O, O-дыметыл-S (1,2-дыкарбэтаксіэтыл) дытыяфасфат, хімічны прэпарат для аховы с.-г. культур ад шкодных насякомых; кантактавы інсектыцыд, акарыцыд і нематыцыд. Выкарыстоўваюць канцэнтрат эмульсіі для апырсквання збожжавых, цукр.буракоў, лёну, гародніны, яблынь, груш і інш. Сярэднетаксічны для чалавека і жывёл: ГДК 0,5 мг/м³, у вадзе — 0,05 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІНКАЎСКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў 1963 у г. Жабінка. З 1996 адкрытае акцыянернае таварыства. З 1992 праводзіцца рэканструкцыя. У 1997 пабудаваны будынак ТЭЦ. Буйнейшае прадпрыемства на Беларусі па вытв-сці цукру з цукр.буракоў і імпартнай сыравіны (цукар-сырэц з Бразіліі і Кубы). Асн. прадукцыя (1997): цукар-пясок, патака-мелес, бурачныя жамерыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДАЛУ́СКАЯ НІЗІ́НА,
на Пд Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, паміж гарамі Андалускімі і Сьера-Марэна, у бас.р. Гвадалквівір. Даўж. каля 300 км. Займае перадгорны прагін, запоўнены кайназойскімі адкладамі. Густа населена. Клімат міжземнаморскі, ападкаў 400—700 мм за год. Зараснікі маквісу, пальміту, гарыгі. Пасевы збожжавых, цукр.буракоў; гаі цытрусавых, аліўкавых дрэў, сады, вінаграднікі. Буйныя гарады Севілья, Кордава, Кадыс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭСІКА́ЦЫЯ (ад лац. desicco высушваю),
перадуборачнае падсушванне раслін для паскарэння выспявання і аблягчэння ўборкі ўраджаю. Для Д. выкарыстоўваюць хім. рэчывы — дэсіканты, якія разбураюць калоіды пратаплазмы, што рэзка зніжае здольнасць клетак утрымліваць ваду, памяншае колькасць звязанай вады ў расліне і ўзмацняе выпарэнне. Выкарыстоўваюць на пасевах бавоўніку, канапель, сланечніку, рысу, пшаніцы, бульбы, насеннікаў цукр.буракоў і інш.; эфектыўная ў вільготнае надвор’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБАСНЯ́НСКАЯ ЦУКРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1839—62 у маёнтку Добасна Бабруйскага пав. (цяпер вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл.). Мела агнявы рухавік і гідраўлічныя прэсы (у 1860—62 — тры). У 1839 працавала 176, у 1859 — 63 рабочыя. У 1861—62 за суткі перапрацоўвала да 900 пудоў буракоў, з якіх атрымлівалі па 36 пудоў цукр. пяску. Прадукцыя вывозілася ў Маскву, Крамянчуг, Херсон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БАЛЬТАВЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,
адзін з відаў мікраўгнаенняў, водарастваральныя солі кобальту. Кобальт як мікраэлемент садзейнічае фіксацыі атм. азоту, паскарае рост і павышае прадукцыйнасць с.-г. культур (бабовых, лёну, цукр.буракоў, ячменю і інш.). Найб. пашыраны CoSO4∙7H2O (гептагідрат сульфату кобальту ці кобальтавы купарвас) і CoCl2∙6H2O (гексагідрат дыхларыду кобальту). Выкарыстоўваюць на дзярнова-падзолістых і тарфяных глебах, водныя растворы — для перадпасяўной апрацоўкі насення і пазакаранёвай падкромкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРАНЕЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА,
машына для ўборкі каранёў цукр.буракоў або інш. караняплодаў і пагрузкі іх у трансп. сродкі. Можа таксама збіраць карані ў бункер або ўкладваць іх у валок. Мае дыскавыя капачы, шнэкавыя ачышчальнікі каранёў і камяказдрабняльнік. Працуе ў комплексе з бацвіннеўборачнай машынай. Гл. таксама Буракаўборачная машына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЯРЭ́ЙНСКАЯ НІЗІ́НА,
нізіна па цячэнні р. Рэйн паміж гарамі Юра і Рэйнскімі Сланцавымі гарамі, у Францыі і Германіі. Даўж. каля 300 км, шыр. да 40 км. Верхнярэйнская нізіна — складаны грабен, запоўнены кайназойскімі адкладамі, месцамі — выхады вулканічных парод. Радовішчы калійнай солі і нафты. Клімат умерана кантынентальны, ападкаў 500—700 мм за год. Пасевы пшаніцы, цукр.буракоў; сады, вінаграднікі. Буйныя гарады: Карлсруэ, Мангейм, Франкфурт-на-Майне (ФРГ), Кальмар, Страсбур (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДУ́ШКА,
бандарная, радзей выдзеўбаная пасудзіна розных памераў у форме ўсечанага конуса, звужаная кверху (звычайна без вушак). Выкарыстоўвалася для захоўвання прадуктаў — квашанай капусты і буракоў, салёных агуркоў, грыбоў, соку, квасу і інш. К. вял. памераў — кадзі (1,5—1,6 м у вышыню), выкарыстоўваліся для захоўвання збожжа, мукі. Часам іх замацоўвалі на гліняным падмурку ў свірнах і клецях. Пашыраны ў хатнім побыце са стараж. часоў і захаваліся да нашага часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Антон Ігнатавіч) (27.8.1899, в. Шутнае Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 27.2.1972),
бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. раслін. Д-рс.-г.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1924). З 1958 у Бел.НДІ земляробства. Навук. працы па пытаннях вытворчасці кармоў, агратэхніцы вырошчвання, селекцыі. і насенняводстве цукр.буракоў. Вывеў 4 сарты кармавых караняплодаў.
Тв.:
Кормовые корнеплоды. Мн., 1967 (разам з Р.І.Жамойдзікам).