ГА́КЕЛЯ ХРЫБЕ́Т,
падводны хрыбет у Паўн. Ледавітым акіяне, працяг Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта ў Арктычным бас. Падзяляе катлавіны Нансена і Амундсена. Даўж. больш за 1000 км; найменшая глыб. над хрыбтом 400 м. Названы ў гонар Я.Я.Гакеля.
т. 4, с. 441
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́НБ’ЁРН (Gunnbjørn),
гара на У Грэнландыі, у хр. Уоткінса. Выш. 3700 м (найвыш. пункт в-ва Грэнландыя і ўсёй Арктыкі). Складзена з базальтаў, што выступаюць над ледзяным покрывам. Названы ў гонар першаадкрывальніка Грэнландыі Ульфсана Гунб’ёрна.
т. 5, с. 534
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕВЯЛЬСКО́ГА ЗАЛІ́Ў.
Каля зах. берага в-ва Сахалін, з боку Татарскага праліва. Шыр. каля ўвахода 80 км, глыб. да 100 м. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Гал. парты: Холмск і Невельск. Названы ў гонар Г.І.Невяльскога.
т. 11, с. 264
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ГІЯ,
малая планета № 3501. Сярэдні дыяметр 17 км, пл. каля 90 км², сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 3 а.а., перыяд абарачэння 5 гадоў. Адкрытая ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Наз. ў гонар астранома Алега Коратцава.
т. 1, с. 236
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮРЫ́,
пазасістэмная адзінка актыўнасці радыеактыўных ізатопаў. Названа ў гонар П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры. Абазначаецца Кі. І Кі — актыўнасць ізатопу, у якім за 1 с адбываецца 3,7∙1010 актаў распаду, 1 Кі = 3,7 Бк. Гл. таксама Бекерэль.
т. 9, с. 77
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛВІЛ (Melville),
заліў мора Бафіна, каля зах. берагоў Грэнландыі. Шыр. каля ўвахода 300 км. Глыб. больш за 1000 м. Узбярэжжа з мацерыковымі ледавікамі, ад якіх утвараюцца айсбергі. Названы ў 1822 у гонар першага лорда Адміралцейства Вялікабрытаніі Мелвіла.
т. 10, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЭНЦБУРГ (Barentsburg),
палярны горнапрамысловы пасёлак і порт (свабодны ад лёду з чэрв. да ліст.), на в-ве Зах. Шпіцберген (Свальбард, Нарвегія). Каля 1 тыс. ж. (1992). Паблізу аэрапорт. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Краязнаўчы музей. Названы ў гонар мараплаўца В.Барэнца.
т. 2, с. 337
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАГА́ДРА ПАСТАЯ́ННАЯ,
адна з асноўных фіз. пастаянных; колькасць часціц (атамаў, малекул і інш.) у адзінцы колькасці рэчыва. Пазначаецца Na. Назва ў гонар А.Авагадра. Авагадра пастаянная істотная для вызначэння інш. фіз. пастаянных. Na = 6,022169(40)∙1023 моль−1.
т. 1, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТ,
адзінка магутнасці ў міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Вт. 1 Вт = 1 Дж∙с. Названа ў гонар Дж.Уата. У тэхніцы шырока выкарыстоўваюцца кратныя і долевыя адзінкі: кілават (103 Вт), мегават (106 Вт), міліват (10−3 Вт).
т. 4, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФАМА́ЦЫЯ (ад лац. diffamatio ганьбаванне),
выказванне ў сродках масавай інфармацыі сапраўдных або лжывых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць грамадзяніна або арганізацыі, установы. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае судовую абарону гонару і годнасці права зняважаных на матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды.
т. 6, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)