БІЖАГО́Ш, Бісагуш (партуг. Ilhas dos Bijagós),
архіпелаг нізінных астравоў (каля 60) у Атлантычным ак., каля зах. ўзбярэжжа Афрыкі, у складзе Гвінеі-Бісау. Пл. 1600 км². Трапічныя мангравыя лясы. Збіранне пладоў дзікарослых какосавай і алейнай пальмаў, пасевы рысу. Порт Балама.
т. 3, с. 149
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́ГУА (Antigua),
каралавы востраў у Вест-Індыі, у групе Наветраных а-воў (архіпелаг М.Антыльскія а-вы). Тэр. дзяржавы Антыгуа і Барбуда. Пл. 280 км². Выш. да 402 м. Клімат трапічны, пасатны, гарачы. Ападкаў каля 1300 мм за год. Адкрыты Х.Калумбам (1493).
т. 1, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОРН (Cabo de Hornos, Hoorn),
мыс на в-ве Горн (архіпелаг Вогненная Зямля), самы паўд. пункт Паўд. Амерыкі (55°59′ паўд. ш. і 67°16′ зах. д.). Адкрыты ў 1616 галандцамі Я.Лемерам і В.Схаўтэнам. Уваходзіць у склад нац. парку Мыс Горн (Чылі).
т. 5, с. 361
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАХЛА́К,
архіпелаг у паўд.-зах. ч. Чырвонага м., належыць Эфіопіі. Буйныя а-вы: Д. (750 км²), Нора (130 км²); больш за 130 дробных астравоў. Абкружаны каралавымі рыфамі. Пальмавыя гаі. Лоўля чарапах, акул, здабыча жэмчугу і перламутру. Гал. горад і порт — Нокра (на в-ве Дахлак).
т. 6, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЖЫЯ АСТРАВЫ́,
архіпелаг з 6 астравоў (Крастоўскі, Лявонцьева, Чатырохсталбавы, Пушкарова, Лысава і Андрэева) ва Усх.-Сібірскім м., на Пн ад вусця р. Калыма. У Рэсп. Саха (Якуція, Расія). Агульная пл. каля 60 км². Выш. да 273 м (на в-ве Крастоўскі). Камяністыя арктычныя тундры.
т. 11, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЕР (Payer) Юліус (1.9.1842, Шонаў, каля г. Цепліцы, Чэхія — 30.8.1915),
аўстрыйскі палярны даследчык. У 1872—74 узначаліў разам з К.Вайпрэхтам экспедыцыю на судне «Тэгетгоф», у час якой быў адкрыты архіпелаг, названы Зямлёй Франца-Іосіфа.
Тв.:
Рус. пер. — 725 дней во льдах Арктики. Л., 1935.
т. 11, с. 510
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІРА́НЦКІЯ АСТРАВЫ́ (Amirantes Islands),
архіпелаг нізінных каралавых а-воў (каля 150) у Індыйскім ак., на ПнУ ад в-ва Мадагаскар, тэр. дзяржавы Сейшэльскія Астравы. Пл. каля 85 км². Плантацыі какосавых пальмаў. Лоўля рыбы і чарапах. Адкрыты ў 1502 партугальцамі, названы ў гонар мараплаўца адмірала Васка да Гамы.
т. 1, с. 319
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКНЕ́ЙСКІЯ АСТРАВЫ́ (Orkney Islands, архіпелаг у Атлантычным ак. каля паўн. ўзбярэжжа Шатландыі; тэр. Вялікабрытаніі. Каля 70 а-воў, самы вялікі — в-аў Мэйнлэнд. Пл. каля 1000 км². Выш. да 477 м. Фіёрды, азёры. Лугі, верасоўнікі. Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Ткацтва. Нафтавы тэрмінал Паўночнага мора. Гал. парты Керкуол, Флота.
т. 1, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНАГА МЫ́СА АСТРАВЫ́ (Ilhas do Cabo Verde),
архіпелаг у Атлантычным ак. на З ад Зялёнага Мыса (Зах. Афрыка), тэр. Каба-Вердэ. Пл. 4033 км². Нас. 394,8 тыс. чал. (1997). Найб. астравы: Сант’ягу, Фогу, Маю, Санту-Антан, Баавішта. Гэта вужанічныя ўтварэнні на паглыбленым і разбітым тэктанічнымі скідамі дакембрыйскім крышт. фундаменце.
т. 7, с. 125
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́НІКС (Phoenix),
архіпелаг у Ціхім ак., у цэнтр. ч. Палінезіі, у складзе Кірыбаці. Пл. 28 км². Уключае 8 каралавых атолаў, найб. в-аў Кантан (Абарырынга). Большасць астравоў узвышаецца на 5—6 м над узр. м., укрыты какосавымі пальмамі і хмызнякамі. На в-ве Кантан адм. ц. архіпелага і аэрапорт.
т. 16, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)