замежны орган знешніх зносін дзяржавы. Д.п., якое ўзначальвае пасол, называецца пасольствам; якое ўзначальвае пасланнік або пастаянны павераны ў справах — місіяй. Прававы статус Д.п. вызначаецца Венскай канвенцыяй аб дыпламат. зносінах 1961, двухбаковымі пагадненнямі дзяржаў і ў пэўных межах нормамі нац. права дзяржавы знаходжання і дзяржавы прызначэння. Прававы статус Д.п. пры міжнар. і міжурадавых арг-цыях вызначаецца з улікам Венскай канвенцыі аб прадстаўніцтвах дзяржаў у іх дачыненнях з міжнар. арг-цыямі універсальнага характару 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫЯТЫ́П (ад карыя... + тып), храмасомны набор,
сукупнасць адзнак храмасом (іх колькасць, памер, форма), характэрных для дадзенага віду. Нязменнасць К. падтрымліваецца заканамернасцямі дзялення ядра клеткі (мітозам — для аднаго арганізма і меёзам — умежах віду). Змена адбываецца праз геномныя і храмасомныя мутацыі. Дакладна ідэнтыфікавана каля 1500 генаў чалавека (1—5% ад іх агульнай колькасці). Апісанне храмасомнага набору ўключае падлік колькасці храмасом. марфаметрыю, ідэнтыфікацыю цэнтрамеры, ядзерцавага арганізатара, спадарожніка і інш. Параўнальны аналіз К. выкарыстоўваецца ў сістэматыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі позняга палеаліту (каля 30—20 тыс.г. назад) умежах Валына-Падольскай пліты на Украіне. Назва ад стаянкі каля в. Ліпа Дубенскага р-на Ровенскай вобл.Асн. занятак насельніцтва — паляванне на каня і паўн. аленя, радзей маманта, шарсцістага насарога і інш. Для матэрыяльнай культуры характэрны сякерападобныя крамянёвыя прылады (вядучая форма), буйныя скрабкі на пласцінах і скрэблы, сіметрычныя вастрыі, прызматычныя і клінападобныя нуклеусы. Сярод касцяных вырабаў пераважаюць наканечнікі коп’яў і дроцікаў, вастрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ТВА, Мотва, Мутва,
рака ў Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 47 км. Пл. вадазбору 430 км². Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Бярозаўка Мазырскага р-на, цячэ ў межах Мазырскага і Гомельскага Палесся. Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шыр. да 2 км), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая (шыр. ад 300 м да 1,3 км), месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча каналізаванае. На рацэ створана Бабруйскае вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СЕНЬ,
балота на ПдУ Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., на водападзеле рэк Пціч і Бярэзіна. Вярховага (70%), нізіннага (20%), пераходнага (5%) і мяшанага (5%) тыпаў. Пл. 5 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 3,9 тыс.га. Глыб. торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,3 м. Падсцілачны торф на 25% плошчы, ёсць сапрапель магутнасцю да 2 м. Здабыча торфу на паліва. Расліннасць цэнтр.ч. — мазаічныя сфагнавыя комплексы, на астатняй вярховай тэр. хваёва-хмызнякова-сфагнавыя, на нізінных участках асакова-гіпнавыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАГІ́ЧЫНСКІ РАЁН,
на Пд Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1965). Пл. 1,9 тыс.км². Нас. 52 тыс.чал. (1997), гарадскога 34%. Сярэдняя шчыльнасць нас. 27 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г.Драгічын, г.п.Антопаль, 133 сельскія населеныя пункты. Падзяляецца на пассавет Антопальскі і 14 сельсаветаў: Асавецкі, Бездзежскі, Брашэвіцкі, Вулькаўскі, Галоўчыцкі, Гутаўскі, Дзеткавіцкі, Драгічынскі, Закозельскі, Імянінскі, Немяржанскі, Папінскі, Радастаўскі, Хомскі. У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986) 22 населеныя пункты (1/6тэр.) забруджаны радыенуклідамі.
Раён умежах водна-ледавіковай раўніны Загароддзе, на Пн — ч.Прыпяцкага Палесся, на Пд — умежахБрэсцкага Палесся. Паверхня плоскараўнінная, 85% тэр. з вышынямі да 165 м. Найвыш. пункт 173 м (на ПнУ ад в. Крамно). Карысныя выкапні: торф, легкаплаўкія гліны, буд. пяскі. Сярэдняя т-растудз. -4,9 °C, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 629 мм за год. Вегетац. перыяд 202 сут. На Пн раёна р. Ясельда з прытокамі Ласінцы, Плёса і інш., Дняпроўска-Бугскі канал, меліярац. каналы — Белаазерскі, Жыроўскі, Ляхавіцкі, Павіцкі і інш.Умежах раёна вадасховішчы: Галоўчыцкае, Белін-Восаўцы і інш.; часткова размешчаны азёры Спораўскае і Белае. Глебы: дзярнова-падзолістыя забалочаныя (37,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (34,5%), тарфяна-балотныя нізінныя (21,9%) і інш. Пад лесам 23% тэрыторыі. Найб. лясістасць на Пд; лясы хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя і інш., чвэрць іх — штучныя насаджэнні. Балоты займаюць 15,8% тэр., 1/4 іх асушана. На тэр. раёна дзяржаўныя біялагічныя заказнікі Званец, Радастаўскі і часткова Спораўскі. Зоны адпачынку на р. Ясельда і Дняпроўска-Бугскім канале.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 96,9 тыс.га (51%), з іх асушана 41,9 тыс.га. На 1.1.1997 у раёне 22 калгасы, 1 саўгас, рыбгас «Навасёлкі», 23 фермерскія гаспадаркі. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля. Разводзяць авечак і свіней, займаюцца пчалярствам і рыбагадоўляй. Вырошчваюць збожжавыя культуры: жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, грэчку, гарох, бульбу, цукр. буракі, лён. Прадпрыемствы харч. (сыр, хлеб, спірт), лёгкай (ватна-прадзільная ф-ка) прам-сці; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, камбікорму, безалкагольных напіткаў, гематагену. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Брэст—Гомель, аўтадарогі Брэст—Гомель і Драгічын—Бяроза, Дняпроўска-Бугскі канал, нафтаправод «Дружба». У раёне 23 сярэднія, 15 базавых, 15 пач. школ, 4 муз. школы, санаторная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, прафес.-тэхн. вучылішча, 14 дашкольных устаноў, 46 клубаў, 61 б-ка, 6 бальніц, 3 амбулаторыі, 27 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: касцёл (да 1820) і Троіцкая царква (1784) ув. Бездзеж; царква Ушэсця (пач. 20 ст.) ув. Брашэвічы; царква Раства Багародзіцы (1737) ув. Вавулічы; Міхайлаўская царква (1780) ув. Восаўцы; Юр’еўская царква (1766) ув. Валавель; Пакроўская царква (1740) ув. Дзеткавічы; сядзіба Э.Ажэшка з капліцай-пахавальняй (1853) ув. Закозель (19 ст.); Троіцкая царква (1842) ув. Зёлава; Успенскія цэрквы ў в. Ласінцы (пач. 19 ст.) і ў в. Ліпнікі (1792); руіны сядзібы, дзе жыла Э.Ажэшка ў в. Людзвінова; царква Багародзіцы (19 ст.) ув. Ляхавічы; касцёл (19 ст.) ув. Новае Папіна; сядзіба (пач. 19 ст.) ув. Пярковічы; Праабражэнская царква (1810) ув. Папіна; Пакроўская царква (1862) ув. Радастава; царква Раства Багародзіцы (1797) ув. Субаты; Святадухаў касцёл (1750) ув. Язвіны. Выдаецца газ. «Драгічынскі веснік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІМАРФІ́ЗМ (ад полі... + морфа) у біялогіі, наяўнасць умежах аднаго віду раслін або жывёл двух (дымарфізм) ці больш вельмі непадобных груп асобін. Уключае адрозненні ў знешнім выглядзе асобін з адной ці розных папуляцый. Характэрны для многіх відаў флоры і фауны, у т. л. на Беларусі.
Унутры папуляцый адрозніваюць некалькі тыпаў П. Узроставы П. звязаны з чаргаваннем пакаленняў (напр., у ржаўных грыбоў, прахадных рыб, насякомых, якія развіваюцца з метамарфозам). Палавы П. звязаны з неаднолькавай марфалогіяй і экалогіяй асобін рознага полу (у насякомых, птушак, млекакормячых). Функцыянальны П. адлюстроўвае ўзроставыя палавыя адрозненні і найб. выразны ў жывёл, якія развіваюцца з метамарфозам (напр., маляўкі рыб, лічынкі земнаводных і насякомых, функцыянальна нераўнацэнныя дарослым). Фазавы П. абумоўлены шчыльнасцю папуляцый, якая выклікае т.зв. фазавую зменлівасць (напр., у асобін адзіночнай і статкавай фаз у саранчовых). Генетычны П. звязаны з вар’іраваным уздзеяннем натуральнага адбору ў розных умовах, і з павышанай адноснай жыццяздольнасцю геннай структуры арганізма. Розныя тыпы ўнутрыпапуляцыйнага П. могуць быць узаемазвязаныя і сумяшчальныя ў часе. П. ускладняе і робіць больш разнастайнымі сувязі арганізма з асяроддзем, стварае аснову для відаўтварэння шляхам дывергенцыі ў працэсе эвалюцыі.
Полімарфізму біялогіі: 1 — у розных папуляцыях хвой (хвоі, якія раслі ў розных умовах: а — у лесе, б — на адкрытым месцы, в — на балоце); умежах адной папуляцыі: 2 — генетычны (спадчынныя формы мухі дразафілы: а — самец, б — самка, в, г, д, е — розныя формы патомства); 3 — палавы (мурашка рыжая лясная: а — самка, б — самец, в — рабочая асобіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБТРАПІ́ЧНЫЯ ПАЯСЫ́, субтропікі,
прыродныя геагр. паясы ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях Зямлі паміж трапічнымі паясамі і ўмеранымі паясамі. Размешчаны ў межах 30—40°паўн. і паўд. ш. Характарызуюцца чаргаваннем тэрмічных рэжымаў па паўгоддзях, перавагай трапічных пасатных паветраных мас летам і цыкланальнай цыркуляцыі ўмеранага пояса зімой, радыяцыйным балансам 70—100 ккал/см² за год. Пераважае субтрапічны клімат. Сярэднемесячныя т-ры паветра летам 20 °C і больш, зімой 4 °C і больш, што дазваляе бесперапынную вегетацыю раслін. Зімой магчымы замаразкі і невял. маразы (да -10 °C). На сушы С.п. колькасць ападкаў і кантынентальнасць клімату мяняюцца ад прыакіянічных раёнаў да ўнутрымацерыковых, што вызначае ландшафтныя адрозненні ў фарміраванні прыродных зон. На кожным з мацерыкоў у С.п. вылучаюцца 3 асн. сектары: зах. прыакіянічны (міжземнаморскі) з сухім летам і вільготнай зімой; унутрыкантынент. з бедным увільгатненнем; усх. прыакіянічны (мусонны) з багатым летнім увільгатненнем. Глебы і расліннасць мяняюцца ад вільготных вечназялёных і шыракалістых лясоў на чырваназёмах і жаўтазёмах да мусонных і цвердалістых лясоў, хмызнякоў і субтрапічных стэпаў на карычневых і шэра-карычневых глебах, ксерафітных рэдкалессяў, паўпустынь і пустынь на шэра-бурых глебах і шэразёмах. Тэрыторыя С.п. здаўна гаспадарча асвоена: лясы моцна зведзены, вял. плошчы займаюць ворныя землі і плантацыі (вырошчваюць рыс, бавоўнік, чай, цытрусавыя, арахіс і інш.). Акіян умежах С.п. адрозніваецца высокай т-рай (у сярэднім 15—16 °C) і салёнасцю вады, нязначнай колькасцю прамысл. рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЛО́Ў,
1) здабыча жывымі пэўнай колькасці дзікіх жывёл для навук. даследаванняў, заапаркаў і заасадоў, утрымання ці развядзення ў няволі, рассялення за межамі дадзенага рэгіёна (у мэтах акліматызацыі ці рэакліматызацыі).
2) Здабыча жывёл (пераважна млекакормячых і птушак) упрамысл. мэтах з дапамогай спец. прыстасаванняў і прылад: цянётаў, гонаў і інш. сетак, самалоўных пастак, садкоў, лоўчых ям і інш. Для многіх відаў жывёл адлоў рэгулюецца нормамі міжнар. і нац. заканадаўстваў, магчымы толькі ў межах вылучаных квот або на падставе выдадзеных прыродаахоўнымі органамі ліцэнзій; адступленне ад іх лічыцца браканьерствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ГЕАГРА́ФІЯ,
галіна ваеннай навукі, якая вывучае ваенна-паліт., ваенна-эканам., фізіка-геагр. ўмовы і аператыўнае абсталяванне магчымых сухапутных і марскіх тэатраў ваен. дзеянняў (умежах асобных краін, стратэгічных раёнаў, напрамкаў) і іх уплыў на падрыхтоўку і вядзенне вайны і ваен. дзеянняў. Складаецца з ваен. краіназнаўства (сукупнасць эканам., паліт., маральнага і ваен. патэнцыялу) і геаграфіі тэатра ваен. дзеянняў (уплыў фізіка-геагр. наваколля на арганізацыю і падрыхтоўку войска, характар баявых дзеянняў, фіз. адчуванне і баяздольнасць асабовага складу). Выкарыстоўвае метады параўнальна-геагр., матэм. мадэлявання і інш.