бел. піяністка, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1998). Праф. (1996). Скончыла Бел. кансерваторыю (1962; кл. М.Бергера). З 1962 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі, адначасова з 1988 у муз. каледжы пры акадэміі (з 1995 заг. фартэпіяннага аддз.). Пра яе зняты тэлефільм «Людміла Шаламенцава» (1998) з серыі «Творцы».
Літ.:
Капуста А. Людміла Шаламенцава: «Мэта педагога — узгадаваць асобу...» // Мастацтва. 1999. №6;
Латушка Н. Калі вучні «перамагаюць» Амерыку... // Там жа. 2002. № 3/4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎСТА́Ф’ЕЎ Мікалай Цімафеевіч (9.8.1903, в. Курашчаны Віцебскай вобл. — ?),
бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-рмед.н. (1972). Скончыў мед.ф-тБДУ (1928). З 1928 у Мінскім мед. ін-це. У 1943—49 нам. міністра аховы здароўя Беларусі, адначасова з 1945 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1945—72 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях склеромнай інфекцыі, лячэння глухаты і марфалогіі нерв. сістэмы гартані чалавека.
Тв.:
Вопросы эпидемиологии склеромы // Материалы науч. сессии Бел. гос. ин-та усовершенствования врачей. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЧЭ́ЎСКІ Артур Артуравіч (4.2.1863, с. Рылькава Смаленскай вобл., Расія — 12.2.1932),
расійскі вучоны ў галіне батанікі. Чл-кар. АНСССР (1923). З 1896 у Пецярб.бат. садзе. У 1907 арганізаваў і ўзначаліў Бюро па мікалогіі і фітапаталогіі Дэпартамента земляробства, адначасова (з 1904) праф. вышэйшых навук. устаноў у Пецярбургу. Навук. працы па сістэматыцы і філагеніі грыбоў, па грыбных, бактэрыяльных і вірусных хваробах раслін. Аўтар першага на рус. мове вызначальніка грыбоў (1897). Складальнік «Штогодніка звестак пра хваробы і пашкоджанні культ. і дзікарослых палявых раслін» (т. 1—7, 1904—17).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫ́ЛА Томас Мацвеевіч (н. 14.7.1937, г.п. Талалаеўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. дзеяч самадз. творчасці. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Нежынскі тэхнікум падрыхтоўкі культасветработнікаў (1954), Ленінградскую Вышэйшую праф. школу (1965). З 1965 дырэктар дамоў самадз. творчасці Мінскага абл. савета прафсаюзаў (з 1974 — міжсаюзнага), адначасова ў 1974—92 выкладаў у Мінскім ін-це культуры. З 1987 першы нам. старшыні праўлення Бел. саюза муз. дзеячаў. Гал. рэжысёр Усесаюзнага свята духавой музыкі (1967), рэжысёр шматлікіх рэсп. свят, конкурсаў самадз.нар. калектываў, фестываляў, многія з якіх сталі традыцыйнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ТЭРБУР (Lauterbur) Пол (н. 6.5.1929, г. Сідні, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне радыялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1985). Д-р філасофіі (1962). Скончыў Тэхнал.ін-т (1951, г. Кліўленд). З 1969 праф. Нью-Йоркскага, з 1985 — Ілінойскага ун-таў, адначасова дырэктар біямед. магнітна-рэзананснай лабараторыі ў мед. каледжы ун-та. Навук. працы па атрыманні з дапамогай градыента магн. поля двухмерных відарысаў аб’ектаў, якія не паддаваліся візуалізацыі інш. метадамі. Стварыў метад надзейнага, няшкоднага, неінвазіўнага даследавання ўнутр. органаў чалавека — магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Нобелеўская прэмія 2003 (з П.Мэнсфілдам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РАД (Murad) Ферыд (н. 14.9.1936, г. Уайтынг, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-р філасофіі (1965). Скончыў Кліўлендскі ун-т (1965). З 1971 дырэктар Цэнтра навук. даследаванняў, адначасовапраф. (з 1975) Віргінскага ун-та (г. Шарлатсвіл). У 1981—89 праф. Станфардскага, з 1988 Чыкагскага ун-таў. Навук. працы па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Выявіў, што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае крывяносныя сасуды. Нобелеўская прэмія 1998 (з Р.Фурхгатам і Л.Ігнарай; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКОРАБАГА́ТЧАНКА Альбіна Васілеўна (н. 5.2.1949, г. Зілупе, Латвія),
бел. этнамузыказнаўца, фалькларыст, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1995). Праф. (2003). Скончыла Бел. кансерваторыю (1973). З 1973 выкладала ў Маладзечанскім муз. вучылішчы, з 1977 — Бел. ун-це культуры, адначасова з 1982 арганізатар і кіраўнік вучэбнага інстр. ансамбля «Спадчына», у аснове якога традыцыі «траістай музыкі». Вывучае бел.інстр. фальклор. Аўтар манаграфій «Беларускі музычны фальклор: Інструментальная традыцыя» (кн. 1, 2; 1990), «Народная інструментальная культура беларускага Паазер’я» (1997), «Інструментазнаўства» (2000), «Беларускія народныя музычныя інструменты XX стагоддзя» (2001), навуч. і метадычных дапаможнікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РТВЕЛ (HartweU) Леланд (н. 30.10.1939),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1987). Д-р філасофіі (1964). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1961). З 1965 у Каліфарнійскім, з 1968 у Вашынгтонскім ун-тах, адначасова (з 1997) прэзідэнт і дырэктар Цэнтра па даследаванні раку (г. Сіэтл). Навук. працы па праблемах анкалогіі. Адкрыў спецыфічны клас генаў, якія кантралююць клетачны цыкл. Увёў паняцце «чэк-пойнт» — кантрольны пункт, у якім клетачны цыкл прыпыняецца для геннай праверкі. Нобелеўская прэмія 2001 (з П.Нёрсам і Т.Хантам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́ЛКІН Леанід Іванавіч (н. 5.5.1930, Масква),
вучоны-эканаміст, сав.дзярж. дзеяч. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1984), акад.Рас.АН (1991). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі імя Пляханава (1952). З 1956 на навукова-пед. рабоце. З 1986 дырэктар Ін-та эканомікі Рас.АН, адначасова ў 1989—91 нам. старшыні СМСССР, старшыня дзярж. камісіі СМСССР па эканам. рэформе. Навук. працы па праблемах палітэканоміі сацыялізму, удасканалення гасп. механізму, фарміравання канцэпцыі пераходу да рынку.
Тв.:
Политическая экономия и экономическая политика. М., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСЦЭ́СЫ МНО́ЖНЫЯў дзяцей, псеўдафурункулёз,
хвароба, якая характарызуецца гнойным запаленнем экрынавых потавых залоз. Узбуджальнік — залацісты стафілакок. Узнікненню спрыяюць расшыраныя і ўкарочаныя вывадныя пратокі потавых залоз у грудных дзяцей. На скуры ў вусцях праток з’яўляюцца пустулы (як шпілечная галоўка), якія прарываюцца з утварэннем гнойнай скарынкі. Адначасова ўзнікаюць шматлікія вузельчыкі і вузлы (памерам ад гарошыны да яйца) чырвона-бардовага колеру, якія потым размнажаюцца і прарываюцца з вадкім гноем. Высыпанні бываюць прыступамі і суправаджаюцца агульнай слабасцю, ліхаманкай, паносам. Хвароба працяглая; пры загойванні застаюцца рубцы. Лечаць УФ-апрамяненнем, пераліваннямі крыві маці, ін’екцыямі пеніцыліну; абсцэсы ўскрываюць, прамываюць антысептыкамі.