род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 3—5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі М. блакітная, або сіняўка (M. caerulea), трапляецца на забалочаных лугах, ускрайках тарфяных балот, сярод хмызняку.
Шматгадовыя травы выш. да 1,5 м. Утвараюць густыя дзярніны. Светла-зялёныя сцёблы маюць укарочаныя ніжнія і падоўжаныя верхнія міжвузеллі. Лісце доўгае, лінейнае, цвёрдае, па краі шурпатае, блакітна-зялёнае. Суквецце — доўгая перарывістая шматкаласковая мяцёлка. Плод — зярняўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НЦЫР, у біялогіі (лац. lorica),
у некаторых груп жывёл — цвёрдае ахоўнае ўтварэнне, якое поўнасцю або часткова ўкрывае цела. У беспазваночных узнікае з патоўшчанага хіцінавага покрыва або з вапнавых пласцінак (напр., у некат. ігласкурых, насякомых, ракападобных і інш.). Сярод пазваночных П. маюць прадстаўнікі ўсіх класаў, акрамя птушак (найб. развіты ў кракадзілаў, чарапах, браняносцаў, пангалінаў). Асаблівае развіццё адзначана ў выкапнёвых бяссківічных. У раслін П. — трывалае вонкавае покрыва некат. аднаклетачных водарасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКАЦІ́-ПО́ЛЕ,
травяністыя расліны стэпаў і пустыняў, якія да часу выспявання насення набываюць шарападобную форму з прычыны моцнага разгалінавання кветканосных парасткаў. Сцёблы каля асновы лёгка адломліваюцца, і ўся надземная маса, падхопленая ветрам, коціцца па зямлі (напр., кермек). Сярод П.-п. аднагадовыя (напр., ерыхонская ружа), двухгадовыя (напр., адзін з відаў разаку сям. парасонавых) і шматгадовыя (некалькі відаў цыбулі) расліны. Памеры П.-п. ад некалькіх сантыметраў да 1 м у папярочніку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІСА́,
рака ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 25 км. Вадазбор у межах Навагрудскага ўзв., пл. 121 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Вялікія Карнышы, цячэ сярод лясных масіваў па Навагрудскім узвышшы, упадае ў р. Нёман за 0,6 км на З ад в. Мікалаева Іўеўскага р-на. Асн. прытокі — Ляхаўка і Лешчанка. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,9 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІАЛЕФІ́НЫ,
сінтэтычныя палімеры, прадукты полімерызацыі ці суполімерызацыі алефінаў (гл.Ненасычаныя злучэнні). Вядомыя тэрмапласты і эластамеры. Паводле маштабаў вытв-сці і галін выкарыстання займаюць 1-е месца сяродсінт. палімераў. Найб. пашыраны — поліэтылен і поліпрапілен. Тэрмапластычныя матэрыялы, для якіх характэрны высокія мех. эластычнасць і дыэлектрычныя ўласцівасці, устойлівасць да ўздзеяння агрэсіўных асяроддзяў, нізкая вільгаце- і газапранікальнасць. У прам-сці выкарыстоўваюць таксама поліізабутылен — прадукт полімерызацыі ізабутылену (гл.Каўчукі сінтэтычныя) і этылен-прапіленавыя каўчукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЦІГО́Р’Е.
У Перадкаўказзі, паўн.ч. раёна Каўказскіх Мінеральных Вод (у наваколлі г.Пяцігорск). Пакатая раўніна (выш. да 600 м), сярод якой узнімаюцца 18 ізаляваных гор-лакалітаў, якія маюць купалападобную (Машук, Лысая, Залаты Курган), канічную (Юца) ці вычварную (Развалка, Вярблюд і інш.) формы. Пяцікупальная (адсюль назва) г. Бештау самая высокая (1400 м). Трапляюцца карставыя формы рэльефу (правалы, пячоры). На схілах — шыракалістыя лясы, месцамі яны ўкрываюць і раўніну. Шмат мінер. крыніц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙКО́Ў (Яўген Ціханавіч) (н. 25.3.1937, Масква),
расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт. Расіі (1974). Нар.арт.СССР (1982). Скончыў Муз.-пед. вучылішча імя Гнесіных (1962). З 1961 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Пінкертон («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), П’ер Бязухаў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ АКАДЭ́МІЯ МУ́ЗЫКІ,
вышэйшая музычная навучальная ўстанова. Створана ў 1932 у Мінску як Бел.дзярж. кансерваторыя на аснове Бел.муз. тэхнікума (існаваў з 1924) і Беларускай студыі оперы і балета, з 1992 акадэмія. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: фартэпіянна-кампазітарска-музыказнаўчы, аркестравы, вакальна-харавы, нар. інструментаў, павышэння кваліфікацыі; кафедра харэаграфіі (з 1994). Сярод выкладчыкаў 3 дактары навук, 26 праф., 35 кандыдатаў навук, 69 дацэнтаў. Навучанне дзённае. Аспірантура з 1963, асістэнтура-стажыроўка з 1970. З 1939 працуе Оперная студыя Беларускай акадэміі музыкі. У 1947 пры акадэміі створана Сярэдняя спец.муз. школа, у 1992 пераўтвораная ў Рэсп. ліцэй. Філіял акадэміі — пед. факультэт у Магілёве (з 1990). Рэктары: М.Казакоў (1932—37), М.Бергер (1937—41), М.Аладаў (1944—48), А.Багатыроў (1948—62), У.Алоўнікаў (1962—82), І.Лучанок (1982—85), М.Казінец (з 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЙДА (Наталля Віктараўна) (н. 1.5.1939, г. Екацярынбург, Расія),
бел. спявачка (сапрана). Нар.арт. Беларусі (1980). Скончыла кансерваторыю ў Свярдлоўску (1966). У 1965—68 салістка Свярдлоўскага опернага т-ра, з 1969 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1970 — Дзярж.т-рамуз. камедыі Рэспублікі Беларусь. Мае яркі прыгожы голас, дасканала валодае майстэрствам пераўвасаблення, танца, пластыкі. Сярод лепшых партый у нац. аперэтах: Насця («Несцерка» Р.Суруса), Паўлінка, Ірына, Каця («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання» Ю.Семянякі), Эпіфанія («Мільянерка» Я.Глебава), Агнеса («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Джулія («Джулія» У.Кандрусевіча); сяродінш. партый: Сільва, Тэадора Вердзье («Сільва», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Ганна Главары («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Эліза Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Стэла («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Чаніта («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Прынц і Жабрак («Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна), мадам Рэнесанс («Клоп» У.Дашкевіча), Долі («Хэло, Долі!» Дж.Германа) і інш.
Літ.:
Шумилова Э. Наталья Гайда, заслуженная артистка БССР // Тэатр. Мінск. 1980. № 4;
Брылон В. Наталля Гайда застаецца і перамагае // Мастацтва. 1992. №7.
А.Я.Ракава.
Н.В.Гайда.Н.Гайда ў ролі Агнесы.Н.Гайда ў ролі Ганны Главары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры, банцараўскай культуры, 9—11 і 17—19 ст., селішча 9—11 ст., 2 курганныя і бескурганны могільнікі) каля в. Гарадзішча Мінскага р-на. Гарадзішча складалася з 3 умацаваных пляцовак (пл. 1,3 га). Да 2-й пал. 11 ст. як цэнтр акругі паміж рэкамі Нёман і Пціч кантралявала гандл. шлях з Балтыйскага м. да Чорнага. Сярод знаходак кераміка з клеймамі ў выглядзе знака Рурыкавічаў (трызубец), паўд. амфары, жорны, пацеркі-лімонкі (10—11 ст.), манеты, вырабы з жалеза, ганчарны посуд (17—19 ст.). Курганныя могільнікі з трупапалажэннем з’яўляюцца рэшткамі некропаля. На селішчы выяўлена больш за 80 гасп. ям, рэшткі майстэрні па вырабе прасліц з ружовага шыферу. Бескурганны могільнік з трупапалажэннем; сярод знаходак касцяныя шахматная фігурка каня і пісала, металічныя ўпрыгожанні. На думку некаторых даследчыкаў, на археал. комплексе першапачаткова размяшчаўся стараж.г. Менск, які атрымаў назву ад р. Мена (Менка), і папярэднічаў узнікненню ўмацаванага замчышча на р. Няміга.
Г.В.Штыхаў.
Да арт.Гарадзішча (Мінскі раён). Агульны выгляд малой пляцоўкі гарадзішча.Шкляныя і сердалікавыя пацеркі 10 ст. з паселішча Гарадзішча (Мінскі раён).Жалезныя ключ, ножык і пярсцёнкі з селішча Гарадзішча (Мінскі раён).