ІЛАВА́ЙСКІ (Дзмітрый Іванавіч) (11.2.1832, г. Чаплыгін Ліпецкай вобл., Расія — 15.2.1920),
рускі гісторык. Скончыў Маскоўскіун-т (1854). Аўтар манаграфій «Гісторыя Разанскага княства» (1858), «Гродзенскі сейм 1793. Апошні сейм Рэчы Паспалітай» (1870), «Даследаванні пра пачатак Русі» (1876). Выступаў супраць нарманскай тэорыі ўзнікнення Рас. дзяржавы. Асн. праца І. «Гісторыя Расіі» (т. 1—5, 1876—1905) будавалася па канцэпцыі М.М.Карамзіна і мела кампілятыўны характар. Аўтар афіц. школьных падручнікаў па гісторыі Расіі, напісаных з манархічных пазіцый.
Тв.:
Краткие очерки русской истории. М., 1992;
Очерки отечественной истории. М., 1995.
Літ.:
Шапиро А.Л. Русская историография с древнейших времен до 1917 г. 2 изд. М, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЫ́НІН (сапр.Бурштын) Барыс Сяргеевіч
(10.8.1893, в. Заплюссе Лужскага р-на Ленінградскай вобл., Расія — 4.4.1964),
рускі паэт-перакладчык. Скончыў Маскоўскіун-т (1918). Друкаваўся з 1913. З 1938 перакладаў на рус. мову творы ўкр. (А.Малышкі, М.Рыльскага), літ. (А.Венажындзіса, Майроніса), чув. (К.Іванова) і інш. паэтаў. З бел. мовы пераклаў паэму Я.Коласа «Рыбакова хата» (з С.Гарадзецкім і П.Сямыніным, 1949), асобныя творы Я.Купалы, М.Багдановіча (у кн. «Выбраныя вершы», 1940), П.Броўкі (у кн. «Выбранае», 1949), М.Танка (у кн. «Вершы. Казкі. Паэмы», 1953) і інш. Аўтар успамінаў пра Я.Купалу і Я.Коласа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЎНЕЎ (Рурык) (сапр.Кавалёў Міхаіл Аляксандравіч; 23.2.1891, Тбілісі — 20.2.1981),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскіун-т (1912). Друкаваўся з 1909 Першы зб. «Самаспаленне» (кн. 1, 1913). Разам з С.Ясеніным, А.Марынгофам і інш. ўваходзіў у групу імажыністаў (зб. паэзіі «Сонца ў труне», 1921). Аўтар зб-каў вершаў «Золата смерці» (1916), «Мая краіна» (1943), «Памяць і час» (1969), «Цёплыя лісты» (1978), вершаў і ўспамінаў «Часы і галасы» (1978). Раманы «Няшчасны анёл» (1917), дылогія «Каханне без кахання» (1925) і «Адкрыты дом» (1927), «Герой рамана» (1928).
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. з 1968). Скончыў Маскоўскіун-т (1956), дзе і працуе. Навук. працы па хіміі і фізікахіміі высокамалекулярных злучэнняў. Адкрыў і растлумачыў з’яву хуткай нізкатэмпературнай полімерызацыі цвёрдых манамераў пры фазавых пераўтварэннях. Даследаваў заканамернасці радыкальнай полімерызацыі манамераў, якія іанізуюцца; палімер-палімерныя комплексы лінейных сінт. поліэлектралітаў. Паказаў магчымасць мадэлявання функцый біяпалімераў пры дапамозе сінт. макрамалекул, сінтэзаваў макрамалекулярныя мадэлі некат. ферментаў. Атрымаў і даследаваў комплексы сінт. поліэлектралітаў з бялкамі, якія мадэлююць нуклеапратэідныя комплексы ў біял. сістэмах (1977—80). Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЛУКО́Ў (Іван Аляксеевіч) (2.9.1857, с. Прусы Маскоўскай вобл. — 5.5.1942),
рускі фізікахімік, заснавальнік электрахіміі няводных раствораў. Ганаровы чл.АНСССР (1932, чл.-кар. 1928). Скончыў Маскоўскіун-т (1880), у якім працаваў у 1884—88 і з 1903. Навук. працы па электрахіміі, тэрмахіміі, хіміі мёду і воску. Устанавіў анамальную электраправоднасць няводных раствораў электралітаў. Увёў уяўленне аб сальватацыі іонаў (1889—91, незалежна ад У.А.Кісцякоўскага), што паслужыла асновай для аб’яднання фіз. і хім. тэорый раствораў. Паказаў, што цеплата ўтварэння ізамераў арган. злучэнняў неаднолькавая (1887). Даследаваў фазавыя пераўтварэнні ўзаемных сістэм расплаўленых солей.
расійскі і бел. эканаміст. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1974), д-рэканам.н. (1968), праф. (1971). Скончыў Маскоўскітэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1951). У 1958—71 у Цэнтр.эканам.НДІ Дзяржплана РСФСР, Ін-це эканомікі АНСССР, Дзяржплане СССР. У 1973—79 дырэктар НДІ эканомікі і эканам.-матэм. метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. З 1982 у Маскоўскім ін-це кіравання. Даследуе праблемы планавання, развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл, аўтаматызацыйных сістэм кіравання.
Тв.:
Организационные проблемы научно-технического прогресса. М., 1972;
Развитие и размещение машиностроения СССР. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМІ́ЕЦ (Наталля Дзмітрыеўна) (н. 4.12.1953, г. Балей Чыцінскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і гігіены. Д-рмед.н. (1988), праф. (1997). Акад.Рас. Акадэміі прыродазнаўчых навук (1998). Скончыла 1-ы Маскоўскімед.ін-т (1977). З 1981 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1994 нам. дырэктара Рэсп.навук.-практычнага цэнтра па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання. Навук. працы па кантролі за бяспекай харч. дабавак (кансервантаў, фарбавальнікаў і інш.), дыягностыцы і прафілактыцы вірусных інфекцый.
Тв.: Амиотрофический лейкоспонтиоз. Мн., 1990 (у сааўт.); СПИД и оппортунистические вирусные нейроинфекции. Свердловск, 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯДЭ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (н. 12.4.1934, Мінск),
бел. танцоўшчык, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1996). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1953), маскоўскіДзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1960). У 1953—60 артыст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1973—75 дырэктар і маст. кіраўнік, з 1997 педагог Дзярж. ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. У 1957—96 (з перапынкамі) выкладаў (у 1962—73 і 1993—94 маст. кіраўнік) у Дзярж. харэаграфічным каледжы Рэспублікі Беларусь. У 1971—88 (з перапынкамі) працаваў у Балгарыі, Казахстане, Кіргізіі, Узбекістане. Сярод вучняў: Р.Акачонак, У.Іваноў, У.Камкоў, В.Саркісьян, Ю.Траян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІ́ЦА (Андрэй Пятровіч) (н. 9.7.1931, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія),
расійскі географ і геамарфолаг. Чл.-кар. Расійскай АН (1970). Сын П.Л.Капіцы Скончыў Маскоўскіун-т (1953), дзе і працаваў. З 1970 старшыня прэзідыума Далёкаўсходняга навук. цэнтра АНСССР, дырэктар Ціхаакіянскага ін-та геаграфіі гэтага цэнтра. Удзельнік 4 антарктычных экспедыцый і трансантарктычных пераходаў: ст. Мірны — ст. Піянерская (1956), ст. Мірны — Паўд. полюс (1959—60), ст. Усход — Полюс адноснай недаступнасці — ст. Маладзёжная (1963—64). Узначальваў геафіз. экспедыцыю АНСССР ва Усх. Афрыку (1967—69). Навук. працы па дынаміцы і марфалогіі ледавіковага покрыва Усх. Антарктыды. Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ШКА (Іван Іванавіч) (н. 31.7.1919, в. Букарава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
гісторык. Д-ргіст.н. (1963), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1947). З 1952 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН. Гал. рэдактар час. «Советское славяноведение» (1965—86), прэзідэнт Міжнар. камісіі па славяназнаўстве (1985—90). Даследуе агр. гісторыю сярэднеўсходняга еўрап. рэгіёна, новую і навейшую гісторыю Польшчы і сав.-польскія адносіны.
Тв.:
Крестьянская реформа 1864 г. в Царстве Польском. М., 1962;
Прусская аграрная реформа. М., 1989;
Аграрные реформы в Австрии, Пруссии и России в период перехода от феодализма к капитализму: (Сравнит. очерк). М., 1994.