геалагічная гіпотэза, якая дапускае вялікія (да некалькі тысяч кіламетраў) гарызантальныя перамяшчэнні буйных пліт літасферынапрацягугеал. часу. Тэрмін уведзены швейц. геолагам Э.Арганам (1924). М. супрацьпастаўляўся канцэпцыі фіксізму (гл.Тэктанічныя гіпотэзы). Навук. тэорыя М. распрацавана ў 1910—12 амер. вучоным Ф.Тэйларам і ням. геафізікам А.Вегенерам (гл.Вегенера гіпотэза). Сучасны варыянт М., т.зв. тэктоніка пліт або новая глабальная тэктоніка, заснавана на выніках даследаванняў рэльефу дна акіяна і магнітных анамалій яго парод і на даных палеамагнетызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВІ́ША,
рака ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 328 км². Пачынаецца за 1,5 кмнаПнУ ад в. Мякішы, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў р. Котра наУ ад хут. Зубраўка. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 500—600 м, у ніжнім цячэнні перасечаная старыцамі. Пойма двухбаковая, у ніжнім цячэнні пад хмызняком. Рэчышча напрацягу 27 км ад вытоку каналізаванае. Каля в. Кронькі сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРО́ТВА,
рака ў Навагрудскім і Баранавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р.Моўчадзь (бас.р. Нёман). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 150 км². Пачынаецца з воз. Свіцязь у Навагрудскім р-не, цячэ ў межах Навагрудскага ўзв., упадае ў р. Моўчадзь наПн ад в. Моўчадзь Баранавіцкага р-на. Даліна трапецападобная, шыр. 1—1,5 км, у верхнім цячэнні 400—800 м. Пойма двухбаковая (шыр. 100—500 м), у сярэднім цячэнні забалочаная, у вытокавай частцы пад лесам. Рэчышча напрацягу 9,1 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЕРДЗЬ.
Смерць, рака ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 502 км². Пачынаецца ад зліцця 2 каналаў за 1,5 кмнаПнЗ ад в. Міжлессе, вусце за 4 кмнаПдЗ ад в. Лахаўка. Цячэ ў межах Прыпяцкага Палесся. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма высокая, месцамі забалочаная, шыр. 200—300 м. Рэчышча каля вытоку каналізаванае і зарэгулявана шлюзам, на астатнім працягу звілістае, шыр. 5—10 м, у ніжнім цячэнні да 15 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫМБАЛІ́СТ (Zimbalist) Яфрэм Аляксандравіч (9.4.1889, г. Растоў-на-Доне, Расія — 1985),
амерыканскі скрыпач, педагог, кампазітар. Вучань Л.Аўэра. Канцэртаваў з 1907. З 1911 у ЗША. З 1928 выкладаў у Муз. ін-це Кёртыс у Філадэльфіі (у 1941—68 дырэктар і праф.). Ігра вылучалася тонкім артыстызмам і інтэлектуалізмам. Аўтар оперы «Ландара» (паст. 1956), муз. камедыі «Нектар» (паст. 1920), канцэртаў, арк. і камерных твораў, п’есы для скр. з фп. і інш. Складальнік школы ігры на скрыпцы «Штодзённыя практыкаванні напрацягу гадзіны» (1918). Сярод вучняў Ш.Ашкеназі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАХРАМАЦІ́Н (ад гетэра... + храмацін),
участкі кандэнсаванага храмаціну, які захоўваецца напрацягу клетачнага цыкла. Стан гетэрахрамаціну вызначаецца кампактызацыяй ДНК і яе трывалай сувяззю з бялкамі (гістонамі). Інтэнсіўна афарбоўваецца ядз. фарбавальнікамі, уранілацэтатам і ў інтэрфазных ядрах відзён пад светлавым і электронным мікраскопамі як сетка цёмнага рэчыва. Ёсць у цэнтрамеры, целамеры, ядзеркавым арганізатары. Генетычна інертны. Абагачаны сатэлітнай ДНК і ўздзейнічае на актыўнасць генаў у сумежным эўхрамаціне. Гетэрахрамацін лічаць адказным за адгезію (зліпанне) сястрынскіх храматыд, за сінапс храмасом і рэкамбінацыю генаў пры красінговеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БІН ЯР,
урочышча напаўн.-зах. ускраіне Кіева, месца масавай загубы ў 1941—43 ням. фашыстамі мірнага насельніцтва і сав. ваеннапалонных. Напрацягу 1941—43 у Бабіным яры забіта каля 100 тыс.чал., пераважна яўр. нацыянальнасці. Толькі паводле афіц.ням. звестак 29—30.9.1941 у Яры расстраляны 33 771 яўрэй. У 1976 у раёне Бабінага яра ўзведзены манумент ахвярам фашызму. Да тэмы Бабінага яра звярталіся многія дзеячы мастацтва, у т. л. І.Эрэнбург, Я.Еўтушэнка, А.Кузняцоў, Дз.Шастаковіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗЕРЦІ́РСТВА (ад франц. déserteur),
воінскае злачынства, якое заключаецца ў самавольным пакіданні вайск. часці або інш. падраздзялення з мэтай ухілення ад ваен. службы. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь Д. лічыцца таксама няяўка ваеннаслужачага з той жа мэтай на службу пры назначэнні, пераводзе, з камандзіроўкі, водпуску або з лячэбнай установы. Адказнасць за Д. настае незалежна ад працягласці часу, напрацягу якога ваеннаслужачы знаходзіўся па-за межамі часці ці месца службы. Д. караецца пазбаўленнем волі, у ваенны час — нават пакараннем смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАША́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Уздзенскім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі. Створана нар. Лоша ў 1967. Пл. 3,45 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 1,8 км, найб.глыб. 4,5 м, аб’ём вады 5,4 млн.м³. Катлавіна — частка забалочанай поймы р. Лоша. Берагі спадзістыя, дно роўнае, пераважна тарфяное, месцамі пясчанае. Ваганні ўзроўню напрацягу года 1,5 м. Часткова зарастае асакой, рагозам. Выкарыстоўваецца для абваднення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі. Месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́КАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Лукава. У Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Лукава. Створана на месцы б. Лукаўскага воз. ў 1980. Пл. 5,4 км², даўж. 3,15 км, найб.шыр. 2,7 км, найб.глыб. 11,5 м, аб’ём вады 23,2 млн.м³. Абгароджана дамбай (даўж. 9,5 км). Дно вадасховішча выслана сапрапелем.
Упадае некалькі меліярац. каналаў, выцякаюць р. Асіпоўка і канал Гусацкі. Ваганні ўзроўню напрацягу года 3,1 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.