. студэнтаў у Празе (1932), гасцініцы на в-ве Лопуд каля г. Дуброўнік (1936), ген. планаў гарадоў Бялграда (1947—50, разам з М.Самборскім), Штып (1952), Херцэгнові (1957) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕА́НДР,
геаметрычны арнамент у выглядзе ламанай пад прамым вуглом лініі, якая ў цэлым глядзіцца як вузкая паласа аднолькавых звязаных паміж сабой матываў. Распрацаваны і шырока выкарыстоўваўся ў мастацтве Стараж. Грэцыі (арх. дэкор, вазапіс, аздабленне тканін і інш.), распаўсюдзіўся ў еўрап. мастацтве. На Беларусі найб. пашыраны ў пач. 20 ст. ў стылі мадэрн: арх. дэкор (фрыз будынка б. мужчынскай гімназіі ў Гомелі), маст. ліццё (балконы б.дома губернатара ў Віцебску, жылыя дамы ў Гродне) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕВА (сапр.Юркоўская) Марыя Фёдараўна
(1868, С.-Пецярбург — 8.12.1953),
руская актрыса. З 1894 артыстка Т-ва мастацтва і л-ры, у 1898—1905 у МХТ. З тонкім лірызмам выконвала ролі ў п’есах Г.Гаўптмана (Раўтэндэляйн — «Патанулы звон», Кетэ — «Адзінокія»), А.Чэхава (Ірына — «Тры сястры», Аня — «Вішнёвы сад»), М.Горкага (Наташа — «На дне», Ліза — «Дзеці сонца», Мар’я Львоўна — «Дачнікі»). Адна са стваральнікаў і артыстка (1919—26) Вял.драм.т-ра ў Петраградзе. У 1931—48 дырэктар Маскоўскага Дома вучоных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБНІ́ЦА,
архітэктурнае збудаванне ці саркафаг, што ўмяшчае цела нябожчыка і ўвекавечвае яго памяць. Таксама стараж.-егіп.піраміды, мастабы, мікенскія купальныя грабніцы, скальныя грабніцы Індыі, Пярэдняй Азіі і этрускаў, манум.маўзалеіСтараж. Грэцыі і Рыма, купальныя грабніцы Індыі, багата ўпрыгожаныя скульптурай грабніцы Кітая і Карэі. У Зах. Еўропе грабніцы размяшчалі ў цэрквах (звычайна скульпт. фігура памерлага, што ляжыць на саркафагу).
Грабніца Напалеона I у саборы Дома інвалідаў у Парыжы. Арх. Л.Т.Ж.Вісконці, скульптар Ж.Прадзье. Мармур. 1843—60.