РЫЖО́Ў (Іван Паўлавіч) (24.4.1890, в. Ілева Ардатаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 11.5.1941),
партыйны і прафсаюзны дзеяч БССР. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на парт. рабоце. З мая 1923 сакратар Полацкага, з крас. 1924 сакратар Віцебскага пав., са жн. 1925 акр.к-таКП(б)Б. З 1927 заг. аддзела ЦККП(б)Б. З чэрв. 1928 да мая 1932 старшыня Цэнтр. савета прафсаюзаў Беларусі. З 1932 у ВЦСПС, з 1934 старшыня савета прафсаюзаў Усх.-Сібірскага краю. У 1924—32 чл.ЦК, у 1927—32 чл. Бюро ЦККП(б)Б. Чл.ЦВКБССР (1924—25, 1927—32) і Прэзідыума ЦВКБССР (1929—32).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-БЕРМЕ́ХА (Río Bermejo),
1) рака на Пн Аргенціны, правы прыток р. Парагвай. Даўж. каля 1,6 тыс.км, пл. басейна 133 тыс.км². Вытокі ў Балівіі, на ўсх. схілах Цэнтр. Андаў, цячэ па іх перадгор’ях (каля 100 км), далей — па раўніне Гран-Чака, дзе падзяляецца на рукавы. У сярэднім цячэнні на працягу амаль 400 км цячэ ў рэчышчы свайго былога прытока Тэўка. Летнія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады 340 м³/с. Суднаходная для невял. суднаў да г. Прэсідэнсія-Рока.
2) Рака на З Аргенціны ў бас. Рыо-Салада—Чадылеўву. Даўж. каля 700 км. Пачынаецца на ўсх. схілах Андаў, па выхадзе ў перадгор’і перасыхае амаль на ўсім працягу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ВЕЛЬ, Рэвел (Rewell, Revell) Вільё Габрыэль (25.1.1910, г. Васа, Фінляндыя — ліст. 1964), фінскі архітэктар; лідэр фін. рацыяналізму. Вучыўся ў політэхн, ін-це ў Хельсінкі (1928—37). Творчасць адметная выразнай структурнай кампазіцыяй будынкаў, смелым спалучэннем крывалінейных і прамалінейных элементаў у пластычна багатай кампазіцыі, якая выяўляе іх функцыян, і канстр. мэтазгоднасць: у Хельсінкі — комплекс атэля «Палас» (1949—52), жылы комплекс Маўнула (1951—52), нар. школа ў раёне Мейлахты (1953), дзелавы цэнтр (1968, усе ў сааўт.); жылы дом (1950) і гар. храм (1964) у г. Васа, тэкст.ф-ка ў г. Ханка (1955), ратуша ў г. Таронта (Канада; 1958—65).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭГА́ТА»
(«Regatta»),
кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Горацкім і Дрыбінскім р-нах Магілёўскай вобл. 4—7.10.1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася ням. 36-м ахоўным палком, сіламі старшага нач. СС і паліцыі Расія—«Цэнтр», у т. л. батальён паліцэйскага палка, роты мінамётная, танк., сувязі, батальёны паліцэйскі і асобны Дырлевангера, спец. сапёрныя падраздзяленні. Карнікі блакіравалі ўсе лясныя масівы і нас. пункты на З ад Дрыбіна і на ПнЗ ад Горак. Партызанам і ч.мясц. жыхароў удалося вырвацца з блакады. Гітлераўцы загубілі шмат мясц. жыхароў, разрабавалі і спалілі вёскі. У в. Добрая, Машкова, Рэкатка яны пакінулі паліцэйскія падраздзяленні для стварэння гарнізонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙДА,
горад на Пд Лівана. Адм. ц. мухафазы Паўд. Ліван. Вядомы з 4-га тыс. да н.э.; адзін з найстараж. фінікійскіх гарадоў-дзяржаў. Да 16 ст.наз. Сідон. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Порт на Міжземным м., канцавы пункт нафтаправода з Саудаўскай Аравіі, вузел аўтадарог. Прам-сцьнафтаперапр. і харчовая. Гандл.цэнтрс.-г. раёна (цытрусавыя, аліўкі, вінаград, збожжавыя). Рыбалоўства. Археал. музей. Арх. помнікі: руіны фінікійскага храма і некропаля (10—5 ст. да н.э.); руіны замка св. Людовіка (12 ст.) і замка крыжаносцаў (13 ст.); вял. мячэць, караван-сарай (16—18 ст.). У горадзе і наваколлі — лагеры палесцінскіх бежанцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́НА (Salonae),
ілірыйскае паселішча за 5 км на Пн ад г. Спліт (Харватыя). У канцы 2—1 ст. да н.э. апорны пункт рымлян у Далмацыі; у 27 да н.э. атрымала статус рымскай калоніі. Пры Флавіях буйны гандл.-рамесны пункт правінцыі Далмацыя і яе адм.цэнтр. З 4 ст.н.э. рэзідэнцыя епіскапа. Разбурана аварамі і славянамі ў 6—7 ст. Захаваліся ўмацаванні з шматвугольнымі вежамі, рэшткі форума, амфітэатра 2 ст.н.э., храма 1 ст., тэрмаў і віл з мазаікамі, базілік 4—5 ст., ант. і раннехрысц. некропаляў, епіскапскага палаца, шматлікія творы ант. скульптуры (статуі, саркафагі з рэльефнымі выявамі), помнікі эпіграфікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́ТАЎ,
горад, цэнтр Саратаўскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 1590 як умацаваны пункт на паўд.-ўсх. межах Расіі. 874 тыс.ж. (1999). Порт на р. Волга (Валгаградскае вадасх.). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (з-ды станкабуд., авіяц., энергет., электроннага машынабудавання, падшыпнікавы, дызельны і інш.), эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., дрэваапр., харч., лёгкая. З-дтэхн. шкла. 10 ВНУ, у т. л.ун-т, кансерваторыя. 4 тэатры, у т. л. тэатр оперы і балета. Цырк. Планетарый. Музеі: краязн., мастацкі, М.Г.Чарнышэўскага, К.А.Федзіна, Музей-кватэра сям’і Ульянавых. Троіцкі сабор (17 ст.), грамадскія і жылыя будынкі 1-й пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САР’Я́НСКІ КАСЦЁЛ, Сар’еўскі касцёл,
помнік архітэктуры несапраўднай готыкі ў в. Сар’я Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1852—57 (арх. Г.Шахта) І.Лапацінскім як родавая пахавальня. З 1865 належаў праваслаўным, у 1989 перададзены католікам. Цагляны, 1-нефавы, прамавугольны ў плане, з 5-граннай апсідай і 2 невял. сакрыстыямі. Кампазіцыя гал. фасада ступеньчатая, 3-часткавая. Цэнтр. частку вылучаюць партал, завершаны вімпергам з разеткай у цэнтры, і 5-гранныя контрфорсы з пінаклямі. Аналагічныя пінаклі і на вуглавых контрфорсах. Пластыку бакавых фасадаў узбагачаюць 2-часткавыя лапаткі, аркатурныя паясы і скразная востразубчатая аркада. Стральчатыя аконныя праёмы аздоблены архівольтамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕДА́Н (Sedan),
горад на ПнУ Францыі, на р. Мёз. Каля 50 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Металургічная прам-сць, вытв-сць шарсцяных тканін і дываноў.
У 14 ст. царкоўнае ўладанне. З канца 14 ст. ў складзе Францыі. У 15—17 ст. буйны цэнтр вытворчасці сукна. У час рэліг. войнаў на баку гугенотаў. У 1592 тут засн. кальвінісцкая тэалагічная акадэмія. У франка-прускую вайну 1870—71 каля С. герм. войскамі ген.-фельдмаршала Г.К.Б.Мольтке 1.9.1870 разгромлена франц. армія маршала М.Э.Мак-Магона; узята ў палон больш за 100 тыс.чал., у т. л. імператар Напалеон III.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРТО́РЫЙ (Квінт) (Quintus Sertorius, каля 122—72 да н.э.),
рымскі палкаводзец. Удзельнік войнаў супраць кімвраў і тэўтонаў (105, 102), легат у Саюзніцкай вайне 90—88 да н.э., прыхільнік Марыя і Цыны ў іх барацьбе з Сулам у час грамадз. войнаў 88—82 да н.э. У 83—81 да н.э. прэтар Блізкай Іспаніі (рым. правінцыя на ўсх. узбярэжжы Іспаніі). З 80 да н.э. ўзначаліў барацьбу іберыйскіх плямён супраць Рыма, ператварыў Іспанію ў цэнтр антысулаўскай апазіцыі. Аб’яднаў пад сваёй уладай амаль усю Іспанію, атрымаў шэраг перамог над рым. палкаводцамі Метэлам і Гнеем Пампеем. Забіты змоўшчыкамі з ліку сваіх прыбліжаных, якія шукалі прымірэння з Рымам.