ФАМАЛЬГА́ЎТ,

α Паўднёвай Рыбы, зорка 1,2 візуальнай зорнай велічыні; найб. яркая ў сузор’і Паўд. Рыба. Свяцільнасць у 14 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 7 пк.

т. 16, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́НУС,

спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр каля 220 км. Адлегласць ад планеты 151,5 тыс. км. Сідэрычны перыяд абарачэння каля 16,7 гадз. Адкрыты А.​Дольфюсам (1966, Францыя).

т. 18, кн. 1, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВУ́ЗЕЛ МАРСКІ́,

пазасістэмная адзінка скорасці руху суднаў. Адпавядае скорасці, пры якой судна праходзіць адлегласць у адну марскую мілю за гадзіну. 1 вузел марскі = 1,852 км/гадз = 0,5144 м/с.

т. 4, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ЗА (грэч. basis),

1) у архітэктуры — аснова (падножжа, п’едэстал), ніжняя апорная частка калоны або пілястры.

2) На транспарце — адлегласць паміж пярэдняй і задняй восямі 2-восевага аўтамабіля, прычэпа і інш. або паміж цэнтрам 2-восевай цялежкі і пярэдняй воссю 3-восевага аўтамабіля. База вагона або лакаматыва — адлегласць паміж цэнтрамі крайніх восяў.

3) У паўправадніковай тэхніцы — назва электрода паўправадніковай прылады, напрыклад транзістара.

4) У машынабудаванні — сукупнасць паверхняў, восяў або пунктаў, па якой вызначаецца становішча вырабу адносна выбранай сістэмы каардынатаў.

5) У матэматыцы — тое, што базіс.

6) Установа, арганізацыя, якая займаецца забеспячэннем або абслугоўваннем каго-н., чаго-н. (напр., экскурсійная база).

7) Склад; частка тэр. для забеспячэння абслугоўвання экспедыцый, войскаў (напр., база ваенная).

т. 2, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІМАЛІ́Я,

спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр 170 км, адлегласць ад Юпітэра 11,5 млн. км, сідэрычны перыяд абарачэння 250,6 сут. Бачная зорная велічыня ў процістаянні 14,2. Адкрыты Ч.​Д.​Перайнам (1904, ЗША).

т. 5, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТА́РЭС, α-Скарпіёна,

пераменная зорка 0,8—1,2 візуальнай зорнай велічыні. Самая яркая ў сузор’і Скарпіёна, свяцільнасць у сярэднім у 5 тыс. разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 125 пс.

т. 1, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПІ́КА,

α Дзевы, зорка 1-й візуальнай зорнай велічыні, самая яркая ў сузор’і Дзевы. Блакітны гігант са свяцільнасцю, большай за сонечную ў 740 разоў. Адлегласць ад Сонца каля 50 пк.

т. 15, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СЬ,

малая планета № 2170. Сярэдні дыяметр 6 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 2,4 а.а., перыяд абарачэння 3,7 г. Адкрыта ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар Рэспублікі Беларусь.

т. 3, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬДЭБАРА́Н,

α Цяльца, зорка 1-й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні), самая яркая ў сузор’і Цяльца. Чырвоны гігант, свяцільнасць у 150 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 21 пс.

т. 1, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМАЛЬТЭ́Я,

найбліжэйшы спадарожнік планеты Юпітэр. Сярэдняя адлегласць ад планеты 181 тыс. км, перыяд абарачэння 0,498 сут, радыус 80 км. Арбіта Амальтэі ляжыць у плоскасці экватара планеты. Адкрыў Э.​Барнард (1892, ЗША).

т. 1, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)