незамкнутая нецэнтральная паверхня другога парадку. Асн. віды — эліптычны і гіпербалічны П.
Лініі перасячэння гіпербалічнага П. з любымі магчымымі плоскасцямі — парабалы, гіпербалы і прамыя. Праз любы пункт такога П. праходзяць 2 прамалінейныя ўтваральныя (гл.Лінейчастая паверхня). Лініямі перасячэння эліптычнага П. з плоскасцямі з’яўляюцца эліпсы ці парабалы. Асобны выпадак такога П. — П. вярчэння, які можна атрымаць вярчэннем парабалы вакол яе восі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СГАЦЫЯНА́РНЫ ВЫПАДКО́ВЫ ПРАЦЭ́С,
працэс, імавернасныя характарыстыкі якога застаюцца нязменнымі на працягу часу назіранняў; асобны клас выпадковых працэсаў. Набліжана апісвае многія рэальныя працэсы, якія маюць неўпарадкаваныя флуктуацыі, напр., пульсацыі сілы току ці напружання ў эл. ланцугу (эл. шум) можна разглядаць як С.в.п., калі гэты ланцуг знаходзіцца ў стацыянарным рэжыме (усе яго макраскапічныя характарыстыкі і ўмовы, што выклікалі працяканне току, не змяняюцца ў часе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАРМЛЕ́ННЕ»,
сістэма ўтрымання службовых асоб за кошт мясц. насельніцтва на Русі да сярэдзіны 16 ст. Князь пасылаў у гарады і воласці намеснікаў і інш. служылых людзей, якіх насельніцтва павінна было ўтрымліваць («карміць») на працягу ўсяго тэрміну іх службы. Найб. развіцця сістэма «К.» дасягнула ў 14—15 ст. Паводле земскай рэформы 1555—56 ліквідавана, зборы на ўтрыманне кармленшчыкаў урад ператварыў у асобны падатак на карысць казны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЫ́ ІНТЭГРА́Л,
1) вызначаны інтэграл ад неперарыўнай функцыі адной рэчаіснай пераменнай; асобны выпадак Рымана інтэграла. Вызначэнне дадзена А.Кашы ў 1831.
2) Інтэграл з ядром Кашы
, які выражае значэнні рэгулярнай аналітычнай функцыі 𝑓(z) унутры зададзенага замкнёнага контуру праз яе значэнні на гэтым контуры. Разглядаўся Кашы ў 1831. Абагульненні на выпадак інтэгравання неаналітычных функцый уздоўж не замкнёных контураў наз. інтэграламі тыпу Кашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́МАВА ВЕ́КТАР,
вектар шчыльнасці патоку энергіі фіз. поля. Выражаецца формулай
, дзе w — аб’ёмная шчыльнасць энергіі фіз. поля, c — скорасць распаўсюджання патоку энергіі. Модуль У.в. роўны адносінам энергіі, перанесенай за адзінку часу, да плошчы паверхні, перпендыкулярнай да напрамку распаўсюджвання патоку энергіі.
Адзінка модуля У.в. ў СІ — ват на квадратны метр. Уведзены М.А.Умавым (1874). Асобны выпадак У.в. для эл.-магн. поля — Пойнтынга вектар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕМІЛЮМІНЕСЦЭ́НЦЫЯ,
выпрамяненне, якое ўзнікае пры ўтварэнні прадуктаў хім. рэакцый ва ўзбуджаным стане; адзін з відаў люмінесцэнцыі. Пры квантавым пераходзе малекул у асн. стан энергія ўзбуджэння выпрамяняецца ў выглядзе квантаў святла; Х. ў інфрачырв., бачнай і ультрафіялетавай ч. спектра суправаджае газа- і вадкафазныя, гетэрагенныя рэакцыі. Асобны выпадак Х. — біялюмінесцэнцыя. Выкарыстоўваюць Х. пры вывучэнні механізмаў складаных рэакцый, працэсаў у біял. сістэмах, у хемілюмінесцэнтных крыніцах святла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЮ́ЦІН Мікалай Пятровіч (26.10.1911, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 5.11.1941),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў ваен.пях. вучылішча (1936). У час сав.-фінл. вайны 1939—40 камандзір стралк. батальёна старшы лейтэнант С. вызначыўся 8—27.2.1940 пры ўтрыманні важных вышынь на Карэльскім перашыйку, дзе яго батальён адбіў некалькі контратак праціўніка. У Вял.Айч. вайну маёр С. на фронце, узначальваў асобныстралк. полк. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЭ́НЦЫЯ (італьян. cadenza ад лац. cadere падаць, заканчвацца), каданс,
1) заключны меладыйны або гарманійны зварот, які надае муз. пабудове завершанасць. Маст. выразнасць К. грунтуецца на ўзаемадзеянні ладагарманійных, метрарытмічных, дынамічных, агагічных элементаў муз. мовы. Пачатковыя формы К. — меладыйныя канцоўкі ў нар. песнях, культавых песнапеннях. Тыповыя К. сфарміраваліся ў еўрап. музыцы 17—19 ст. Паводле месцазнаходжання ў муз. форме бываюць К. заключныя, сярэдзінныя і дапаўняльныя. Калі К. заканчваецца тонікай, яна наз. поўнай, калі інакш — палавіннай. Асобны від — перарваныя К., калі падрыхтаваная тоніка замяняецца інш. акордам. Паводле функцый акордаў К. падзяляюць на аўтэнтычныя і плагальныя. У музыцы 20 ст. адбываецца абнаўленне кадэнцыйных формул пры захаванні агульна-кампазіцыйных, лагічных функцый К.
2) Віртуознае сола ў вак. ці інстр.муз. творы. Асобны від К. — невял. фантазія на тэмы твора — склаўся ў інстр. канцэрце ў 18 ст. Спачатку К. імправізавалася выканаўцам. Пачынаючы з Л.Бетховена, К. ствараюцца і дакладна фіксуюцца ў нотным тэксце самім кампазітарам (напр., у інстр. канцэртах Бетховена, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева). У бел. музыцы развітыя, драматургічна абумоўленыя К. маюць інстр. канцэрты Г.Вагнера, Г.Гарэлавай, У.Дамарацкага, Дз.Камінскага, П.Падкавырава, А.Соніна, Дз.Смольскага, К.Цесакова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК НАРО́ДНОГО КОМИССАРИА́ТА ПРОСВЕЩЕ́НИЯ»,
часопіс, орган Наркамата асветы БССР. Выдаваўся з кастр. 1921 да ліст. 1922 у Мінску на рус. мове, меў асобны аддзел на бел. мове. Пісаў пра ліквідацыю непісьменнасці, правядзенне школьнай рэформы, развіццё асветы, вышэйшай школы. Змяшчаў навук. і крытычныя артыкулы па пытаннях бел. гісторыі, культуры, л-ры, мовы. У часопісе друкаваліся З.Бядуля, У.Ігнатоўскі, Я.Карскі, Я.Колас, У.Пічэта і інш. Выйшла 14 нумароў.