ядзерная сістэма, утвораная пры ядзернай рэакцыі ядром-мішэнню і часціцай, што наляцела на яго. Ядро няўстойлівае і распадаецца на канчатковыя прадукты рэакцыі праз кароткі час (сярэдні час жыцця ад 10−22 да 10−21 с). Уяўленне аб С.я. выказана Н.Борам (1936).
Энергія, прынесеная часціцай, размяркоўваецца па ступенях свабоды С.я. У выніку стат. флуктуацый адна ці некалькі ядз. часціц могуць набыць энергію, дастатковую, каб пакінуць узбуджанае С.я. Гэты працэс падобны на працэс выпарэння вадкасці і вядзе да распаду С.я. (аналогія прапанавана Я.І.Фрэнкелем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАМПКО́ЎСКАЯ Алена Канстанцінаўна (1921, в. Мазуршчына Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 26.6.1942),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыла курсы радыётэлеграфістаў (1941). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах. фронце. Радыстка мал. сяржант С. вызначылася ў чэрв. 1942 у час абарончай аперацыі Сталінградскай бітвы ў баі каля в. Зімавенькі Белгародскай вобл. (Расія), дзе ў час прарыву батальёна з акружэння, прыкрываючы адыход асн. сіл, выклікала агонь на сябе; загінула ў гэтым баі. У кішлаку Баяут-1 Сырдар’інскай вобл. (Узбекістан), дзе яна жыла, пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«У НАМЕ́РЫ»,
бел. гульня моладзі ў час посту, калі не дазвалялася спяваць і танцаваць. Збіраліся ў вялікай хаце, пасярод яе ставілі ўслон, на які ўперамежку садзіліся хлопцы і дзяўчаты. Адзін з удзельнікаў гульні хадзіў і пытаўся, ці задаволена суседка суседам. Калі дзяўчыне падабаўся хлопец, што сядзеў побач, яна глядзела ў яго бок. Астатнія ўдзельнікі ў гэты час крычалі: «Раз, два, тры!», а хлопец цалаваў дзяўчыну. Гульня працягвалася, пакуль усе не размяркоўваліся па парах. Тэматычна блізкая да «Жаніцьбы Цярэшкі», «Яшчура» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ГНЕР Аляксандр Самойлавіч (1787—13.10.1813),
герой вайны 1812, палкоўнік (1813). Скончыў 2-і кадэцкі корпус (1805). Удзельнік рус.-тур. вайны 1806—12. У вайну 1812 вызначыўся ў Барадзінскай бітве (камандаваў артыл. ротай). Пасля ўступлення франц. войск у Маскву вёў разведку пад выглядам франц. афіцэра. У час адступлення франц. войск камандаваў партыз. атрадам, адбіў з А.М.Сяславіным абоз з каштоўнасцямі, нарабаванымі ў Маскве. У час замежнага паходу 1813 на чале інтэрнац. атрада добраахвотнікаў (немцы, іспанцы, італьянцы і рас. казакі) дзейнічаў у тыле ворага, дзе і загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫД (Fried) Альфрэд Герман (11.11.1864, Вена — 5.5.1921),
аўстрыйскі публіцыст і дзеяч пацыфісцкага руху. З 1891 выдаваў у Берліне пацыфісцкі час. «Die Waffen nieder» («Прэч зброю»). У 1892 адзін з заснавальнікаў Герм.т-ва міру (у 1903 выйшаў з яго з-за разыходжанняў у пытаннях тактыкі захавання міру). З 1894 рэдактар і выдавец час. «Die Friendenswarte» («Варта міру»). Выступаў з пазіцый фундаментальнага пацыфізму, супраць усялякай вайны. З пач. 1-й сусв. вайны эмігрыраваў у Швейцарыю, дзе выдаў шэраг антываен. памфлетаў. Нобелеўская прэмія міру 1911 (з Т.Асерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДЖ (араб. — паломніцтва),
паломніцтва мусульман у Мекку да храма Кааба ў час свята ахвярапрынашэння Курбан-Байрам; адзін з асн. абавязкаў мусульманіна. Здзяйсняецца на 7—12-ы дзень зу-ль-хіджа (12-ы месяц мусульм. месячнага календара хіджры). Звязаны з правядзеннем шэрагу мусульм. абрадаў, якія, паводле падання, вызначаны Мухамедам у час т.зв. «развітальнага» Х. (632): абход Каабы. цалаванне «чорнага каменя», піццё вады са свяшчэннага калодзежа Зам-зам, сяміразовы прабег паміж узгоркамі ас-Сафа і аль-Марва, малітвы каля скалы Арафат і ў даліне Муздаліфа, ахвярапрынашэнні жывёл і інш.