(28.8.1916, в. Сабалёўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 17.3.1988),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Бранскім, Зах., Бел., 2-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення яфрэйтар К. вызначыўся ў 1945 у баях ва Усх. Прусіі: 23 студз. на чале групы разведчыкаў вызначыў у варожым тыле размяшчэнне агнявых кропак і жывой сілы праціўніка; 29 студз. разведаў шляхі падыходу да нас. пункта Бішафсбург; 8 сак. выявіў рух на шашы варожай пяхоты і аўтамашын, ліквідаваў іх, часткова ўзяў у палон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́Н Аляксандр Паўлавіч
(н. 1.8.1951, г. Бабруйск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм. н. (1991). Скончыў БДУ. У 1975—91 у Ін-це фізікі, з 1992 вучоны сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, з 1995 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Прадказаў існаванне і распрацаваў тэорыю палярызаванай люмінесцэнцыі шмататамных малекул у газавай фазе.
Тв.:
Ориентационная корреляционная функция классического ансамбля свободных асимметричных волчков // Доклады АНБССР, 1979. Т. 23, № 11;
Поляризация флуоресценции свободных многоатомных молекул (разам з В.А.Таўкачовым) // Оптика и спектроскопия, 1981. Т. 51, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТА́ЛАЎ Рыгор Міхайлавіч
(н. 28.1.1915, Віцебск),
Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. (1965). Скончыў Мінскае пях. вучылішча (1937), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1952), Генштаба (1959). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, 2-м Укр. франтах; нач. аператыўнага аддзялення штаба дывізіі, камандзір стралк. палка, нам. камандзіра дывізіі. Удзельнік баёў на Доне, пад Сталінградам, Белгарадам, вызвалення Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад Краменчуга, захопе і расшырэнні плацдарма на правым беразе ракі. Да 1971 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́ЗА Іларыён Рыгоравіч
(7.4.1899, в. Даргейка Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 10.10.1977),
савецкі заолаг і паразітолаг. Акад.АН Казахстана (1946). Д-рбіял. н., праф. (1943). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1925). З 1937 у Ін-це заалогіі АН Казахстана (у 1951 — 67 дырэктар), у 1946—51 акадэмік-сакратар Аддзяленнябіял. навук АН Казахстана. Навук. працы па вывучэнні фауны і экалогіі кляшчоў — пераносчыкаў узбуджальнікаў кровапаразітарных хвароб жывёл і чалавека, распрацоўцы біял. метаду барацьбы з імі. Выявіў прыродныя асяродкі лептаспірозаў і бруцэлёзу, прыродную ачаговасць таксаплазмозу, даказаў магчымасць перадачы ўзбуджальніка бруцэлёзу праз іксодавых кляшчоў. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСПІТАЛІ́ЗМ,
сіндром паталогіі дзіцячага псіхічнага і асобаснага развіцця, як вынік аддзялення дзіцяці ад маці і яго ранняй інстытуалізацыі. У дзіцячым узросце гаспіталізм накладвае негатыўны адбітак на ўсе сферы яго фарміравання як асобы, тармозіць інтэлектуальнае і эмацыянальнае развіццё, разбурае фіз. стан і г.д. Агульныя прыкметы гаспіталізму: страта ў вазе, вяласць, апатычнасць, павышаная санлівасць, мышачны гіпатонус, адыход ад кантактаў з людзьмі (адсутнасць зрокавага сачэння, паваротаў «на голас», «гулення» ў адказ на ласку дарослага), слабы плач і г.д. У крайніх формах гаспіталізму можа прывесці да сур’ёзных душэўных захворванняў (дзіцячы маразм і інш.), хранічнага інфіцыравання, а часам да смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЯВО́ДСКІ Уладзіслаў Уладзіслававіч
(25.7.1917, С.-Пецярбург — 20.2.1967),
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1940). З 1940 у НДІ і ВНУ Масквы, з 1959 у Ін-це хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддзяленняАНСССР. Навук. працы па хім. кінетыцы. Распрацаваў асн. пытанні тэорыі акіслення вадароду, колькасную тэорыю крэкінгу алефінавых вуглевадародаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разам з М.М.Сямёнавым і Ф.Ф.Валькінштэйнам). Даследаваў механізм гетэрагенна-каталітычных рэакцый, з дапамогай метаду электроннага парамагнітнага рэзанансу свабоднарадыкальныя рэакцыі. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Физика и химия элементарных химических процессов. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬБУШЭ́ВІЧ Марыя Уладзіміраўна
(Вульфаўна; 1879, г. Гродна — ?),
удзельніца яўр. рабочага і сіянісцкага руху на Беларусі. З канца 1890-х г.чл. мінскага гуртка Бунда. 7.3.1900 арыштавана. У час допытаў нач. Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.В.Зубатавым трапіла пад уплыў яго тэорыі аб магчымасці легальнага рабочага руху (гл.Зубатаўшчына). У жн. 1900 вызвалена. Займалася прапагандай зубатаўскіх ідэй у Гродне і Мінску. Адна з заснавальнікаў Яўр. незалежнай рабочай партыі (ЯНРП; чэрв. 1901). Пастаянна інфармавала Дэпартамент паліцыі і Зубатава пра ўсе падрабязнасці руху. Пасля ліквідацыі ЯНРП (1903) уступіла ў гурток рабочых-сіяністаў («Паалей Цыён»). З 1904 у Швейцарыі, потым у ЗША, Палесціне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ХАТ,
машына або прыстасаванне для мех. раздзялення і сартавання кускавых і сыпкіх матэрыялаў пры дапамозе паверхняў з калібраванымі адтулінамі. Бываюць нерухомыя з нахіленай (не менш як на 50°) прасейвальнай паверхняй (каласніковыя, дугавыя, канічныя для папярэдняга аддзялення буйных кускоў), рухомыя са зваротна-паступальным або вярчальным рухам рабочага органа — рашоткі або сіта (валковыя, ланцуговыя, вібрацыйныя, барабанныя, хістальныя і інш.), а таксама гідраўлічныя, у якіх матэрыял перамяшчаецца вадой. Выкарыстоўваюцца ў прам-сці і сельскай гаспадарцы (для раздзялення па класах буйнасці або на фракцыі зерня, клубняплодаў, вугалю, руды, друзу і інш., абязводжвання прадуктаў мокрага абагачэння). Прадукцыйнасць грохата да 250 м³/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́НСКІ Уладзімір Іванавіч
(8.7.1833, С.-Пецярбург — 2.12.1914),
расійскі гісторык, славіст. Акад. Пецярбургскай АН (1900). Д-ргіст.н. (1871). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1854), у 1865—99 дац., праф. у ім. Вучань І.І.Сразнеўскага. Актыўны дзеяч этнагр.аддзялення рускага геагр.т-ва, рэдактар (з 1890) яго час.«Живая старина». У 1875—78 адзін з лідэраў слав. руху ў Расіі. З пазіцый панславізму вывучаў гісторыю, філалогію і этнаграфію славян. Аўтар прац «Вывучэнне славянства і руская народная самасвядомасць» (1867), «Аб гістарычным вывучэнні грэка-славянскага свету ў Еўропе» (1871), «Славянскае жыціе святога Кірылы...» (1903—04) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН Пётр Рыгоравіч
(5.1.1907, в. Ізлягошча Усманскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 9.7.1974),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай і Віцебскай абл. у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1929. З 1934 у органах НКУС, з 1936 на чыг. ст. Мінск. У 1941 камандзір аддзялення, узвода партыз. атрада спец. прызначэння «Міця», які дзейнічаў на тэр. Магілёўскай, Смаленскай і Арлоўскай абл. З сак. 1942 кіраўнік партыз.спец.развед.-дыверсійнай групы НКДБСССР «Бывалыя», са жн. 1942 — камандзір партыз. брыгады «Дзядзькі Колі». З 1944 на сав. і гасп. рабоце ў Барысаве.