СЦЕПАНЧУ́К Кліменцій Піліпавіч (н. 25.10.1932, Мінск),

бел. вучоны ў галіне электратэхнікі. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БПІ (1956). З 1962 у Бел. нац. тэхн. ун-це. Навук. працы па разліку, канструяванні і эксплуатацыі высакавольтнай ізаляцыі машын і апаратаў, кантролю і дыягностыцы эл. ізаляцыі, экалагічных праблемах высакавольтнай тэхнікі. Распрацаваў метады ацэнкі эл. трываласці і часу жыцця сістэм камбінаванай ізаляцыі, метады рацыянальнага планавання доследаў і паскораных выпрабаванняў высакавольтнай ізаляцыі.

Тв.:

Техника высоких напряжений. 2 изд. Мн., 1982 (разам з М.​А.​Ціняковым);

От 1000 до 1 500 000 вольт Мн., 1985.

т. 15, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)