венгерскі дырыжор, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Венскай кансерваторыі (1866—73). З 1874 скрыпач венскага прыдворнага аркестра. З 1878 другі дырыжор і хормайстар, у 1882—89 гал. дырыжор опернага т-ра, у 1902—07 выкладчык кансерваторыі ў Лейпцыгу. Кіраваў Бостанскім сімфанічным аркестрам (1889—93), аркестрам Гевандхаўза (з 1895), адначасова Берлінскім і Гамбургскім філарманічнымі аркестрамі, Оперным т-рам у Будапешце (1893—95) і інш. Дырыжыраваў на памяць. Яго творчасць вызначалася моцным тэмпераментам, вял. свабодай і адначасова строгасцю і дакладнасцю ў апрацоўцы дэталей. Адыграў, вял. ролю ў прапагандзе творчасці П.Чайкоўскага ў Еўропе і Амерыцы. У рэпертуары таксама творы Л.Бетховена, А.Брукнера, Г.Малера, М.Рэгера, Р.Штрауса, Р.Шумана, Ф.Ліста, Р.Вагнера, І.Брамса. Аўтар кантаты, арк. твораў, стр. квартэта і інш.
Літ.:
А.Никиш и русская музыкальная культура. Л., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТЭ́Н (Pétain) Анры Філіп (24.4.1856, Кашы-а-ла-Тур, Францыя — 23.7.1951),
французскі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Францыі (1918). Скончыў ваен. вучылішча Сен-Сір (1878), служыў у арміі. У 1-ю сусв. вайну генерал, камандзір брыгады, корпуса, каманд. 2-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Вердэнскай аперацыі 1916; з мая 1916 каманд. групай армій «Цэнтр», з мая 1917 галоўнакаманд. франц. арміяй. У 1920—31 нам. старшыні вышэйшага ваен. савета, адначасова (з 1922) ген. інспектар арміі. У 1925—26 кіраваў задушэннем нац.-вызв. паўстання ў Марока. У 1934 ваен. міністр. З 16.6.1940 прэм’ер-міністр Францыі. Падпісаў Камп’енскае перамір’е 1940 з Германіяй. 10.7.1940 атрымаў ад Нац. сходу ўсю паўнату ўлады, што азначала скасаванне Трэцяй рэспублікі. У ліп. 1940 — жн. 1944 кіраўнік дзяржавы (да крас. 1942 адначасова ўрада) прагерм. рэжыму «Вішы». У крас. 1945 арыштаваны, Вярх. судом Францыі прыгавораны за калабарацыянізм да смяротнага пакарання, якое было заменена пажыццёвым зняволеннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́БІНДЭР Пётр Аляксандравіч (3.10.1898, С.-Пецярбург — 12.7.1972),
расійскі фізікахімік, заснавальнік фізіка-хім. механікі. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1933). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1924). У 1922—32 у Ін-це фізікі і біяфізікі АНСССР, адначасова ў 1923—41 у Маскоўскім пед. ін-це (з 1929 праф.). З 1935 у Ін-це фіз. хіміі АНСССР, адначасова з 1942 у Маскоўскім ун-це, з 1968 гал. рэдактар «Коллоидного журнала». Навук. працы па фізікахіміі дысперсных сістэм і паверхневых з’яў. Адкрыў адсарбцыйнае зніжэнне трываласці цвёрдых цел (гл.Рэбіндэра эфект). Развіў уяўленне аб малекулярным механізме дзеяння паверхнева-актыўных рэчываў, распрацаваў асновы іх выкарыстання ў тэхнал. працэсах. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.:
Физико-химическая механика металлов. М., 1962 (разам з У.І.Ліхтманам, Я.Дз.Шчукіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Леанід Пятровіч (н. 3.10.1946, в. Міхайлавічы Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі, алергалогіі, мікрабіялогіі і вірусалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2000), д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Вучань А.П.Красільнікава. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975), дзе працаваў з 1978 (з 1988 заг. кафедры), адначасовагал. імунолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1995 дырэктар Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (адначасова з 1998 кіраўнік аддзела і лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні натуральнага імунітэту пры першасна-хранічных інфекц. захворваннях дыхальнага тракту, туберкулёзе, траўме, аўтаімунных і алергічных захворваннях. Аўтар нац. праграмы «Імунапрафілактыка». Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі. Мн., 1995 (разам з А.П.Красільнікавым, Н.Ф.Казак);
Бешенство и другие лиссавирусные инфекции человека: Пробл. иммуно- и химиотерапии. Мн., 2002 (разам з Н.П.Мішаевай, В.І.Вацяковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Сяргей Васілевіч (н. 25.4.1934, с. Белаводскае Чуйскай вобл., Кыргызстан),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1988). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958), дзе і працаваў. З 1961 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (з 1965 заг. лабараторыі, з 1970 нам. дырэктара і адначасованач.СКБ з доследнай вытв-сцю). З 1986 у Бел. ун-це транспарту (у 1986—2001 прарэктар, у 1994—2001 адначасова рэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі пры ун-це). Навук. працы па тэхналогіі і канструяванні маш.-буд. вырабаў на аснове металаў і палімераў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Зубчатые передачи из пластмасс. Мн., 1965 (разам з У.А.Белым, А.І.Свірыдзёнкам);
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);
Металлополимерные зубчатые передачи. Мн., 1981 (разам з У.А.Белым, В.Я.Старжынскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЕЛЕУКЛА́ДЧЫК,
прычапная або самаходная машына для пракладкі падземных і падводных (праз рэкі, азёры) кабеляў. Утварае ў зямлі шчыліны або траншэі і адначасова ўкладвае ў іх адзін або некалькі кабеляў. Бываюць нажавыя (раскліньваюць грунт без яго вымання) і ротарныя (выкопваюць грунт дыскам або ротарам з рэжучымі зубамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ Дзмітрый Васілевіч (11.2.1920, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. —20.12.1998),
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1955). У 1937—84 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, адначасова ў 1955—72 выкладчык і дырыжор дзіцячага аркестра нар. інструментаў Мінскай дзіцячай муз. школы №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЗІЛЕ́ВІЧ Канстанцін Васілевіч (24.5.1892, Кіеў — 3.3.1950),
савецкі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1935 праф. Маскоўскага ун-та, з 1939 — ВПШ пры ЦККПСС, адначасова ў 1936—50 у Ін-це гісторыі АНСССР. Працы па гісторыі знешняй палітыкі, класавай барацьбы, сац.-эканам. адносін феад. Расіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАВА Людміла Пятроўна (н. 9.4.1944, г. Пенза, Расія),
бел. канцэртмайстар. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1967). З 1966 канцэртмайстар Нац.акад.т-ра балета Беларусі, адначасова з 1970 артыстка аркестра творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь». У 1970—87 вяла канцэртную дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРКУЛЯ́Р (ням. Zirkular ад лац. circularis кругавы),
пісьмовае распараджэнне дзярж. ці грамадскага органа або тлумачэнне аб парадку прымянення якога-н. прававога акта; рассылаецца падведамным установам, арг-цыям або падначаленым службовым асобам. У міжнар. праве існуе паняцце «цыркулярная нота» — афіц.дыпламат. пісьмовы зварот аднаго ўрада адначасова да некалькіх дзяржаў.