павелічэнне памераў прыроднага цела за кошт паступлення рэчыва на яго паверхню. Адрозніваюць акрэцыю: планеты (кансалідацыя часцінак протапланетнага воблака ў масіўнае цела планеты), кантынента (разрастанне кантынента за кошт далучэння новых блокаў з кантынентальнай карой — тэрэйнаў або пераўтварэння акіянскай кары ў кантынентальную), літагенетычную (рост мінер. новаўтварэння з паверхні утварэнне канкрэцый), вулканічную (кансалідацыя лавы вакол зацвярдзелага ядра) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІМІЛЯЦЫ́ЙНАЯ ЁМІСТАСЦЬэкалагічнай сістэмы,
колькасць шкодных рэчываў, якую экасістэма здольная за адзінку часу назапасіць, разбурыць (перапрацаваць) і вывесці за свае межы без парушэння нармальнага яе функцыянавання. На велічыню паказчыка асіміляцыйнай ёмістасці ўплываюць мноства прыродных і антрапагенных фактараў, фіз. і хім. ўласцівасці рэчываў, але вызначальная роля належыць біял. працэсам. напрыклад, пры практычнай ацэнцы асіміляцыйнай ёмістасці акіяна найперш улічваюць працэсы акіслення арган. забруджвальнікаў і біял. асаджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕРВЯНІ́СКАЕ ВО́ЗЕРА, Кальніца,
у Гродзенскім р-не, у бас.р. Пыранка. за 32 км на ПнУ ад Гродна. Пл. 1,04 км², даўж. 3,9 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі больш за 9 км.
Схілы катлавіны выш. 9—10 м, стромкія. пад лесам. Берагі пераважна супадаюць са схіламі. Праз возера цячэ р. Сламянка (злучае яго з азёрамі Вераўскае і Стаў), упадае ручай з воз. Чартова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Грыўда; чыг. ст. на лініі Брэст—Баранавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПнУ ад Івацэвіч, 155 км ад Брэста. 1400 ж., 541 двор (1997). Вытв.-гандл. камбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. За 3 км ад Д. магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЕНАГО́РСК,
прыморскі кліматычны курорт у складзе Ленінградскай курортнай зоны ў Расіі. За 50 км на ПнЗ ад С.-Пецярбурга, на беразе Фінскага заліва. Мяшаныя лясы з перавагай елкі, пясчаны пляж працягласцю больш за 10 км, Вял. Сімагінскае воз. з пляжамі. Мяккі клімат спрыяльны для клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў кровазвароту, дыхання, нерв. сістэмы. Санаторыі, турбазы і базы адпачынку (у т. л. для аўтатурыстаў), гасцініца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЗІ́ЙНАЯ ЎСТО́ЙЛІВАСЦЬ,
уласцівасць матэрыялаў супрацьстаяць карозіі. Ацэньваецца макра- і мікраскапічнымі зменамі паверхні матэрыялу, часам да паяўлення першага каразійнага ачага (або колькасцю такіх ачагоў, якія ўзніклі за пэўны час), памяншэннем таўшчыні матэрыялу або масы з адзінкі паверхні за адзінку часу, зніжэннем фіз.-мех. паказчыкаў і інш. Павышаецца легіраваннем, нанясеннем ахоўных пакрыццяў (анадзіраваннем, алітаваннем, нікліраваннем, храміраваннем, эмаліраваннем і інш.), афарбоўкай (лакафарбавымі пакрыццямі). К.ў. уласцівая каразійнаўстойлівым матэрыялам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАНО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Клява, за 16 км на ПнЗ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,3 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, пад лесам і хмызняком, на У і ПдУ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Пойма шыр.за 100 м, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЫ,
старажытны горад на ПнЗ Месапатаміі (цяпер г. Харан, Турцыя), паблізу якога 9.5.53 да н.э. адбылася бітва паміж рым. войскам М.Краса (больш за 40 тыс.чал.) і парфянскім войскам пад камандаваннем Сурэны. Перавага парфян у конніцы прывяла да разгрому рым. авангарда і адступлення рымлян у К. 10 мая Крас забіты ў час перагавораў, а рэшткі рым. арміі (12—14 тыс.чал.) адступілі зар. Еўфрат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЦЬКО́ (Мікалай Рыгоравіч) (11.12.1919, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 17.1.1977),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1971), праф. (1971). Скончыў Нежынскі пед.ін-т (1941). З 1960 у БДУ. Навук. працы па праблемах дэмакратыі, сусв.рэв. працэсу.
Тв.:
Борьба за демократию — составная часть борьбы за социализм. Мн., 1966;
Демократические движения — формы подхода масс к социалистической революции. Мн., 1968;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦА,
вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 121 км ад Брэста, 44 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 307 ж., 105 двароў (1998). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі ў сав.-польскую вайну 1920; за 13 км ад вёскі магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — правасл. капліца (1821).