род кветкавых раслін сям. трыліевых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — М. чатырохлістая (P. quadrifolia). Трапляецца ў лясах, ярах, хмызняках.
М. чатырохлістая — шматгадовая травяністая расліна выш. да 30 см з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце яйцападобнае або ланцэтнае, амаль сядзячае, сабранае ў кальчак у верхняй ч. сцябла. Кветка адзіночная, верхавінкавая. Плод — шызавата-чорная ягада, нагадвае вока вароны. Расліна лек.; ядавітая, асабліва ягады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РЭШ, Мараш (рум. Mureş, венг. Maros),
рака ў Румыніі і Венгрыі, левы прыток р. Ціса (бас.р. Дунай). Даўж. 883 км, пл.бас.каля 30 тыс.км². Пачынаецца на зах. схілах Усх. Карпат, перасякае Трансільванскае плато і Зах. Румынскія горы, ніжняе цячэнне па Сярэднедунайскай раўніне. Сярэдні расход вады 175 м³/с. Веснавое разводдзе. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На М. — гарады Тыргу-Мурэш, Алба-Юлія, Арад (Румынія), Сегед (Венгрыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЖА́НЫ,
вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Браслаў—Турмантас (Літва). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г. Браслаў, 240 км ад Віцебска, 50 км ад чыг. ст. Друя. 285 ж., 116 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Маці Божай Анёльскай (1925). Каля вёскі геал. помнік прыроды Мяжанскі валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́НА,
горад у Японіі, у цэнтр.ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Нагана. Каля 370 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр с.-г. раёна (садоўніцтва, кветкаводства, малочная жывёлагадоўля). Прам-сць: маш.-буд., харчасмакавая (кансервавая, тытунёвая), дрэваапрацоўчая; вытв-сцьмуз. інструментаў. Ун-т. Рэлігійны будыйскі цэнтр (храм Дзэнкодзі, 7 ст.; рэканструкцыя 18 ст.). Цэнтр зімовых відаў спорту. У Н. адбыліся XVIII зімовыя Алімп. гульні (1998). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ЛЕНЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Польшчы, Літве, Беларусі і Украіне карысталася каля 400 родаў, у т. л. Малахоўскія, Машынскія, Рачынскія, Чарнкоўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай круглай павязкі, звязанай унізе (першапачаткова павязка не была звязанай). Клейнод — над прылбіцай з каронай жаночая постаць у чырв. сукенцы і з сярэбранай павязкай на галаве, трымаецца рукамі за аленевыя рогі. Вядомы з 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАЛІБО́КІ»
(«Naliboki»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Івянецкім р-не Баранавіцкай (цяпер Мінскай) вобл., у Налібоцкай пушчы 24—27.7.1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася 3 карнымі батальёнамі, якім не ўдалося пранікнуць у размяшчэнне партыз. фарміраванняў. Выкліканая акупантамі бамбардзіровачная авіяцыя (15 самалётаў) 27 ліп. не здолела знішчыць партызан і разбурыць іх базы. У раёне аперацыі гітлераўцы забілі і паранілі каля 200 мясц. жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРТА́МБЕРЛЕНД-ДА́РЭМ (Northumberland—Durham),
вугальны басейн у Вялікабрытаніі (графствы Нартамберленд і Дарэм), на зах. узбярэжжы Паўночнага м.Пл. 2 тыс.км². Агульныя запасы каля 13,5 млрд.т. Распрацоўка з 13 ст. Вугляносная тоўшча карбону (магутнасць 3,4 тыс.м) складае пакатую сінкліналь, 14—15 рабочых пластоў магутнасцю 0,48—2,82 м, глыб. распрацоўкі 60—560 м. Вуглі каменныя, сярэдне- і нізкаметамарфізаваныя. Здабыча падземным спосабам, ч. шахтаў пад дном Паўночнага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ШВІЛ (Nashville),
горад на ПдУ ЗША. Адм. ц. штата Тэнесі. Засн. ў 1779. 511,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Камберленд (бас.р. Місісіпі). Аэрапорт. Гандл.-фін.цэнтр.Прам-сць: харч., гарбарна-абутковая, хім., аўтамабільная, шынная, шкляная, эл.-тэхн., радыёэлектронная, у т. л.вытв-сцьбыт. прылад. Буйны цэнтр гуказапіснай вытв-сці (больш за 50% прадукцыі ЗША). 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЗА́М АЛЬ-МУЛЬК.
Нізам ал-Мулк (тытул Абу Алі аль-Хасана ібн Алі ібн Ісхака ат-Тусі; 1017, каляг. Тус, Іран — 14.10.1092), дзяржаўны дзеяч Сельджукскай дзяржавы. Везір сельджукскіх шахаў Алп-Арслана (з 1063) і Мелік-шаха (з 1072). Прыхільнік моцнай цэнтралізаванай улады, аўтар кнігі пра майстэрства дзярж. кіравання «Сіясет-намэ». Забіты ісмаілітамі.
Тв.:
Рус.пер. — Сиасет-намэ: Книга о правлении вазира XI столетия Низам ал-Мулька. М.; Л., 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ПАЛСКАЯ БІ́ТВА 1396,
бітва, што адбылася 25 вер.каляг. Нікопал (Балгарыя) паміж арміяй тур. султана Баязіда I і войскам крыжаносцаў (французы, іспанцы, італьянцы, англічане, чэхі і інш.), якім камандаваў венг. кароль Жыгманд (гл.Сігізмунд I). Больш падрыхтаваная тур. армія (гл. таксама Янычары) разграміла феад. рыцарскае войска крыжаносцаў (большасць забіта, частка трапіла ў палон, невял. колькасці пашчасціла ўцячы). У выніку гэтай перамогі Турцыя замацавала сваё панаванне на Балканскім п-ве.