адна з найбольш высокіх вяршынь Паміра, у паўн.-зах. адгор’ях хрыбта Акадэміі Навук, у Таджыкістане. Выш. 7105 м. Адкрыты М.Л.Каржанеўскім у 1910 і названы ім у гонар жонкі — Я.Каржанеўскай. Першае ўзыходжанне ў 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РА-БАЛІ́ВАР (Cerro Bolivar),
група жалезарудных радовішчаў у Венесуэле. Адкрыты ў 1947 (7 радовішчаў), найб. Сера-Балівар. Паводле паходжання метамарфізаваныя. Руды — жалезістыя кварцыты і гематытавыя. Агульныя запасы каля 850 млн.т. руды, з сярэдняй колькасцю жалеза 62—63%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАМЕХАНІ́ЧНЫЯ З’Я́ВЫ.
гірамагнітныя з’явы, з’явы, абумоўленыя ўзаемасувяззю магнітнага моманту мікрачасціц з іх момантам імпульсу (спінавым або арбітальным).
Спіну электрона, пратона і інш. часціц адпавядае пэўны магн. момант. Мех. момант атама (іона) складваецца з спінавага і арбітальнага момантаў мікрачасціц, што ўтвараюць атам (іон). Змена макраскапічнага моманту імпульсу сістэмы мікрачасціц (фіз. цела) вядзе да змены магн. моманту гэтай сістэмы, і наадварот, пры змене магн. моманту зменьваецца момант імпульсу сістэмы. Адна з М.з. — Барнета эфект, адкрыты ў 1909 амер. фізікам С.Барнетам. Заключаецца ва ўзнікненні дадатковага магн. моманту ў ферамагнетыка, прыведзенага ў вярчэнне (намагнічванне стрыжня пры хуткім вярчэнні без знешняга магн. поля). Адваротны эфект — Эйнштэйна — дэ Хааза эфект (адкрыты ў 1915). М.з. дазваляюць вызначыць магнітамеханічныя адносіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НХЕЛЬ (Ángel),
Чурун-Мерун (Churún-Merún), вадаспад у Венесуэле, у вярхоўях р. Чурун (сістэма р. Карані), на Гвіянскім пласкагор’і. Самы высокі ў свеце: выш. падзення вады 1054 м (свабоднае падзенне 979 м). Адкрыты ў 1935 венесуэльскім лётчыкам Д.Анхелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ СТАЎРАПО́ЛЬСКІ КАНА́Л (да 1970 Кубань-Калаўскі),
арашальна-абвадняльны канал у Стаўрапольскім краі Расійскай Федэрацыі. Адкрыты ў 1967. Злучае р. Кубань з Чаграйскім вадасховішчам (Калмыкія). Даўж. больш за 480 км. Прапускная здольнасць 180 м³/с. На Вялікім Стаўрапольскім канале — Вялікае вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРНА́ДСКАГА ГО́РЫ,
падлёдавыя горы ва Усх. Антарктыдзе, ва ўсх. частцы Зямлі Каралевы Мод. Даўж. каля 400 км. Выш. больш за 1600 м. Над гарамі — ледавіковае покрыва магутнасцю да 1000 м. Адкрыты ў 1964 сав. антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар У.І.Вярнадскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́МБУРЦАВА ГО́РЫ,
падлёдавыя горы ў цэнтр. частцы Усх. Антарктыды, у раёне плато Савецкае. Даўж. каля 1300 км. Выш. да 3390 м. Над гарамі — ледавіковае покрыва магутнасцю да 600 м. Адкрыты ў 1958 сав. антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар сав. геафізіка Р.А.Гамбурцава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́ГУА (Antigua),
каралавы востраў у Вест-Індыі, у групе Наветраных а-воў (архіпелаг М.Антыльскія а-вы). Тэр. дзяржавы Антыгуа і Барбуда. Пл. 280 км². Выш. да 402 м. Клімат трапічны, пасатны, гарачы. Ападкаў каля 1300 мм за год. Адкрыты Х.Калумбам (1493).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬКІ́ЦКАГА ПРАЛІ́Ў,
праліў паміж п-вам Таймыр і в-вам Паўн. Зямля. Злучае моры Карскае і Лапцевых. Даўж. 104 км, шыр. 55 км, глыб. да 210 м. Б. ч. года ўкрыты плывучымі льдамі. Адкрыты ў 1914 рус. гідраграфічнай экспедыцыяй і названы імем Б.А.Вількіцкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГА ЗЯМЛЯ́,
востраў у архіпелагу Франца Іосіфа Зямля. Пл. больш за 2,7 тыс.км². Выш. да 416 м. На б. частцы тэр. покрыўныя ледавікі. Адкрыты ў 1880 англ. экспедыцыяй Лі Сміта. Названы ў гонар прынца Уэльскага Георга (у далейшым англ. караля Георга V).