ПРЫВА́ЛАЎ Мікалай Іванавіч (3.6.1868, г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобл., Расія — 28.9.1928),
расійскі музыкант-этнограф, дырыжор, кампазітар. Скончыў пецярбургскія горны (1895) і археалагічны (1903) ін-ты. Ў 1896—1913 музыкант-выканаўца Велікарус. аркестра падкіраўніцтвам В.Андрэева. Збіраў, даследаваў і рэстаўрыраваў рус.нар.муз. інструменты. Ў пач. 20 ст. ўдзельнічаў у стварэнні квартэта ўдасканаленых гусляў, кіраваў аркестрамі нар. інструментаў. Вёў выкладчыцкую і навук.-асв. работу, выступаў як выканаўца на нар. інструментах. Аўтар працы пра бел.нар.муз. інструменты (першая спроба іх апісання і класіфікацыі), гіст.-этнагр. нарысаў пра муз. інструменты рус. і інш. народаў, самавучыцеляў ігры на гуслях, балалайцы. Апрацоўваў нар. песні, пісаў муз. творы (опера «На Волзе», музыка да драм. сцэн «Ілья Мурамец» і «Скамарохава жонка»).
Тв.:
Народныя музычныя інструменты Беларусі. Мн., 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЮЖЭ́ (Puget) П’ер (хрышчаны 16.10.1620, г. Марсель, Францыя — 2.12.1694),
французскі скульптар, жывапісец і архітэктар; прадстаўнік барока. Вучыўся скульптуры ў Ж.Рамана. У 1640—43 жыў у Італіі, дзе займаўся пераважна жывапісам падкіраўніцтвам П’етра да Картоны. Працаваў у Тулоне, Марселі, Парыжы, Генуі. Скульпт. творы вызначаліся яснасцю кампазіцыі, экспрэсіўнасцю вобразаў, пераканаўчасцю перадачы фізічнага напружання і пакут: 2 паўфігуры атлантаў, якія падтрымліваюць балкон ратушы ў Тулоне (1656—57), «Гальскі Геркулес» (1660—61), «Св. Себасцьян» у царкве Санта-Марыя ды Карыньяна ў Генуі (каля 1661—67), «Мілон Кратонскі» (1672—82), «Аляксандр Македонскі і Дыяген» (1681—92), «Персей і Андрамеда» (1683—84), «Чума ў Мілане» (1692—94) і інш. Жывапісу ўласцівы энергічны каларыт: «Хрыстос Выратавальнік свету» (1665) і інш. Аўтар арх. праекта перабудовы Марселя (1660-я г., не ажыццёўлены).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙСКІ Барыс Іпалітавіч (3.9.1915, г. Іркуцк, Расія — 17.2.1993),
бел. дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1973). Скончыў Харбінскае вышэйшае муз. вучылішча (Кітай, 1932). З 1947 у СССР. З 1957 гал. дырыжор аркестра Мінскага цырка. У 1961—88 гал. дырыжор і маст. кіраўнік канцэртна-эстр.арк.Бел. тэлебачання і радыё. Пад яго кіраўніцтвам зроблены фондавыя запісы опер «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Зорка Венера» Ю.Семянякі, «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Матухна Кураж» С.Картэса, радыёоперы «Барвовы золак» К.Цесакова, музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца» і «Маленькі прынц» Я.Глебава, муз. камедый «Паўлінка» Семянякі і «Несцерка» Р.Суруса, вак.-сімф., сімф. і эстр. твораў і песень бел. кампазітараў для Бел. тэлебачання і радыё, грамзапісы і інш. Аўтар аранжыровак для эстр. і сімф. аркестраў.
англійскі мараплавец, палярны даследчык. У 1818—33 удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўн.-Зах. праходу, у т. л. ў 3 (1819—24) падкіраўніцтвам У.Э.Пары і ў 2 (1829—33) — свайго дзядзькі Дж.Роса. У час зімоўкі (1830—31) даследаваў п-аў Бутыя і адкрыў на яго зах. узбярэжжы Паўн. магнітны полюс. У 1840—43 здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыку. Адкрыў ч. мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар’ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўд. магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09 паўд. ш. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага п-ва, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДО́ЛЬФ II Габсбург (Rudolf; 18.7.1552, Вена — 20.1.1612),
імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» і эрцгерцаг Аўстрыі ў 1576—1612; кароль Венгрыі [1572—1608] і Чэхіі [1575—1611]. З дынастыі Габсбургаў. Сын імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» Максіміляна II, пляменнік (па маці) ісп. караля Філіпа II. У 1572 атрымаў венг. карону, у 1575 — чэш. карону і ў 1576 у спадчыну ад бацькі тытулы імператара і эрцгерцага. Праводзіў у цэлым антыпратэстанцкі курс (гл.Контррэфармацыя), але з-за супраціўлення гэтаму ў Венгрыі (рух падкіраўніцтвам І.Бочкаі) і Чэхіі даў свабоду веравызнання венг. і чэш. пратэстантам (адпаведна ў 1607 і 1609). У выніку міжусобнай барацьбы з братам Маціясам саступіў апошняму ўладу над Верхняй і Ніжняй Аўстрыяй, Венгрыяй, Маравіяй (1608) і Чэхіяй (1611). Супраціўляўся тур. экспансіі (гл.Аўстра-турэцкія войны 16—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́ЛЬЧАНКА Аляксандр Аляксеевіч (н. 5.12.1911, Кіеў),
бел. балетмайстар, дзеяч самадз. мастацтва. Нар.арт. Беларусі (1959). Вучыўся ў тэатр. студыі пры Гомельскім траме (1931—35) падкіраўніцтвам Е.Міровіча і К.Алексютовіча. У 1935—37 акцёр Гомельскага калгасна-саўгаснага т-ра, адначасова ў 1936—41 і 1945—58 кіраўнік танц. калектыву Гомельскага клуба чыгуначнікаў, у 1958—82 балетмайстар і маст. кіраўнік Гомельскага нар. ансамбля песні і танца, у 1945—82 адначасова маст. кіраўнік Гомельскага Палаца культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. Яго пастаноўкі адметныя глыбокім сцэнічным увасабленнем самабытнага нар. мастацтва, пераканальным рэжысёрскім вырашэннем, яркай тэатральнасцю. Сярод іх: вак.-харэагр. кампазіцыі, у т. л. «Над светам голуб міру пралятае», «Беларусь — мая песня», «Непераможная і легендарная», «З песняю — у дарогу»; тэматычныя праграмы; танцы, у т. л.бел.нар. «Лявоніха», «Мяцеліца», «Таўкачыкі».
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1977), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1989). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1952). З 1956 у Стэнфардскім ун-це (з 1967 праф.), з 1963 у Стэнфардскім лінейным паскаральнікавым цэнтры (у 1984—99 дырэктар). Навук. працы па квантавай электрадынаміцы, фізіцы высокіх энергій, паскаральнай тэхніцы. Пад яго кіраўніцтвам пабудавана накапляльнае Стэнфардскае пазітрон-электроннае паскаральнае кальцо (SPEAR; 1973). Адкрыў першую «зачараваную» часціцу — J/ψ-мезон, (1974, незалежна ад С.Тынга) і пацвердзіў гіпотэзу аб існаванні c-кварка. Нобелеўская прэмія 1976.
Тв.:
Рус.пер. — От ψ к очарованию. (Эксперименты 1975—1976 гг.) // Успехи физ. наук. 1978. Т. 125, вып. 2;
Следующее поколение ускорителей с электрон-позитронными встречными пучками. // Там жа. 1980. Т. 130, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯВІ́ЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ «ЧЫРВО́НЫ СЦЯГ» у Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1941 — чэрв. 1944 у г. Смалявічы і раёне падкіраўніцтвам Смалявіцкага падп. райкама КП(б)Б (з кастр. 1942). Складалася з 2 груп на торфапрадпрыемстве (53 чал., кіраўнікі А.П.Караўка, С.В.Раждзественскі, А.Л.Запольскі). Падпольшчыкі падтрымлівалі сувязь з партызанамі брыгады «Разгром» і чл. Мінскага падполля на ЦЭЦ-2, вялі агітацыю сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, праводзілі дыверсіі (зрывалі вываз торфу на мінскія электрастанцыі, вывелі са строю 18 торфаздабыўных машын, электрастанцыю і інш.). Збіралі і перадавалі партызанам адзенне, зброю, харчаванне, медыкаменты, звесткі пра гарнізоны і апорныя пункты ворага. У барацьбе з фаш. захопнікамі загінулі 10 падпольшчыкаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 569.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМІ́ЛІН (сапр.Струміла-Петрашкевіч) Станіслаў Густававіч (29.1.1877, с. Дашкаўцы Ліцінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 25.1.1974). расійскі вучоны-эканаміст. Акад.АНСССР (1931). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Пецярбургскі політэхн.ін-т (1914). У 1921—36, 1943—51 у Дзяржплане СССР (нам. старшыні, нам.нач.Цэнтр. планавага бюро, Цэнтр. ўпраўлення нар.-гасп. ўліку). У 1921—23 у Маскоўскім ун-це. У 1929—30 у Ін-це нар. гаспадаркі. У 1931—57 у АНСССР, адначасова ў 1931—50 у Маскоўскім эканам. ін-це. Навук. працы па праблемах палітэканоміі, планавання нар. гаспадаркі, статыстыкі, эканомікі працы і дэмаграфіі, сацыялогіі, эканам. гісторыі і сусв. эканомікі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма матэрыяльных балансаў. Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРАТАЛО́ГІЯ [ад грэч. teras (teratos) пачвара + ...логія],
навука, якая вывучае пачварнасці і заганы развіцця чалавека, жывёл, раслін. Цесна звязана з біялогіяй і медыцынай, асабліва з нармальнай, параўнальнай і паталаг. анатоміяй, эмбрыялогіяй, мед. генетыкай і малекулярнай біялогіяй. Як самаст. навука развіваецца з 1-й пал. 19 ст. На Беларусі навук. школа патолагаанатамаў створана Ю.В.Гулькевічам. Навук. даследаванні ў галіне Т. вядуцца ў НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў падкіраўніцтвам Г.І.Лазюка, Мінскім мед. ун-це (анатомія храмасомных хвароб, генет. вынікі чарнобыльскай катастрофы, прафілактыка спадчынных хвароб, марфал. праявы і прычыны прыроджаных заган развіцця чалавека).