творчы клуб дзеячаў мастацтва Беларусі. Адкрыты ў Мінску ў 1963. Мае на мэце прапагандаваць тэатр. і муз. мастацтва, садзейнічаць павышэнню прафес. ўзроўню працаўнікоў мастацтва. Арганізоўвае лекцыі і даклады, творчыя вечары, сустрэчы з майстрамі сцэны. Працуюць ун-ттэатр. мастацтва, клубы творчай і навук. моладзі, «У свеце цудоўнага» (для школьнікаў). Размешчаны ў будынку б.Мінскага царкоўна-археалагічнага музея. Мае глядзельную (169 месцаў) і выставачную залы, бібліятэку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЎНЯНАСТРУ́ЖКАВЫЯ ПЛІ́ТЫ,
ліставы буд. матэрыял, выраблены гарачым прасаваннем сумесі здробненай драўнянай масы (стружкі) з сінт. смоламі. Сыравіна — адходы дрэваапр. і с.-г. (кастрыца) вытв-сці, недзелавая драўніна, чарот. Бываюць адна- і шматслаёвыя, плоскага і экструзійнага прасавання. Выкарыстоўваюцца як канструкцыйны і аддзелачны матэрыял у буд-ве, вытв-сці мэблі і інш. У Беларусі выпускаюцца з 1960-х г. (у т. л. апрацаваныя сінт. плёнкамі), даследуюцца ў Бел.тэхнал. ун-це і на прамысл. прадпрыемствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РНЫ (Уладзімір Барысавіч) (н. 11.11.1941, с. Тоцкае Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. спартсмен і трэнер (парашутны спорт). Засл. майстар спорту (1973), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1976), засл. трэнер СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1962). Чэмпіён свету ў групавым скачку і камандным першынстве (1966), у акрабатычных скачках у асабістым (1968) і камандным (1972—76) пяршынствах. Абсалютны чэмпіён Еўропы (1975), СССР (1972). Чэмпіён СССР (1967, 1971—73, 1977—78). Шматразовы рэкардсмен свету, СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРТ (у бел.муз. фальклоры),
устойлівы ансамбль з некалькіх творча раўнапраўных спевакоў. Кожны з іх выконвае ў ансамблі пэўную функцыю, якая асэнсоўваецца як асаблівае майстэрства і замацоўваецца ў спец. тэрміналогіі: запявала «заводзіць» песню, тыя, што вядуць асн. напеў ніжняга голасу, — «басуюць», а выканаўца верхняга сольнага голасу «падводкі» «падымае» песню. Пашыраны пераважна ў паўд. раёнах Беларусі.
Літ.:
Можейко З.Я. Песенная культура белорусского Полесья. Село Тонеж. Мн., 1971. С. 19—28.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́НА,
старажытная форма падатку. Першапачаткова натуральныя ці грашовыя паборы, што спаганяліся пераможцамі з заваяваных плямён ці дзяржаў. На Русі вядома з 9 ст., у 11—16 ст.дзярж. падатак і феад. рэнта. У 13—15 ст. Д. ясак збіралася з рус. княстваў на карысць Залатой Арды. На Беларусі да канца 15 ст. Д. — асн. форма рэнты. Збіралася натуральнай прадукцыяй (мёд, воск, футра, пазней с.-г. прадукцыя), якая часткова спалучалася з адработачнай і грашовай формамі рэнты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ВАР (Генадзь Антонавіч) (н. 13.4.1938, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1944). Скончыў Карагандзінскі політэхн.ін-т (1960). З 1966 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АНБеларусі. Навук. працы па структурных і магн. фазавых пераўтварэннях у цвёрдым целе, распрацоўцы новых магн. матэрыялаў.
Тв.:
Исследование статики и динамики решетки при фазовых переходах в сплавах MnAs1-xPx // Системы особых температурных точек твердых тел. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС БЕЛАРУ́СА»,
газета дэмакр. кірунку. Выдавалася 14.2—19.4.1924 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень. Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газ.«Змаганне». Гал. ўвагу аддавала стану і задачам бел.вызв. руху ў Зах.Беларусі. Асвятляла міжнар. падзеі. Рэдакцыя «Голас беларуса» выдавала кнігі і брашуры бел. аўтараў З.Верас, А.Краскоўскага, У.Самойлы і інш. Выйшаў 21 нумар, з іх 4 канфіскаваны. Закрыта польскімі ўладамі, рэдактар-выдавец М.Шыла зняволены ў турму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБАЎ (Анатоль Емяльянавіч) (29.8.1908, в. Нова-Маркаўка Варонежскай вобл., Расія — 29.1.1978),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр авіяцыі (1954). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1930. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Ленінградскім, Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнага авіяпалка палкоўнік Голубаў зрабіў 355 баявых вылетаў. Удзельнік вызвалення Віцебска, Оршы, Мінска. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫ БАСЕ́ЙН (МАСІ́Ў),
басейн падземных вод, элемент падземнай гідрасферы ў межах тэктанічнай структуры. Адрозніваюць некалькі тыпаў гідрагеалагічнага басейна (м.): артэзіянскі басейн; басейн грунтавых вод, абмежаваны гідрадынамічнымі межамі або прымеркаваны да адкладаў пэўнага літолага-стратыграфічнага комплексу; басейн трэшчынных вод або гідрагеал. масіў трэшчынных грунтавых і трэшчынна-жыльных вод (гл.Беларускі гідрагеалагічны масіў); бас. падземнага сцёку (гл.Рачны басейн). На тэр.Беларусі вылучаюць 3 гідрагеал. басейны (Аршанскі, Брэсцкі і Прыпяцкі) і 1 гідрагеал. масіў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЙКО́Ў (Мікалай Пятровіч) (снеж. 1922, пас. Ялоўскі Ярскага р-на Удмурцкай Рэспублікі — 1.3.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Камандзір асобнага кулямётнага артыл. батальёна лейтэнант Ж. у баі за вышыню каля в. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. ў рашаючы момант закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Калі праціўнік зноў адкрыў агонь, ст. сяржант П.М.Мазілін паўтарыў подзвіг Ж., і батальён авалодаў вышынёй. У в. Мормаль на месцы іх подзвігу пастаўлены помнік.