ПАЛІ́ПЦІХ (ад грэч. polyptychos шматразова складзены),
1) складзень з 5 і болей частак, з рэльефнымі або жывапіснымі выявамі. Быў пашыраны ў зах.-еўрап. мастацтве сярэднявечча.
2) Комплекс некалькіх твораў выяўл. мастацтва, звязаных агульнай задумай, адзінствам кампазіцыйнага і колеравага ладу. У сучасным мастацтве выкарыстоўваецца рэдка, найб. пашыраны серыі і цыклы. Сярод П., створаных бел. мастакамі, «Праабражэнне», «Вяртанне майстра» (абодва 1993) У.Напрэенкі і інш. Гл. таксама Дыпціх, Трыпціх.
т. 12, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Таццяна Віктараўна) (н. 11.2.1949, г. Адэса, Украіна),
бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1996). Скончыла Мінскі ін-т замежных моў (1971), з 1976 працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па фанетыцы, камунікатыўнай і функцыянальнай лінгвістыцы: «Параўнальная тыпалогія англійскай і беларускай моў» (1983, з В.А.Няхай), «Сегментная фанетыка і прасодыя вуснага маўлення» (1993), «Маўленчы рытм у сінхраніі і дыяхраніі» (1995) і інш.
т. 12, с. 66
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТНО́Ў (Аляксандр Сталіевіч) (н. 17.9.1961, Баку),
бел. спартсмен (скачкі ў ваду). Засл. майстар спорту СССР (1980). У 1996—2000 старшы трэнер рэзерву нац. зборнай каманды Беларусі па скачках у ваду. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у скачках з 3-метровага трампліна. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы сярод моладзі (1976, Нарвегія) у скачках з трампліна і чэмпіянату свету (1982). Чэмпіён Еўропы (1981, г. Спліт, Югаславія). Чэмпіён СССР (1988).
т. 12, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХО́МЕНКА (Вольга Міхайлаўна) (н. 7.4.1928, Кіеў),
украінская скрыпачка, педагог. Засл. арг. Украіны (1960). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953, клас Д.Ойстраха). У 1953—82 салістка Кіеўскай філармоніі. Выкладала ў Кіеўскай (з 1977 праф.) і Бел. (1982—90, да 1988 заг. кафедры) кансерваторыях. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў скрыпачоў імя Г.Вяняўскага (Познань, 1952), імя М.Лонг — Ж.Цібо (Парыж, 1955), імя В.А.Моцарта (Зальцбург, 1956). З 1989 жыве за мяжой.
т. 12, с. 148
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАТРИО́Т РО́ДИНЫ»,
газета Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Выдавалася са студз. да жн. 1942 групай А.А.Маркевіча на бел. і рус. мовах. Друкавалася на шапірографе на кватэры кіраўніка групы. Выйшла 8 нумароў (захаваліся 3), тыраж 80—100 экз. Змяшчала інфармацыю пра падзеі на франтах, жыццё сав. тылу, заклікала мінчан байкатаваць мерапрыемствы акупац. улад, змагацца з захопнікамі, надавала ўпэўненасці ў перамозе над ворагам.
т. 12, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛІКА́Н (Венцаслаў Венцаслававіч) (11.9.1790, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 21.6.1873),
расійскі і бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р медыцыны (1816). Скончыў Пецярб. медыка-хірург. акадэмію (1813). З 1817 праф., з 1826 рэктар Віленскага ун-та. У 1831—37 інспектар Мін-ва ўнутр. спраў у Пецярбургу. У 1851—64 прэзідэнт Пецярб. медыка-хірург. акадэміі, у 1865—70 старшыня дзярж. мед. савета. Навук. працы па лячэнні анеўрызмаў.
т. 12, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НКУС (Саламон Шыманавіч) (28.8.1908, г. Адэса, Украіна — 1.7.1971),
бел. вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны. Д-р мед. н. (1968), праф. (1969). Скончыў Адэскі мед. ін-т (1933). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях згусальнай і процізгусальнай сістэм крыві пры сардэчна-сасудзістых хваробах.
Тв.:
Тромботест при гипертонической болезни и атеросклерозе // Врачебное дело. 1967. № 3;
Тромбоэластография в кардиологии. Мн., 1972.
т. 12, с. 363
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМА́ЦТВА,
шлюб, пры якім мужчыну прымалі ў дом і ў сям’ю жонкі і цесця, калі іх двор не меў свайго сына-наследніка. Пашыраная сац.-эканам. з’ява дарэв. побыту бел. сялянства. У прымы звычайна ішлі беззямельныя або тыя сыны, якім не ставала зямельнага надзелу. Прававое становішча зяця-прымака залежала ад галавы сям’і. Прымак мог стаць сапраўдным гаспадаром, калі яго брала да сябе ўдава, у якой не было сына.
т. 13, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІНО́ВІЧ (Міхаіл Уладзіміравіч) (7.10.1901, г. Брэст — 27.12.1977),
генерал-маёр танк. войск (1942). Скончыў курсы «Выстрал» (1928), бранятанк. курсы (1931). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Паўн.-Зах., 2-м Бел. франтах: камандуючы бранятанк. і механізаванымі войскамі арміі, фронту. З 1944 у цэнтр. апараце Наркамата абароны СССР, у 1946—54 у войсках.
т. 13, с. 185
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙПО́ЛЬСКІ (Аляксандр Фёдаравіч) (1834—6.3.1907),
бел. вучоны ў галіне гігіены; арганізатар аховы здароўя на Беларусі. Д-р медыцыны (1873). Скончыў Кіеўскі ун-т (1859). Працаваў урачом у Харкаўскай губ., у мед. дэпартаменце МУС. У 1876—1904 інспектар Гродзенскай урачэбнай управы. Стварыў у Гродзенскай губ. сістэму сельскіх мед. устаноў. Удзельнік ліквідацыі небяспечных эпідэмій. Ініцыятар склікання і старшыня з’ездаў урачоў Гродзенскай губ. (1892, 1893).
Ф.І.Ігнатовіч.
т. 13, с. 272
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)