ЦЫМБАЛІ́СТ (Zimbalist) Яфрэм Аляксандравіч (9.4.1889, г. Растоў-на-Доне, Расія — 1985),

амерыканскі скрыпач, педагог, кампазітар. Вучань Л.Аўэра. Канцэртаваў з 1907. З 1911 у ЗША. З 1928 выкладаў у Муз. ін-це Кёртыс у Філадэльфіі (у 1941—68 дырэктар і праф.). Ігра вылучалася тонкім артыстызмам і інтэлектуалізмам. Аўтар оперы «Ландара» (паст. 1956), муз. камедыі «Нектар» (паст. 1920), канцэртаў, арк. і камерных твораў, п’есы для скр. з фп. і інш. Складальнік школы ігры на скрыпцы «Штодзённыя практыкаванні на працягу гадзіны» (1918). Сярод вучняў Ш.​Ашкеназі.

т. 17, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)