пелагічная вобласць, тоўшча вады акіянаў, мораў і азёр як асяроддзе жыцця планктону, нектону і плейстону. Супрацьпастаўляецца бенталі (дну вадаёмаў), населенай бентасам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЎНАЕ ЎНУ́ТРАНАЕ АДБІЦЦЁ,
асобны выпадак адбіцця святла ці эл.-магн. выпрамянення інш. дыяпазону на мяжы падзелу двух асяроддзяў. Адбываецца, калі выпрамяненне падае на паверхню падзелу з боку аптычна больш шчыльнага асяроддзя (з большым пераламлення паказчыкам n1 пад вуглом i > iгр, дзе iгр — т.зв. гранічны (крытычны) вугал, які вызначаецца з умовы sin bгр = n2/n1, n2 — паказчык пераламлення другога асяроддзя. Пры П.у.а. эл.-магн. энергія поўнасцю вяртаецца ў аптычна больш шчыльнае асяроддзе. У другое (менш шчыльнае) асяроддзе поле пранікае толькі на характэрную адлегласць парадку даўжыні хвалі выпрамянення і яго амплітуда экспаненцыяльна затухае з аддаленнем ад мяжы падзелу. П.ў.а. выкарыстоўваецца ў аптычных прыладах (напр., прызме аптычнай) і валаконнай оптыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМНІЁН (грэч. amnion),
адна з зародкавых абалонак амніётаў. Утварае запоўненую вадкасцю поласць — асяроддзе для развіцця зародка, ахоўвае яго ад мех. пашкоджанняў. Падобную да амніёна абалонку маюць некаторыя насякомыя, немертыны і інш. беспазваночныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТАЦЭНО́З (ад фіта... + цэноз), расліннае згуртаванне,
сукупнасць раслін на адносна аднародным участку зямной паверхні; значная частка біягеацэнозу. Мае пэўны відавы склад і структуру, што сфарміраваліся ў выніку адбору відаў, здольных у пэўных умовах суіснаваць сумесна і з інш. арганізмамі. Расліны Ф. выкарыстоўваюць неабходныя рэсурсы (святло, ваду, элементы мінер. жыўлення і інш.), выдзяляюць у навакольнае асяроддзе прадукты абмену, пакідаюць у глебе і на яе паверхні адмерлыя органы, змяняюць асяроддзе існавання і спрыяюць фарміраванню асобнага мікраклімату. Ф. — адкрытая сістэма, дзе прадуцыруюцца арган. рэчывы, неабходныя для гетэратрофных арганізмаў і чалавека. Ф. — дынамічная сістэма, якая мяняецца на працягу года і па гадах. Пад уздзеяннем экалагічных фактараў адбываецца паслядоўная змена Ф. — сукцэсія. Прыроднае расл. покрыва Беларусі складаецца з лясных, лугавых, балотных і водных Ф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯССЦЁКАВАЯ ТЭХНАЛО́ГІЯ,
тэхналагічны працэс, пры якім у навакольнае асяроддзе не паступаюць сцёкавыя воды. Ажыццяўляецца арганізацыяй водаабароту — лакальнай ачысткі забруджанай вады і яе вяртання ў тэхнал. працэс або выкарыстання ў іншых мэтах. Гл. таксама Абаротнае водазабеспячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЙЦАНАРАДЖЭ́ННЕ,
спосаб узнаўлення патомства жывёламі, пры якім зародак развіваецца па-за матчыным арганізмам — у адкладзеным у вонкавае асяроддзеяйцы. Уласціва большасці беспазваночных, хордавым жывёлам, рыбам, земнаводным, паўзунам, птушкам, аднапраходным млекакормячым. Гл. таксама Жыванараджэнне і Яйцажыванараджэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАГНО́З»,
серыя сав. даследчых ШСЗ для вывучэння сонечнай актыўнасці, яе ўплыву на магнітасферу Зямлі і міжпланетнае асяроддзе. Маса 850—900 кг. У 1972—85 запушчаны 10 «П.». «П.-9» выкарыстоўваўся таксама для даследавання рэліктавага выпрамянення. «П.-10» запушчаны ў рамках праграмы «Інтэркосмас».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІ́ЧНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,
прыўнясенне ў навакольнае асяроддзе не характэрных для яго фіз. агентаў і ўздзеянняў. Выяўляецца адхіленнем тэмпературных, хвалевых, радыяцыйных і інш.фіз. уласцівасцей навакольнага асяроддзя ад прыроднага ўзроўню. Асн. віды Ф.з.: радыеактыўнае забруджванне, светлавое забруджванне, тэрмічнае забруджванне, шумавое забруджванне, электрамагнітнае забруджванне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНАКУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. inoculatio прышчэпка),
увядзенне жывых мікраарганізмаў, інфіцыраванага матэрыялу, сывараткі і інш. рэчываў у тканкі раслін, жывёл або чалавека (а таксама ў пажыўнае асяроддзе). У лабараторнай практыцы выкарыстоўваюць сінонім — пасеў, у сельскай гаспадарцы, біялогіі і медыцыне — заражэнне (напр., клубеньчыкавымі бактэрыямі насення бабовых раслін).