АНДРЫЯ́НАЎ (Кузьма Андрыянавіч) (28.12.1904, в. Кандакова Цвярской вобл., Расія — 13.3.1978),
савецкі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскіун-т (1930). З 1930 ва Усесаюзным электратэхн. ін-це, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў АНСССР, адначасова з 1959 у Ін-це тонкай хім. тэхналогіі. Асн.навук. даследаванні па сінтэзе і распрацоўцы прамысл. тэхналогій новых высокамалекулярных злучэнняў, асабліва тэрмаўстойлівых крэмнійарган. палімераў, і матэрыялаў на іх аснове для электратэхн., лакафарбавай і буд. вытв-сці. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1950, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕ́ЙКА (Фёдар Аляксандравіч) (21.2.1908, Мінск — 29.4.1970),
бел. вучоны ў галіне механікі тарфяных машын. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—1961), д-ртэхн.н. (1949), праф. (1950). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1932). Працаваў у Маскве, у 1938—41 і з 1949 у Ін-це торфу АН Беларусі, з 1949 адначасова ў БПІ. Навук. працы па прыкладной механіцы, разліку тарфяных машын і с.-г. тэхнікі, па тэорыі пластычнасці, кантактавай трываласці. Стварыў матэм. тэорыю трэння, спрошчаную тэорыю дакладнасці механізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ (Яўграф Іосіфавіч) (н. 18.2.1925, Мінск),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Сын І.А.Бельскага. Скончыў Маскоўскіавіяц.ін-т (1948). З 1953 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне матэрыялазнаўства, машынабудавання і ліцейнай вытв-сці, па тэхналогіі вырабу інструменту для мех. і тэрмічнай апрацоўкі металаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Асновы апрацоўкі металаў ціскам» (з У.І.Казачонкам, 1956), «Новыя матэрыялы ў тэхніцы» (1964) і інш.
Тв.:
Стойкость кузнечных штампов. Мн., 1975;
Штампы для горячего деформирования металлов. М., 1977 (разам з М.А.Тылкіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДКЕР (Герш Іцкавіч) (1.5.1918, в. Мурафа Вінніцкай вобл., Украіна — 4.7.1977),
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Маскоўскіун-т (1941). З 1946 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР, з 1957 дырэктар Ін-та ядзернай фізікі Сібірскага аддз.АНСССР. Навук. працы па тэорыі ядзерных рэактараў, тэорыі і разліку паскаральнікаў зараджаных часціц, па фізіцы плазмы, фізіцы часціц высокіх энергій і інш. Прапанаваў метад сустрэчных пучкоў для даследавання ўласцівасцей элементарных часціц. Ленінская прэмія 1967, Дзярж. прэмія СССР 1949.
Літ.:
Беляев С.Т., Сидоров В.А., Чириков Б.В. Г.И.Будкер // Успехи физ. наук. 1968. Т. 96, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТКЕ́ВІЧ (Уладзімір Сцяпанавіч) (19 6.1872, в. Русакова Адоеўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 4.11.1942),
савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін і біяхімік. Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскіун-т (1894). З 1928 у Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.Ціміразева. Навук, працы па фізіялогіі дыхання і абмене рэчываў у раслінах. Вызначыў ролю аспарагіну як рэзерву азоцістых рэчываў у раслінах. Выявіў жалезабактэрыі на дне арктычных мораў і вызначыў іх ролю ў стварэнні жалезіста-марганцавых канкрэцый. Прапанаваў экспрэс-метад вызначэння патрэбнасці раслін у фосфарных і калійных угнаеннях, распрацаваў спосаб прамысл. атрымання лімоннай кіслаты з цукру з дапамогай мікраарганізмаў, мікрабіял. метад разведкі нафты і гаручых газаў.
філосаф і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскіін-т гісторыі і філасофіі (1932). Нач. Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦКВКП(б) (1940—47), дырэктар Ін-та філасофіі АНСССР (1947—54), міністр культуры СССР (1954—55). З 1955 у Ін-це філасофіі АНБССР. Аўтар прац: «Арыстоцель» (1940), «Гісторыя сацыялогіі як навука» (1956), «Нарыс гісторыі сацыяльных ідэй у старажытнай Індыі» (1959) і інш. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (т. 1—3, 1940—43) і за кн. «Гісторыя заходнееўрапейскай філасофіі» (2-е выд. 1946) Дзярж. прэміі СССР 1943 і 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСІ́Й II (да пастрыжэння ў манахі Рыдзігер Аляксей Міхайлавіч; н. 23.2.1929, г. Талін),
патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў ленінградскія духоўную семінарыю (1949) і духоўную акадэмію (1953) са ступенню кандыдата багаслоўя. З 1950 свяшчэннік і настаяцель царквы ў г. Іыхві Талінскай епархіі, з 1957 настаяцель Успенскага сабора г. Тарту. У 1961 пастрыжаны ў манахі, узведзены ў сан архімандрыта, потым епіскапа Талінскага і Эстонскага. З 1964 архіепіскап, з 1968 мітрапаліт. З 1964 кіраўнік справамі Маскоўскай патрыярхіі, з 1986 мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі. У 1990 выбраны патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́САЎ (Мікалай Генадзевіч) (н. 14.12.1922, г. Усмань Ліпецкай вобл., Расія),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Акад. Расійскай АН (1966, чл.-кар. 1962). Замежны чл.АН Беларусі (1995). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1982). Скончыў Маскоўскіінж.-фіз.ін-т (МІФІ; 1950). З 1950 у Фіз. ін-це Расійскай АН, у 1973—80 яго дырэктар, адначасова выкладае ў МІФІ. Навук. працы па квантавай электроніцы і яе дастасаваннях. Разам з А.М.Прохаравым вынайшаў першы квантавы генератар (мазер). Выказаў ідэю і распрацаваў метады стварэння паўправадніковых лазераў. Ленінская прэмія 1959. Нобелеўская прэмія 1964.
Тв.:
О квантовой электронике: Ст. и выступления. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЧЫ́ННІКАЎ (Юрый Анатолевіч) (2.8.1934, Масква — 17.2.1988),
савецкі хімік і біяхімік. Акад.АНСССР (1970), віцэ-прэзідэнт АНСССР (1974). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскіун-т (1957). З 1960 у Ін-це біяарган. хіміі АНСССР (з 1970 дырэктар). Навук. працы па сінтэзе і будове розных тыпаў фізіялагічна актыўных злучэнняў, вывучэнні малекулярных механізмаў іх дзеяння. Распрацаваў мас-спектраметрычны метад вызначэння паслядоўнасці амінакіслотных рэшткаў у пептыдах і метад сінтэзу пептыдаў на палімерным носьбіце. Вызначыў будову шэрагу бялкоў — рыбасамальных, нейратаксінаў і інш.; адкрыў новы тып мембранаактыўных камплексонаў.
Тв.:
Мембрано-активные комплексоны. М., 1974 (разам з В.Ц.Івановым, А.М.Шкробам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́ХІН (Аляксандр Іванавіч) (28.3.1827 або 17.8.1835, с. Семяндзяева Арлоўскай вобл., Расія — 4.6.1891),
рускі гістолаг і фізіёлаг, адзін з заснавальнікаў рус. школы гістолагаў і бактэрыёлагаў. Праф. (1865). Скончыў Маскоўскіун-т (1859). З 1865 працаваў там жа, у 1888 арганізаваў першую ў Маскве бактэрыял. лабараторыю. Навук. працы па нармальнай анатоміі і гісталогіі нерв. сістэмы. Даказаў клетачную будову сятчаткі вока і вызначыў паходжанне палачак і колбачак; апісаў нейрафібрылы ў перыферычных нерв. валокнах, паказаў прыналежнасць восевых цыліндраў нерв. валокнаў да адросткаў нерв. клетак, развіццё органаў рыб з эмбрыянальных папярочна-паласатых мышачных валокнаў, двухбаковую праводнасць узбуджэння ў нерв. валокнах.
Тв.:
Об отношении блуждающих нервов к сердцу. М., 1862.