сплавы на аснове магнію з дабаўкамі інш. элементаў (алюмінію, цынку, цырконію, марганцу, рэдказямельных элементаў). Агульная колькасць дабавак у М.с. — 10—14% па масе. Маюць малую шчыльнасць (1500—1800 кг/м³), належаць да групы лёгкіх сплаваў. Вызначаюцца высокімі ўдзельнымі трываласцю і цеплаёмістасцю. Лёгка апрацоўваюцца рэзаннем, зварваюцца, паяюцца, склейваюцца. Паводле спосабу вытв-сці адрозніваюць ліцейныя і дэфармавальныя. Выкарыстоўваюць у аўтамаб., тэкст. і аптычнай прам-сці, электра- і радыётэхніцы, паліграфіі, авіяц., ракетнай і інш. галінах тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЛЕ́АД (Macleod) Джон Джэймс Рыкард (6.9.1876, Клюні, Вялікабрытанія — 16.3.1935),
англійскі фізіёлаг. Вучыўся ва ун-тах г. Абердзін і г. Лейпцыг (Германія). У 1903—18 у ЗША; з 1918 праф. ун-та г. Таронта (Канада). Вывучаў функцыі дыхальнага цэнтра мозга, эксперым. гліказурыю, утварэнне малочнай к-ты, колькасць цукру ў крыві. Адкрыў інсулін (разам з Ф.Г.Бантынгам і Ч.Г.Бестам), распрацаваў метад яго выкарыстання для лячэння цукр. дыябету. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Бантынгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЭЛО́МНАЯ ХВАРО́БА [ад грэч. myelos (касцявы) мозг + ōma канчатак у назвах пухлін], міэламатоз, плазмацытома, Рустыцкага—Калера хвароба,
злаякасная пухлінная хвароба крывятворных органаў чалавека з дыфузным ці вузлаватым разрастаннем плазматычных клетак. Суправаджаецца болямі ў касцях, спантаннымі пераломамі, дэструкцыяй пазванкоў, ключыц, рэбраў і інш., павялічваюцца селязёнка і печань. Пры М.х. парушаецца бялковы і мінер. абмен, адбываюцца змены. ў крывятворнай, мочавыдзяляльнай сістэмах; у крыві павялічваецца колькасць кальцыю. Лячэнне: цыстастатычныя прэпараты, гармоны, прамянёвая тэрапія, пераліванне крыві.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́ШЦІНА (Priština),
горад у Югаславіі, у Рэспубліцы Сербія. Адм. ц. былога аўт. краю Косава. Каля 300 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харчасмакавая, керамічная, машынабудаўнічая. Рамёствы (дываны, маст. вырабы з каляровых металаў). Ун-т. Каля П. манастыр і царква Грачаніца (1313—15). Паблізу — здабыча бурага вугалю і свінцова-цынкавых руд; энергахім. камбінат. Горад значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў у 1998—99, у выніку чаго колькасць сербскага насельніцтва паменшылася, а албанскага павялічылася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЗАСФЕ́РА (ад грэч. rhiza корань + sphaira шар),
слой глебы (2—3 мм), які прымыкае непасрэдна да кораня расліны і мае павышаную колькасць мікраарганізмаў. Склад мікрафлоры залежыць пераважна ад тыпу глебы, віду і ўзросту раслін. Уздзеянне мікраарганізмаў Р. разнастайнае: ператвараюць складаныя нерастваральныя злучэнні ў формы, засваяльныя раслінамі, узбагачаюць глебу азотам, сінтэзуюць біялагічна актыўныя рэчывы, выдзяляюць таксіны, удзельнічаюць у дэнітрыфікацыі, уступаюць у сімбіёз з раслінамі (гл.Клубеньчыкавыя бактэрыі, Мікарыза), некат. паразітуюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПАРТЫМ’Е́НТА (ад ісп. repartimiento размеркаванне),
тэрмін, які ў ісп. калоніях Лац. Амерыкі з канца 15 ст. абазначаў размеркаванне паміж іспанцамі зямель, ваен. здабычы, тавараў і г.д.Найб. часта ўжываўся як назва прымусовай працоўнай павіннасці індзейцаў, паводле якой прыватныя асобы з іспанцаў мелі права з дазволу калан. адміністрацыі браць штогод у энкам’енду вызначаную колькасць індзейцаў пэўнага раёна для працы на плантацыях, у рудніках і інш. Гэта было прычынай масавай смяротнасці і хуткага скарачэння індзейскага насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́ САМАРО́ДНАЕ,
мінерал класа самародных элементаў, Ag. Колькасцьсерабра ў С.с. 99%. Мае прымесі вісмуту, медзі, жалеза, цынку, мыш’яку. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае выгнутыя і скручаныя воласападобныя, дротавыя (да 10 см), пласціністыя, шкілетныя і дэндрытавыя выдзяленні, тонкія ўкрапванні ў сульфідах. Колер серабрыста-белы. Бляск моцны металічны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 10,5 г/см³. Вельмі коўкі. Праваднік цяпла і электрычнасці. Паходжанне гідратэрмальнае і гіпергеннае. Трапляецца ў поліметалічных і сульфідных радовішчах. Гал. кампанент сярэбраных руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭПАНЕ́МА (Treponema),
род бактэрый сям. трэпанем парадку спірахет. Найб. вядомая Т. бледная, або спірахета бледная (T. pallidum) — узбуджальнік сіфілісу.
Даўж. Т. бледнай 4—14 мкм, дыяметр 0,2—0,5 мкм. Форма пераважна спіралепадобная з раўнамернымі завіткамі (колькасць завіткоў у час руху можа мяняцца). Рухаецца павольна з дапамогай фібрыл хвалепадобна, вярчэннем, паступальна. Анаэроб. Афарбоўваецца слаба (адсюль назва Т. бледнай). Размнажаецца папярочным дзяленнем. Гіне ад ультрафіялетавага святла. высушвання (т-ра больш за 48 °C), дэзінфіцыруючых рэчываў, антыбіётыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТА́НАВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінеральныя ўтварэнні для прамысл. здабычы тытану. Вядома больш за 80 мінералаў, у якіх ёсць тытан, гал. з іх: ільменіт, рутыл, анастаз, брукіт, лейкаксен, лапарыт, тытаніт, пераўскіт. Большасць Т.р. комплексныя, з іх таксама здабываюць жалеза, ванадый, цырконій, скандый, фосфар і інш.Прамысл. радовішчы падзяляюцца на магматычныя, экзагенныя (кор выветрывання і россыпы) і метамарфагенныя. Колькасць TiO2 у рудах 0,5—35%. Радовішчы ў Аўстраліі, Канадзе, Нарвегіі, ЗША, Расіі, Індыі, Бразіліі і інш.
функцыя размеркавання па ўзроўнях энергіі тоесных часціц з паўцэлым спінам (ферміёнаў) пры ўмове, што ўзаемадзеянне паміж імі можна не ўлічваць. Вызначае ўласцівасці ідэальнага квантавага газу (гл.Фермі-газ), які падпарадкоўваецца Фермі—Дзірака статыстыцы.
Паводле Ф.—Дз.р. сярэдняя колькасцьni = 1/(e(Ei−μ)/kT + 1), дзе i — набор квантавых лікаў, што характарызуюць стан часціцы, k — Больцмана пастаянная, T — абс.т-ра газу, μ — хімічны патэнцыял. Гл. таксама Бозе—Эйнштэйна размеркаванне.