возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 27 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ваУшацкую групу азёр. Пл. 1,48 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 26,2 м, даўж. берагавой лініі 7,3 кмПл. вадазбору 2,9 км². Схілы катлавіны на З і Пнвыш. 15—20 м (на Пд да 10 м), параслі хмызняком, на У невыразныя, забалочаныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, на У забалочаныя. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Вада ў возеры высокай празрыстасці. Злучана канавай з воз. Паўазер’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМАТЫ́ВЫ,
навукова абгрунтаваныя разліковыя велічыні, якія характарызуюць колькасную і якасную меру затрат прац. часу, матэрыяльных і грашовых рэсурсаў і інш. Характэрная рыса Н. — іх доўгатэрміновы характар. Ва ўмовах цэнтралізаванай планавай эканомікі Н. рэгламентуюць узаемаадносіны дзяржавы з прадпрыемствамі (арг-цыямі) і прадпрыемстваў паміж сабой. Ва ўмовах рыначнай эканомікі выкарыстоўваюцца пры кіраванні карпарацыямі і фірмамі. Важнае значэнне маюць сацыяльныя Н., што выступаюць крытэрыямі пажаданага і дасягнутага развіцця сац. сферы, і экалагічныя Н., выкананне якіх абавязковае пры стварэнні новай тэхнікі і тэхналогіі, праектаванні, буд-ве і рэканструкцыі прадпрыемстваў, паляпшэнні ўмоў працы і ахове навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАХО́ДНЯ»,
гісторыка-культурнае таварыства ў г. Гродна. Засн. 12.3.1986 як клуб па ініцыятыве супрацоўнікаў Ін-та біяхіміі АНБССР, з пач. 1991 — т-ва. Асн. задачы: вывучэнне гіст. падзей, жыцця і творчасці выдатных прадстаўнікоў мінулага Гродзеншчыны, помнікаў архітэктуры краю, удзел у паходах па выдатных мясцінах Беларусі, арганізацыя сустрэч са знакамітымі суайчыннікамі, прапаганда бел. звычаяў і традыцый, музыкі, л-ры, фальклору, бел. мовы. Члены т-ва ўдзельнічаюць у археал. раскопках, суботніках па аднаўленні і добраўпарадкаванні гіст. мясцін горада і вобласці і інш. У 1990 пры «П.» створана скаўцкая суполка, у 1991 — хор царк. песні «Бацькаўшчына».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКАЕ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА,
дэмакратычная арг-цыя польскай эміграцыі, створаная ў 1832 у Парыжы. Кіруючы орган — Цэнтралізацыя. Мэта т-ва — увядзенне замест старога парадку новага ладу для паляпшэння дабрабыту ўсяго грамадства і лёсу нар. мас. Для дасягнення гэтай мэты ідэолагі партыі бачылі 2 шляхі: паступовыя змены і звяржэнне ўрада. З 1840 П.д.т. праз эмісараў рыхтавала паўстанне на тэр. былой Рэчы Паспалітай. У 1845 эмісары т-ва дзейнічалі на Гродзеншчыне (Я.Рэр), Брэстчыне (А.Хафмаер), Віленшчыне (А.Рэніер). Пасля 1848 Цэнтралізацыя перамясцілася ў Лондан. У 1862 П.д.т. далучылася да Варшаўскага цэнтр.нац.к-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШЫ́ЛАЎ Канстанцін Мікалаевіч (23.11.1840, С.-Пецярбург — 30.12.1897),
рускі скрыпач. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1866, кл. Г.Вяняўскага). Выступаў з 1852. У 1864—90 канцэртаваў у Пецярбургу і правінцыяльных гарадах Расіі. З 1893 канцэртмайстар і саліст аркестра Мінскага гарадскога тэатра, з 1894 адначасова выкладчык Мінскай муз. школы. Часта ўдзельнічаў у канцэртах Мінскага муз.літ. т-ва. З сярэдзіны 1890-х г. саліст аркестра опернага т-ра, выкладчык муз. школы ў Вільні, з 1895 выкладчык муз. вучылішча Рас.муз.т-ва ў Саратаве. Яго ігра вылучалася высакароднасцю і чысцінёй гуку, шырынёй і спеўнасцю тону, вытанчанасцю адценняў, эмацыянальнасцю, высокім тэхн. майстэрствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДО́ПЫ, Радопскія горы. На У Балканскага п-ва, у Балгарыі і Грэцыі. Даўж. каля 240 км, выш. да 2191 м (г. Галям-Пералік). Складзены з шэрагу масіваў, якія паступова паніжаюцца на У. Для Зах. Р. характэрны паверхні выраўноўвання, над якімі ўзвышаюцца асобныя кражы; ваУсх. Р. пераважаюць сярэдне- і нізкагор’і. Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, крышт. і вулканічных парод. На паўн. схілах — гаі шыракалістых і хваёвых лясоў, субальпійскія лугі, на паўд. — міжземнаморскія хмызнякі. Радовішчы жал. і свінцова-цынкавых руд. Вадасховішчы. Мінер. крыніцы, курорты (Пампорава, Велінград, Нарэчанскі-Бані і інш.). Некалькі рэзерватаў (у Балгарыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІТ (Smith) Майкл (26.4.1932, г. Блэкпул, Вялікабрытанія — 4.10.2000),
канадскі біяхімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (1981), Лонданскага каралеўскага т-ва (1986), замежны чл.Нац.АН ЗША (1996). Скончыў Манчэстэрскі ун-т (д-р філасофіі, 1956). З 1966 праф. ун-та прав.Брыт. Калумбіі (г. Ванкувер, Канада), у 1987—95 дырэктар створанай ім пры ун-це Лабараторыі біятэхналогій. З 1997 дырэктар Кан. інавацыйнага фонду. Навук. працы ў галіне біятэхналогій. Прапанаваў метад накіраванага мутагенезу пры дапамозе алігануклеатыдаў, што зрабіла магчымым атрыманне малекул бялкоў з неабходнай паслядоўнасцю амінакіслот (бялковая інжынерыя). Нобелеўская прэмія 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́САЎ Сцяпан Пятровіч (1803?—?),
дзекабрыст, прапаршчык Палтаўскага пях. палка. У 1824 прыняты ў Т-ва з’яднаных славян. 18.2.1826 у Бабруйску ў час агляду Палтаўскага палка заклікаў салдат узняцца на барацьбу супраць царызму. Арыштаваны і закаваным у кайданы дастаўлены ў Магілёў, але ваенна-судовая камісія вырашыла судзіць яго пры Палтаўскім палку. На следстве не прызнаўся ў прыналежнасці да тайнага т-ва і нікога не выдаў. Прыгавораны да смяротнага пакарання, якое заменена пажыццёвай катаргай. Пакаранне адбываў у Бабруйскай крэпасці. У 1863 пераведзены ў разрад «тэрміновых вязняў». Далейшы лёс невядомы.
Літ.:
Швед В.В. Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РТЛАЙН (Hartline) Холдэн Кефер (22.12.1903, г. Блумсберг, ЗША — 17.3.1983),
амерыканскі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Чл.Нац.АН ЗША. чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў ун-т Дж.Хопкінса (г. Балтымар, 1927). З 1931 у Пенсільванскім ун-це (г. Філадэльфія), з 1949 ва ун-це Хопкінса, у 1954—74 у Ракфелераўскім ун-це (Нью-Йорк). Навук. працы па вывучэнні функцыян. арганізацыі адзіночных нейронаў сятчаткі пазваночных, першасных нейрафізіял. працэсаў зроку — біяэл. патэнцыялаў асобных нерв. клетак сятчаткі. Нобелеўская прэмія 1967 (з Р.Гранітам і Дж.Уолдам).
англійскі фізік, адзін са стваральнікаў аперацыйнага злічэння. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1891). З 1866 у тэлегр. кампаніі ў г. Ньюкасл, з 1874 ва ўласнай лабараторыі. Навук. працы па электрамагнетызме і матэм. фізіцы. Даследаваў распаўсюджванне эл.-магн. ваганняў па адна- і двухправодных лініях, увёў (незалежна ад Дж.Г.Пойнтынга і М.А.Умава) вектар шчыльнасці патоку эл.-магн. энергіі, стварыў тэорыю перадачы сігналаў на далёкія адлегласці. Незалежна ад Дж.Рэлея пабудаваў тэорыю скін-эфекту (1886). Паказаў, што маса зараджанай часціцы мяняецца ў залежнасці ад скорасці (1892). Пастуліраваў існаванне іанізаванага слоя атмасферы, што адбівае эл.магн. хвалі (1902).