рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў прэсных водах Еўропы і Пярэдняй Азіі. Жыве пераважна ў рэках з быстрай плынню, халоднай вадой, перакатамі, плёсамі і вірамі. Трымаецца ў месцах з пясчаным, камяністым або гліністым дном, каля берагоў з навіслымі над вадой кустамі і дрэвамі, пазбягае глею і ціны. На Беларусі трапляецца ва ўсіх значных рэках у невял. колькасці, пераважна ў Дняпры, Прыпяці, Бярэзіне, Сажы, Нёмане, Зах. Дзвіне. Нар. назвы галавель, клень, клянчук.
Даўж. да 80 см, маса да 8 кг. Цела падоўжанае, амаль цыліндрычнае, галава тоўстая, шырокая, крыху пляскатая (адсюль назва). Луска буйная, з цёмным абадком. Рот канцавы шырокі. Спіна цёмна-зялёная, амаль чорная, бакі серабрыстыя. Спінны і хваставы плаўнікі цёмна-сінія з жаўтаватым адценнем, грудныя аранжавыя, брушныя і анальны чырвоныя. Усёедны. Аб’ект рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫПО́ДАЎ АСТРАВЫ́ (англ. Antipodes Islands),
група скалістых астравоў у паўн.ч. Ціхага ак. Належаць Новай Зеландыі. Пл. 61 км². Выш. да 400 м. Назва абумоўлена іх месцазнаходжаннем амаль процілеглым Грынвічу (49°4′паўд. ш. і 178°43′усх. д.), ад якога вядзецца адлік мерыдыянаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЧА́ЛЬНЫЯ СПЕ́КТРЫ,
спектры электрамагнітнага выпрамянення малекул, абумоўленага вярчэннем малекулы як цэлага. Складаюцца з асобных амаль роўнаразмешчаных ліній, на якія распадаюцца, напр., палосы вагальных спектраў. Назіраюцца таксама ў мікрахвалевай вобласці, далёкай інфрачырвонай вобласці і ў спектрах камбінацыйнага рассеяння святла. Гл. таксама Інфрачырвоная спектраскапія, Малекулярныя спектры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАХЛО́ЎКА,
рака ў Пружанскім і Кобрынскім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мухавец (бас.Зах. Буга). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 226 км². Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Паддубна (Пружанскі р-н). У верхнім цячэнні наз. Гарадзечна. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГАН (Logan),
вяршыня ў гарах Св. Ільі, на ПнЗ Канады. Выш. 6050 м (другая па вышыні ў Паўн. Амерыцы). Складзена з гранітаў. Укрыта вял. ледавікамі амаль да падножжа, дае пачатак многім далінным ледавікам даўж. да 80 км (ледавік Логан). Уваходзіць у склад нац. парку Клуэйн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎНА-КЕ́А (Mauna Кеа),
патухлы вулкан шчытавога (гавайскага) тыпу на в-ве Гаваі ў Ціхім ак.Выш. 4202 м (найб. на Гавайскіх а-вах). Складзены з алівіна-базальтавых і андэзітавых лаў. Кратэр не захаваўся, плоская вяршыня амаль пастаянна ўкрыта снегам. На схілах трапічныя лясы, хмызнякі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́ЛЛІ,
узвышаныя слабахвалістыя раўніны (звычайна зандравыя) з урадлівымі цемнаколернымі карбанатнымі і шэрымі ляснымі глебамі на Пд тайгі і ў зонах мяшаных і шыракалістых лясоў Усх.-Еўрапейскай раўніны. Амаль цалкам узараны і густа заселены (напр., Уладзімірскае аполлі ў Рас. Федэрацыі). На Прыкарпацкай Украіне аполлі — ландшафты лясістай пагорыстасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРАНУ́КЛЕУС (ад макра... + лац. nucleus ядро),
вялікае саматычнае ядро ў інфузорыі ў адрозненне ад малога (генератыўнага) мікрануклеуса. Фізіялагічна актыўнае, звязана амаль з усімі працэсамі жыццядзейнасці інфузорыі. У ім фарміруюцца шматлікія ядзерцы. Пры палавым працэсе (кан’югацыі) разбураецца і замяняецца новым — з прадуктаў дзялення мікрануклеуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬПІ́ГІЕВЫЯ ЦЕ́ЛЬЦЫ (ад імя М.Мальпігі),
клубочкі артэрыяльных капіляраў у нырках чалавека і амаль усіх пазваночных жывёл. У гэтых клубочках (у чалавека да 40 млн.) фільтруецца вадкасць з крыві ў мачавыя канальцы. Таксама М.ц. — лімфоідныя вузельчыкі, дзе ўтвараюцца лімфацыты; знаходзяцца ў рэтыкулярнай тканцы селязёнкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЫ́ЧНЫ МО́МАНТ,
невялікая інструментальная, пераважна фп. п’еса. Характарызуецца непасрэднасцю, амаль імправізацыйнасцю выказвання. Як і інш.рамант. творы малых форм (экспромт, накцюрн, прэлюдыя) вытрыманы ў адным настроі. Назва з’явілася пасля публікацыі 6 фп. мініяцюр Ф.Шуберта (1828). Віртуознасць канцэртнага тыпу набыў у творчасці С.Рахманінава (6 М.м., 1896).