(Espinasse) Альберт; 22.12.1905, Парыж — 14.8.1972], французскі акцёр. Скончыў драм. аддзяленне Парыжскай кансерваторыі. На сцэне з 1925. Выступаў у парыжскіх «Тэатрах бульвараў», «Тэатры Елісейскіх палёў», «Атэней» і інш. Сярод роляў: Кін («Кін» А.Дзюма-бацькі),
Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Дон Жуан («Дон Жуан» А.Мантэрлана). З 1924 здымаўся ў кіно: «Набярэжная туманаў», «Дзеці райка», «Порт дэ Ліла» (у сав. пракаце «На ўскраіне Парыжа»), «Вялікія сем’і» (у сав. пракаце «Моцныя гэтага свету») і інш. Бліскуча валодаў майстэрствам пераўвасаблення, ствараў яркія, моцныя характары.
латышскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Латвіі (1982). У 1967—69 вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў у Маскве. Друкуецца з 1964. Прадстаўнік псіхал. рамана. Духоўны свет чалавека, узаемаадносіны асобы і грамадства даследуе ў раманах «Следчы» (1967), «Клетка» (1972), «Голас таго, хто кліча» 91973), «Карані» (1982), «Людзі ў лодках» (1987). На бел. мову творы Б. перакладалі В.Сёмуха (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978), В.Рабкевіч (у зб. «Песня Даўгавы», 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛСУКО́ЎАльберт Мікалаевіч (н. 9.12.1936, г. Архангельск, Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1963). У 1964—66, 1969—73 выкладаў у Бел.політэхн. ін-це. З 1973 у БДУ (з 1987 заг. кафедры філасофіі, з 1989 — сацыялогіі). Даследуе праблемы філасофіі, сацыялогіі, метадалогіі і гісторыі навукі. Адзін з аўтараў дапаможніка для ВНУ па гісторыі сацыялогіі, сацыялагічных слоўнікаў і інш.
Тв.:
Методы научного познания. Мн., 1974 (разам з В.С.Сцёпіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРС (Peare) Пітэр (22.6.1910, г. Фарнем, Вялікабрытанія — 1986),
англ. спявак (лірыка-драм. тэнар). Скончыў Каралеўскі муз. каледж у Лондане (1934). Творчую дзейнасць пачаў у 1933 у Лондане. Саліст т-раў «Сэдлерс-Уэлс» (1943—46) і «Ковент-Гардэн» (1948). Сумесна з Э.Б.Брытэнам заснаваў Англ. оперную трупу (1947). Першы выканаўца гал. партый у операх Брытэна, з якім гастраліраваў як камерны спявак: Пітэр Граймс (1945), Альберт Херынг (1945), Білі Бад (1951; усе аднайм. творы), а таксама твораў інш. сучасных англ. кампазітараў. Адзін з арганізатараў фестывалю сучаснай англ. музыкі ў Олдбара (з 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАДЗЕ́ЕЧАЎ Мікалай Барысавіч (н. 27.1.1933, Масква),
расійскі артыст балета, педагог. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1952). З 1952 саліст, з 1977 балетмайстар-рэпетытар Вял.т-ра ў Маскве, адначасова з 1993 «Акадэміі Рэнесанс балет». Танцу Ф. ўласцівы строгая класічная форма, мяккасць выканальніцкай манеры, скульптурная прыгажосць поз. Сярод партый: Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына). Быў партнёрам Г.Уланавай, М.Плісецкай, Н.Цімафеевай і інш. Здымаўся ў кінафільмах, у тэлеэкранізацыі балета «Раймонда» (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙНІКАльберт Віктар Іазефавіч (н. 3.10.1919, г. Ташкент — 24.11.1996),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1956), д-ртэхн.н. (1953), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі авіяц.тэхнал.ін-т (1944). З 1956 у Ін-це энергетыкі, з 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. Адначасова ў 1957—69 у БПІ. Навук. працы па цеплавой тэорыі ліцейных працэсаў. Распрацаваў абагульненую тэрмадынамічную тэорыю, якая аб’ядноўвае класічную тэрмадынаміку, тэрмадынаміку неабарачальных працэсаў, цепла- і масаабмен і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛГІ́Х Уладзімір Віталевіч (н. 26.2.1969, г. Гродна),
бел. артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1987, педагог Л.Чахоўскі). З 1989 саліст Нац.акад.т-ра балета Беларусі. Творчасці Д. ўласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхал. распрацоўка партый, высакародства і рамант. ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў.
Сярод партый: Яраполк («Страсці» А.Мдывані, Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 1996), Прынц, Зігфрыд («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Джэймс («Сільфіда» Х.Левенскольда), Палемон («Ундзіна» Г.Генцэ), Паэт («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Спартак («Спартак» А.Хачатурана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБО́ВІЧ Міхаіл Маркавіч (7.12.1905, в. Вялікія Гулякі Фастаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 12.7.1965),
расійскі артыст балета, педагог. Нар.арт. Расіі (1951). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча, выкладаў у ім (у 1954—58 маст. кіраўнік). У 1924—52 саліст Вял.т-ра. Сярод класічных партый: Салор («Баядэрка» Л.Мінкуса), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова). Першы выканаўца партый Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Прынца, Рамэо («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева) і інш. Сярод вучняў У.Васільеў. Аўтар балетных сцэнарыяў, артыкулаў і рэцэнзій. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛНІНЬШАльберт Пятровіч (н. 30.9.1928, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1958). Працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (да 1988; з 1976 кіраўнік арх. майстэрні). Асн. работы: генплан і праект дэталёвай планіроўкі г. Чавусы (1963—67), праекты планіроўкі і забудовы вёсак Леніна Горацкага (1965—75), Сяменча Жыткавіцкага (1970—78), Сноў Нясвіжскага (1970—80), Расна Камянецкага (1975—80) р-наў; комплексны праект в. Усакіна Клічаўскага і пас. Жамчужны Баранавіцкага (абодва 1979—85) р-наў; мемарыял Вязень-Сялец у Клічаўскім р-не (1985). Аўтар тэарэт. работ па пытаннях архітэктуры і капітальнага буд-ва на вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПМАН (Lipmann) Фрыц Альберт (12.6.1899, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 24.7.1986),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1950) і Лонданскага каралеўскага т-ва (1962). Скончыў Берлінскі ун-т (1924). З 1939 у Корнелскім, з 1941 у Гарвардскім ун-тах, адначасова ў 1949—57 у Масачусецкім шпіталі, з 1957 у Ракфелераўскім ін-це (ЗША). Навук. працы па абмене рэчываў у клетцы, біясінтэзе бялкоў, актывацыі сульфгідрыльных груп. Вылучыў і даследаваў кафермент А, устанавіў ролю АТФ як універсальнага пераносчыка энергіі, стварыў тэорыю назапашвання і выкарыстання энергіі ў біяхім. працэсах. Нобелеўская прэмія 1953 (разам з Х.А.Крэбсам).