КУДЛАЧО́Ў (Віктар Сямёнавіч) (н. 15.1.1936, в. Сласцёны Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. паэт.
Скончыў Гродзенскае муз.-пед. вучылішча (1958). Працуе настаўнікам у Гродзенскай школе-інтэрнаце. Друкуецца з 1970. Піша на рус. мове, пераважна для дзяцей: зб-кі «Я расту» (1981), «Я сам...» (1986), «Намалюю горад Гродна» (1993), «Сустрэча» (1995), «Едзе радасць» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТЫВА́ЦЫЯ (ад позналац. cultivo апрацоўваю),
рыхленне (без пераварочвання) апрацаванай глебы з падразаннем пустазелля. У выніку К. паляпшаецца паветраны і водны рэжым глебы, узмацняецца дзейнасць глебавых мікраарганізмаў, забяспечваюцца лепшыя ўмовы для прарастання насення культ. раслін, іх росту і развіцця. Праводзіцца прычапнымі і навяснымі культыватарамі з рабочымі органамі розных тыпаў. Бывае суцэльнай і міжрадковай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЧЫ́НАЎ (Іван Іосіфавіч) (30.10.1909, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 5.10.1988),
бел. геадэзіст. Д-ртэхн.н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. і тэхнікі Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1931). У 1954—82 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту (Гомель). Навук. працы па інж. геадэзіі, ураўнаважванні геад. сетак, праграміраванні ўраўняльных вылічэнняў дляЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РБАТ (Мікалай Міхайлавіч) (н. 9.5.1942, г.п. Свіслач Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Канд.мед.н. (1968), праф. (1992). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964), працуе ў ім (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні сродкаў для барацьбы з гіпаксіяй, фармакалогіі амінакіслот.
Тв.:
Рецептурный справочник врача. Мн., 1996 (разам з П.Б.Станкевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАХАЗВЯ́НСКАЯ ШОЎКАКРУЦІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1896—1914 у маёнтку Лахазна (з 1900 — Лахазва) Навагрудскага пав. (цяпер тэр. Баранавіцкага р-на). З сыравіны, якую набывалі ў Японіі, выраблялі аснову і ўток для шаўковых тканін. Мела вадзяную турбіну (35 к.с.), пазней паравую машыну, 16 круцільных станкоў, 6 тыс. верацён. У 1904 працавала 190 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДАРЭ́З,
частка апоры моста, быка плаціны, шлюза-рэгулятара або асобная канструкцыя перад апорамі для аховы іх у час ледаходу і папярэджання затораў. Мае нахіленую ці вертыкальную верхавую грань, накіраваную супраць цячэння, якая ламае ломіць* лёд і накіроўвае яго абломкі ў пралёты моста (плаціны). Бываюць бетонныя, жалезабетонныя і драўляныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАСЕ́КА,
участак лесу, прызначаны для высечкі. Сукупнасць Л. пэўнага года складае лесасечны фонд, у які ўваходзяць Л. высечак гал. і прамежкавага карыстання (гл.Лесакарыстанне). Форма і памеры Л., парадак чаргавання і тэрміны прымыкання, напрамак высечкі залежаць ад катэгорыі лесу, лесараслінных умоў і пераважных відаў дрэў. Разліковая Л. — магчымы памер гадавога гал. або прамежкавага карыстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ШНЕЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Мазырскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Лешня. Створана ў 1978 на р. Буклёўка (правы прыток р. Прыпяць). Пл. 0,64 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 5,5 м, аб’ём вады 1,8 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 4,2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі і рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДЭР,
баявы карабель тыпу эскадранага мінаносца (эсмінца), але з павялічанымі водазмяшчэннем і скорасцю, узмоцненым узбраеннем, які прызначаўся для вываду эсмінцаў у тарпедную атаку і прыкрыцця іх агнём у баі. Як тып карабля існаваў у канцы 1910 — пач. 1970-х г. у шэрагу краін, у т. л. ў ВМФСССР, дзе адным з Л. быў «Мінск».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНАЛЕ́НАВАЯ КІСЛАТА́,
9,12,15-октадэкатрыенавая кіслата, аднаасноўная карбонавая к-та з трыма ізаляванымі падвойнымі сувязямі, C17H29COOH; адносіцца да незаменных тлустых кіслот. Бясколерная алеепадобная вадкасць, шчыльн. 904—914 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе; раствараецца ў этаноле, эфіры. Трыгліцэрыды Л.к. ўваходзяць у алеі, этылавы эфір — кампанент лінетолу (лек. сродак для зніжэння халестэрыну ў крыві).