МІ́НСКІ НДІ БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎМіністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1939 у Мінску як НДІбуд. матэрыялаў Беларусі. З 1963 саюзнага, з 1972 рэспубліканскага падпарадкавання. З 1994 Дзярж. прадпрыемства Мінскі НДІбуд. матэрыялаў. Асн. кірункі дзейнасці: правядзенне н.-д. работ па тэхналогіях вытв-сці керамічных сценавых і апрацоўчых матэрыялаў, цеплаізаляцыйных матэрыялаў на аснове мінер. і палімернай сыравіны, мясц. вяжучых матэрыялаў і цэменту, новых нізкаэнергаёмістых (безабпальных, безаўтаклаўных) вогнетрывалых матэрыялаў, атмасфераўстойлівых ахоўна-дэкар. пакрыццяў, высокатэмпературных цеплаізалятараў, арх. форм і кампазітаў з мясц. сыравіны; удасканаленне вытв-сці традыц.буд. матэрыялаў з выкарыстаннем высокіх тэхналогій; правядзенне сертыфікацыйных выпрабаванняў на якасць і бяспеку буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАКА́МЕРА (ад бара... + камера),
герметычная камера, дзе штучна ствараецца паніжаны (вакуумная баракамера) ці павышаны (кампрэсійная баракамера) бараметрычны ціск. Баракамеру, у якой можна мяняць тэмпературу, наз.тэрмабаракамерай. Аб’ём баракамеры — ад доляў да некалькіх соцень кубічных метраў.
Мае апаратуру для змены ціску і падтрымкі яго на зададзеным узроўні, назіральныя вокны, люкі, гукавую і светлавую сігналізацыю, перагаворныя прылады, асвятленне і інш. Выкарыстоўваецца для наземных выпрабаванняў самалётаў і касм. апаратаў ці іх адсекаў і элементаў, трэніровак лётчыкаў і касманаўтаў, вывучэння ўплыву на жывыя арганізмы гіпаксіі, паніжанага ці павышанага ціску і яго рэзкіх перападаў, змены газавага асяроддзя; лячэння шэрагу захворванняў (коклюшу, бранхіяльнай астмы, кесоннай хваробы і інш.) метадамі гіпербарычнай аксігенацыі і выканання некаторых хірург. аперацый (напр., аперацыі на адкрытым сэрцы).
дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі. Адукацыю атрымаў у Оксфардскім ун-це. Паліт. дзейнасць пачаў у 1924 як дэп. палаты абшчын брыт. парламента. У 1940—45 займаў шэраг пасад ва ўрадзе У.Чэрчыля. З 1951 на міністэрскіх пасадах у кансерватыўных урадах Чэрчыля і Э.Ідэна, у т. л. міністр абароны (1954—55), замежных спраў (1955), фінансаў (1955—57). Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідэр Кансерватыўнай партыі ў 1957—63. Пры ім Вялікабрытанія дала незалежнасць Гане (1957), Нігерыі, Кіпру (1960), Ямайцы (1962), інш. краінам і тэрыторыям, падпісала дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963. Саўладальнік выд-ва «Макмілан паблішэрз». Аўтар мемуараў (т. 1—6, 1966—73).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЦЬКО́ (Валерый Іванавіч) (н. 30.1.1940, г.п.Пагранічны Прыморскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1975). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1969 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, з 1992 у Навук. цэнтры праблем механікі машын, адначасова з 1989 у БДУ. Навук. працы па тэорыі і метадах лічбавай фільтрацыі сігналаў, аўтаматызацыі паскораных выпрабаванняў дынамічных аб’ектаў. Распрацаваў дыферэнцыяльна-структурны метад пераўтварэння графічнай інфармацыі, алгарытмы апрацоўкі эксперым. інфармацыі ў геафізіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Модификация дискретного преобразования Фурье для обработки процессов в реальном времени. Мн., 1988 (разам з У.Я.Куконіным);
Цифровая фильтрация и обработка сигналов. Мн., 1995 (разам з У.Я.Куконіным, М.Б.Шыхавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАДРО́М (ад аўта... + грэч. dromos месца для бегу),
тэрыторыя з комплексам дарог і збудаванняў для выпрабавання аўтамабіляў і правядзення аўтаспаборніцтваў. Тэр. для спарт. спаборніцтваў і выпрабаванняў аўтамабіляў і матацыклаў наз. аўтамотадромам. Адзін з першых аўтадромаў (трэкаў) пабудаваны ў Англіі — Бруклінскі (1906).
Аўтадром складаецца з замкнёнай (асноўнай) дарогі і дапаможных дарог. Замкнёная дарога (трэк) мае бетоннае пакрыццё і нахіл на віражах, што дае магчымасць развіваць макс. скорасць. Дапаможныя дарогі маюць розныя тыпы пакрыццяў: асфальтабетонныя, гравійныя, грунтавыя, на асобных участках з калдобінамі, крутымі пад’ёмамі і з’ездамі, рабрыстымі бетоннымі пакрыццямі і інш. перашкодамі для выпрабавання аўтамабіляў на трываласць, надзейнасць, устойлівасць. У склад аўтадрома ўваходзяць таксама трыбуны для гледачоў, пляцоўкі для спаборніцтваў, гаражы, памяшканні для тэхн. абслугоўвання машын, метэаралагічная станцыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУСО́ЙТЫ (Джусоеў) Нафі Рыгоравіч
(н. 27.2.1925, в. Ногкаў, Паўд. Асеція),
асецінскі пісьменнік і літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1968). Паэтычны дэбют — зб. «Сэрца салдата» (1949), у якім складаны свет думак, пачуццяў, душэўных перажыванняў сав. воіна ў гады ваен.выпрабаванняў. У кнігах паэзіі «Лірыка» (1955), «Думы Асеціі» (1959), «Безыменная кніга» (1967), гіст. раманах «Кроў продкаў» (1965), «Дванаццаць ран як адна...» (1970), «Слёзы Сырдона» (1979), п’есе ў вершах «Світальная зара» (1977), аповесці «Сонцаварот» (1965) — мінулае і сучаснае асецінскага народа, складаныя чалавечыя лёсы, хараство роднай зямлі. Даследуе гісторыю асецінскай л-ры. Літ. прэмія імя К.Хетагурава 1979. Пераклаў на асецінскую мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Дж. пераклаў Г.Кляўко.
Тв.:
Рус.пер. — Реки вспять не текут: Повести М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ТАР ВЫМЯРА́ЛЬНЫ,
прылада для дыскрэтнага або неперарыўнага ўзнаўлення параметраў эл. велічыні (напружання, сілы току) у пэўным дыяпазоне. Выхадная магутнасць генератара вымяральнага да 10 Вт. Прызначаны для выпрабаванняў і настройвання радыётэхн. апаратаў, выліч. тэхнікі, прылад аўтаматыкі і інш.
Паводле формы сігналаў адрозніваюць генератар вымяральны гарманічных эл. ваганняў, сігналаў спец. формы (трохвугольнай, пілападобнай, прамавугольнай і інш.), свіп-генератары, шумавых сігналаў, выпадковых сігналаў з пэўнымі імавернаснымі характарыстыкамі, паводле частотнага дыяпазону — інфранізкачастотныя (умоўна ад 0 да 20 Гц), нізкачастотныя (ад 20 Гц да 200 кГц) высокачастотныя (30 кГц — 30 МГц), звышвысокачастотныя (30 МГц — 10 ГГц з кааксіяльным выхадам; 10 — 80 ГГц з хваляводным выхадам). Асн. патрабаванні: стабільнасць частаты, амплітуды і формы выхадных сігналаў ва ўсім дыяпазоне частот, дасканалае экранаванне для выключэння лішкавага ўздзеяння на апарат, які выпрабоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАДРО́М (грэч. hippodromos ад hippos конь + dromos бег, месца для бегу),
комплекс збудаванняў для конна-спарт. спаборніцтваў, выпрабавання, трэнінгу і выставак племянных коней; установа, якая іх арганізуе. Бываюць І. для выпрабаванняў верхавых, рысістых, ламавых коней і камбінаваныя. На тэр. І. размяшчаюцца стайні, вет. лазарэт, кузня і інш.гасп. пабудовы, месцы для сядлоўкі і вывадкі коней перад скачкамі, т.зв. падок.
Вядомы са старажытнасці. І. Стараж. Грэцыі і Рыма мелі форму прамавугольнай ці закругленай пляцоўкі са сцяной пасярэдзіне. Вакол пляцоўкі — трыбуны для гледачоў (І. у Канстанцінопалі, 203—330). З канца 19 ст. іх будавалі ў вял. гарадах Беларусі, Расіі, Украіны і інш.Найб. буйныя сучасныя І.: Маскоўскі (Расія), Лексінгтонскі (ЗША), Нью-Маркет (Вялікабрытанія), Ланшан (Францыя), Пардубіцкі (Чэхія), Мадрыдскі (Іспанія) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШАК (Аляксей Ігнатавіч) (22.2.1920, в. Вуглы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 27.2.1945),
бел.паэт. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1938—41). Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце ва Усх. Прусіі. Літ. дзейнасць пачаў у 1937. Быў нам. рэдактара інстытуцкага рукапіснага літ.час. «Наша творчасць», друкаваў рэцэнзіі і артыкулы ў газ. «Літаратура і мастацтва» і «Чырвоная змена». Улюбёнасць у жыццё, працу і прыроду, пачуццё кахання, студэнцкія будні, прадчуванне вял.выпрабаванняў, франтавыя замалёўкі — асн. тэматыка вершаў пасмяротнага зб. К. «Апаленыя пялёсткі» (1963). Захаваліся неапубл. вершы, урывак з паэмы.
Тв.:
У кн : Мы іх не забудзем. Мн., 1949;
Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Літ.:
Александровіч С. Слова пра сябра // Александровіч С. Кнігі і людзі. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ХАЎ (Мікалай Паўлавіч) (25.1.1895, в. Грышова Бабынінскага р-на Калужскай вобл., Расія — 28.3.1958),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1926), удасканалення Акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. 1918—20 войнаў. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Войскі 13-й арміі на чале з ген.-лейт. П. вызначыліся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра, вызвалілі г.п. Камарын Брагінскага р-на Гомельскай вобл., захапілі плацдарм на правым беразе Прыпяці. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—58. Аўтар успамінаў «Гады выпрабаванняў» (1959).