БУЛА́Т Сцяпан Герасімавіч (11.5.1894, в. Слабада Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 24.7.1921),
бел.дзярж. і парт. дзеяч, журналіст. Скончыў Мінскія настаўніцкія курсы. З 1913 настаўнічаў. У 1915—16 і 1918—19 вучыўся ў Мінскім настаўніцкім ін-це. З 1916 у арміі, скончыў Віленскае ваен. вучылішча, служыў у 153-м пях. палку, прапаршчык. У канцы 1917 дэмабілізаваны, настаўнічаў. З 1918 чл. арг-цыі «Маладая Беларусь». У 1920 у час польск. акупацыі чл.ЦКБеларускай камуністычнай арганізацыі і Паўстанцкага к-та; арганізатар партыз. атрадаў на Міншчыне. З ліп. 1920 працаваў у Мінскім губ. аддзеле нар. асветы, са жн. — заг.аддзелаЦККП(б)Б па працы ў вёсцы. Адначасова рэдактар газ. «Савецкая Беларусь», заснавальнік і рэдактар газ. «Белорусская деревня». З лют. 1921 чл.ЦБКП(б)Б, з мая 1921 — 3-і сакратар і заг. агітац.-прапагандысцкага аддзелаЦККП(б)Б.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЯ́К Іван Іванавіч (1909, в. Горы Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 13.3.1989),
бел. грамадскі дзеяч у эміграцыі, публіцыст. Вучыўся ў Віленскім ун-це, скончыў політэхн.ін-т у Львове (1941). Са жн. 1941 у Мінску, супрацоўнічаў з ням.-фаш. акупантамі, з кастр. 1941 заг.аддзела культуры Мінскага акр.аддзелаБел.нар. самапомачы. У 1944 акруговы намеснік Бел.цэнтр. рады (БЦР) у Глыбокім. Чл.Бел.навук.т-ва. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння Бел. аўтакефальнай правасл. царквы. Удзельнік 2-га Усебел. кангрэса ў Мінску (чэрв. 1944), потым выехаў у Германію, з канца 1940-х у ЗША. Удзельнічаў у працы БЦР у эміграцыі, старшыня Бел. кангрэсавага к-та Амерыкі (1957—89). Супрацоўнічаў з час. «Беларуская думка», бел.рэліг.-грамадскім цэнтрам у Саўт-Рыверы. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі.
Тв.:
З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу. Нью-Йорк, 1956;
Беларусь учора і сяньня. Мн., 1993 (разам з Я.Найдзюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНГ Сяргей Сцяпанавіч (н. 7.5.1937, Мінск),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1960), ВПШ пры ПК КПСС (1976). З 1960 працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім р-нах Мінскай вобл., нам.нач. Любанскага, нач. Салігорскага раённых вытв. калгасна-саўгасных упраўленняў сельскай гаспадаркі, старшынёй Слуцкага райвыканкома. У 1972—82 1-ы сакратар Смалявіцкага райкома КПБ, заг.с.-г.аддзела, сакратар Мінскага абкома КПБ. У 1982—86 1-ы нам. старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкома. З 1986 старшыня Дзярж.к-таБССР па цэнах, нам. старшыні Дзярж. планавага к-таБССР. З 1990 заг. аграрнага аддзелаЦККПБ. У 1990—91 сакратар ЦККПБ. Чл.ЦК з 1986, Бюро ЦККПБ у 1990—91. У 1991—94 нам. Старшыні СМ Рэспублікі Беларусь, міністр эканомікі. З ліп. 1994 нам., з ліст. 1996 в.а. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З лют. 1997 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Аляксей Аляксеевіч (н. 14.2.1921, в. Кулеміха Вятлужскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),
парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1945). Ў 1958—59 заг.аддзелаЦККПБ, з 1959 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ, у 1962—64 нам. старшыні Бюро ЦККПБ па кіраўніцтве прам-сцю і буд-вам, заг.аддзела цяжкай прам-сці і транспарту ЦККПБ. З 1965 сакратар ЦККПБ, старшыня К-тапарт.-дзярж. кантролю ЦККПБ і СМБССР. Нам. старшыні СМБССР, старшыня К-танар. кантролю БССР. У 1968—78 сакратар ЦККПБ. З 1978 у Маскве старшыня праўлення Цэнтрасаюза спажывецкіх т-ваў, у 1983—91 нам. міністра паліўнай прам-сці РСФСР. Чл.ЦККПБ у 1960—81, Бюро ЦККПБ у 1966—78. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63, 1970—75, Вярх. Савета СССР у 1962—70, 1974—83.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФІ́НКТЭР (ад грэч. sphinktēr сціскальнік),
кругавая папярочна-паласатая або гладкая мышца, якая сціскае полы орган, замыкае натуральную адтуліну (напр., ротавую) або адтуліну пераходу з аднаго аддзела трубчастага органа ў другі; таксама мышцы, якія сціскаюць часткі цела або органа (напр., агульны сціскальнік шыі ў паўзуноў і млекакормячых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТЭ́ВІЧ Анатоль Іванавіч (літ.псеўд.Валошка Максім; н. 15.6.1948, в. Баяры Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел.дзярж. дзеяч, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык. Скончыў БДУ (1971). Працаваў нам. рэдактара газ. «Чырвоная змена» (1975—80), інструктарам сектара маст. л-ры аддзела культуры, заг. сектара маст. л-ры, нам.заг.ідэалаг.аддзелаЦККПБ (1980—86, 1987—90), дырэктарам выд-ва «Мастацкая літаратура» (1986—87). У 1990—92 старшыня Дзярж.к-та Беларусі па друку, міністр інфармацыі (1992—94), у 1994—96 міністр культуры і друку. З 1996 генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. Друкуецца з 1969. У апавяданнях і казках для дзяцей — веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне займальна і даступна гаварыць з чытачом, адчуванне нар. слова. Перакладае з польск. (С.Лем «Прыгоды Піркса», 1992; «Салярыс», 1994), рус. і ўкр. моў, з бел. на рус. мову (В.Гігевіч «Марсіянскае падарожжа», 1992). У перакладзе Бутэвіча ішлі п’есы на сцэне Бел.т-ра юнага гледача, Віцебскага лялечнага тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКАНА́ЎЧЫ АДДЗЕ́Л ЛІТВЫ́, Літоўска-Беларускі чырвоны жонд,
цэнтр па кіраўніцтве паўстаннем 1863—64 у Літве і Беларусі. Створаны ў Вільні 26.6.1863 паводле дэкрэта варшаўскага Нац. ўрада ад 10.5.1863 на базе Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Спачатку старшынёй быў Я.Гейштар, пасля яго арышту 12.8.1863 кіраўніком стаў К.Каліноўскі. Фармальна залежаў ад варшаўскага паўстанцкага ўрада, але фактычна вырашаў важнейшыя пытанні паўстання незалежна. Уваходзілі У.Малахоўскі, Ю.Каліноўскі, Ф.Зянковіч, Ц.Далеўскі, І.Здановіч, І.Ямант. Аддзел намагаўся ўмацаваць рэв. арг-цыю, наладзіць сувязі з рус. рэвалюцыянерамі, далучыць да паўстання шырокія нар. масы. Прадстаўнікамі выканаўчага аддзела Літвы за мяжою былі Д.Банольдзі, Б.Длускі, Малахоўскі. У Кёнігсбергу ў 1864 было наладжана выданне падп.газ. «Glos z Litwy» («Голас з Літвы»). Пасля арышту К.Каліноўскага 10.2.1864 у Вільні дзейнічалі рэшткі паўстанцкай адміністрацыі.
Літ.:
Смирнов А.Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАНО́ВІЧ Майсей Іосіфавіч (1888, с. Рыбінскае Краснаярскага краю, Расія — 27.11.1937),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. З крас. 1917 чл. франтавога к-таЗах. фронту, з ліст. 1917 заг.арганізац.аддзелаВРКЗах. фронту, нач. Мінскага гарнізона, камісар па харчаванні Аблвыкамзаха, у 1918 адначасова в.а. старшыні СНКЗах. вобласці і фронту. У 1919 чл. 1-га ўрада БССР, нам. старшыні ЦВК, нарком харчавання БССР, потым Літ.-Бел. ССР, чл. Савета абароны, заг.аддзела харчавання Мінскага губ.ВРК. З 1920 на гасп. рабоце на Украіне, у Сібіры, нарком харчавання РСФСР, старшыня праўлення Дзяржбанка СССР. З 1934 нарком збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР. 11.6.1937 арыштаваны, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956. Чл.ЦБКП(б)Б у 1918—19, чл.ЦК КП(б)ЛіБ у 1919, чл.ЦККВКП(б) у 1927—30, канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1930—37. Чл.ЦВКБССР у 1919—20.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГАРЭ́ЛАЎ Аляксей Васілевіч (н. 3.3.1919, г. Кароча Белгародскай вобл., Расія),
украінскі матэматык. Акад.Рас.АН (1976; чл.-кар. 1960) і АН Украіны (1961; чл.-кар. 1951). Скончыў Харкаўскі ун-т (1941) і Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1945). У 1947—60 у Харкаўскім ун-це, у 1959—60 заг.аддзела Ін-та матэматыкі АН УССР, з 1960 заг.аддзела Фіз.-тэхн. ін-та нізкіх т-рАН УССР (Харкаў). Навук. працы па асновах геаметрыі, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, пабудове поўнай тэорыі выпуклых паверхняў, даследаваннях выгінанняў паверхняў, стварэнні і выкарыстанні геам. метадаў пры вывучэнні дэфармацый тонкіх абалонак. Поўнасцю рашыў чацвёртую праблему Гільберта. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1950 і УССР 1973. Міжнар. прэмія імя М.І.Лабачэўскага АНСССР 1959.
Тв.:
Основания геометрии. 3 изд. М., 1968;
Четвертая проблема Гильберта. М., 1974;
Многомерная проблема Минковского. М., 1975;
Многомерное уравнение Монжа-Ампера... М. 1988.
Літ.:
А.В.Погорелов // Успехи мат. наук. 1999. Т. 54, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ВА Галіна Мікалаеўна (н. 19.7.1935, г. Камсамольск-на-Амуры Хабараўскага краю, Расія),
бел. сацыёлаг і філосаф Д-рфілас.н. (1986), праф. (1990). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999) Скончыла Разанскі політэхн.ін-т (1959). З 1978 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (з 1984 заг.аддзела). З 1989 заг.аддзела Ін-та сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Заснавальнік бел.навук. школы сацыялогіі працы і эканам. сацыялогіі. Навук. працы па эканам. сацыялогіі, праблемах працы, прафес. культуры, сац. развіцця. Распрацавала метадалагічныя асновы тэорый сацыялогіі працы і эканам. сацыялогіі, абгрунтавала ўзаемасувязь гэтых тэорый.
Тв.:
Труд и профессиональная культура. Мн., 1980;
Культура труда в социальном развитии рабочего класса. Мн., 1984;
Культура труда в социальном развитии технической интеллигенции. Мн., 1989;
Экономический образ мышления: Реальность и перспективы. Мн., 1994 (у сааўт);
Социальные механизмы регулирования рынка рабочей силы. Мн., 1998 (у сааўт.);
Экономическая социология. 2 изд. М.; Мн., 2000;
Социология труда. Мн., 2000;
Рынок труда и механизмы его регулирования. Мн., 2001 (у сааўт.).