КРЫВАШЭ́ІН (Мікалай Іванавіч) (1885 г. Ржэў Цвярской вобл., Расія — 1937),
удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны на Беларусі. З 1915 на Зах. фронце, вёў рэв. агітацыю сярод салдат. Чл.РСДРП(б). Зсак. 1917 чл. Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, зкрас.чл. бальшавіцкай фракцыі выканкома Зах. фронту, дэп. Устаноўчага сходу ад Зах. акругі і фронту. Зліст. 1917 чл. часовага бюро ВРКЗах. фронту, старшыня выканкома Савета сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ.; са студз. 1918 нам. старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Са снеж. 1918 нач. гарнізона г. Мінска. Зліп. 1919 на Зах. фронце, камандаваў чырвонаармейскім атрадам пад Баранавічамі. У 1930-я г. ў Маскве, у 1936 беспадстаўна арыштаваны, расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАПО́ВІЧ (Леў Яўстафавіч) (н. 25.7.1949, в. Пекалін Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Гомельскім ун-це, з 1980 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. У 1996—97 вядучы спецыяліст Сакратарыята Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Ін-це сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах філасофіі сацыялізму, сусв.культ.-цывілізацыйнага працэсу, сац.-эканам., паліт. і нац.-дзярж. развіцця Беларусі ў сучасных умовах.
Тв.:
Философия социализма. Мн., 1996;
Брестская церковная уния (прошлое и настоящее). Мн., 1996 (разам з І.В.Катляровым);
Беларусь: твой путь? Мн., 1997 (разам з В.А.Храмавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУАНЫШПА́ЕЎ (Калібек) (25.4.1893, Сарытау Каркалінскага р-на Карагандзінскай вобл., Казахстан — 7.6.1968),
казахскі акцёр; адзін з заснавальнікаў праф.каз.т-ра. Нар.арт.СССР (1959). Творчую дзейнасць пачаў як нар. комік-расказчык. З 1925 у Каз. т-ры драмы імя М.Аўэзава (Алма-Ата), адзін з яго заснавальнікаў. У сцэнічнай творчасці развіваў нар. традыцыі, ствараў вобразы, адметныя нац. каларытам: Абай («Абай» Аўэзава і Л.Собалева), Кунанбай («Абай» паводле Аўэзава; Дзярж. прэмія СССР 1952), Балуан («Ахан-Серэ і Актокты» Г.Мусрэпава) і інш. Сярод роляў класічнага рэпертуару: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Баптыста («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра) і інш. Аўтар (сумесна з Ш.Хусаінавым) п’есы «Шаншарлар» («Вастрасловы», паст. 1948). З 1937 здымаўся ў кіно.
нямецкі рэжысёр, акцёр, пісьменнік. Чл.ням.АМ (з 1951), з 1962 яе віцэ-прэзідэнт. З 1919 акцёр, з 1927 рэжысёр. У 1933—34 зняволены ў канцлагер, пасля эмігрыраваў у Швейцарыю. У 1945 кіраваў т-рамі ў Дзюсельдорфе. У 1946—63 маст. кіраўнік і акцёр, з 1963 акцёр і рэжысёр Нямецкага т-ра ў Берліне. Ставіў класічную («Рэвізор» М.Гогаля, 1950; «Дон Карлас», 1952, і «Каварства і каханне», 1955, Ф.Шылера) і сучасную драматургію («Страх і адчай у Трэцяй імперыі» Б.Брэхта, 1948; «Зоненбрукі» Л.Кручкоўскага, 1949, іграў Петэрса; «Томас Мюнцэр» Ф.Вольфа, 1953, іграў гал. ролю, і інш.). Нац. прэміі ГДР 1949, 1951, 1960.
дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог. З 1913 вучыўся ў школе Каралеўскага дацкага балета (у 1932—51 яе кіраўнік), у 1927—29 у ЗША у М.Фокіка. Вывучаў рус. і мексіканскія нар. танцы. З 1923 характарны танцоўшчык, з 1929 саліст, у 1931—51 кіраўнік Каралеўскага дацкага балета. Паставіў больш за 30 балетаў на муз. Ф.Пуленка, К.Рысагера, Ж.Ф.Рамо і інш.З 1953 выкладчык, у 1956—63 кіраўнік школы Парыжскай оперы. Адначасова працаваў у інш. краінах. У 1964 стварыў студыю ў Парыжы. Яго спектаклі на нац. сюжэты былі насычаны нар. танцамі. У лепшым з пастаўленых ім балетаў — «Эцюды» на муз. К.Чэрні (1948) па-новаму выкарыстаў выразныя сродкі класічнага танца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ ДЫК ТХО (Le Duc Tho; 14.10.1911, прав. Нам Ха, В’етнам — 13.10.1990),
в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч, адзін з заснавальнікаў Камуніст. партыі Індакітая (КПІК, 1930), удзельнік В’етміня. У 1930—36 і 1941—45 знаходзіўся ў зняволенні ў франц. турме. З 1945 чл.ЦК і Пастаяннага к-та КПІК. У 1948—55 на парт. рабоце на Пд В’етнама. З 1955 чл. палітбюро ЦК Партыі працоўных В’етнама (потым Камуніст. партыя В’етнама), у час в’етн. вайны 1964—73 адказваў за палітыку партыі ў Паўд. В’етнаме. З 1968 фактычны кіраўнік дэлегацыі Дэмакр. Рэспублікі В’етнам на парыжскіх перагаворах, у выніку якіх падпісана Парыжскае пагадненне 1973. У 1986 пакінуў усе парт. і дзярж. пасады. Нобелеўская прэмія міру 1973 (разам з Г.Кісінджэрам), адмовіўся ад яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗАВЕ́ТА I (Elizabeth),
Цюдар (7.9.1533, Грынвіч, цяпер у складзе Лондана — 24.3.1603), англійская каралева [1558—1603], апошняя з дынастыі Цюдараў. Дачка Генрыха VIII. На троне пасля смерці Марыі Цюдар. Пры ёй у краіне канчаткова ўсталяваўся пратэстантызм (англіканская царква), заключаны мір з Францыяй (1559), упарадкавана фін. сістэма, створаны шэраг гандл. кампаній (у т. л.Ост-Індская кампанія), вялася барацьба з каталіцкай апазіцыяй на чале зМарыяй Сцюарт. У знешняй палітыцы ўзмацніліся гандл. і калан. экспансія Англіі (у т. л. ў Ірландыю), саперніцтва за панаванне на моры з Іспаніяй (разгром ісп.«Непераможнай армады» ў 1588). Асабіста падтрымлівала Ф.Дрэйка. Перыяд яе праўлення характарызуецца росквітам навукі, л-ры і мастацтва.
Літ.:
Гусакова Н., Новик В. Две королевы // Женщины-легенды. Мн., 1993.
Лізавета I. Маст. Н.Хіліярд. 1585.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПІ́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура гета-фракійскіх плямён, якія ў 1—2 ст. насялялі рэгіён Верхняга Паднястроўя. Назва ад могільніка каля в. Верхняя Ліпіца Івана-Франкоўскай вобл. (Украіна). Асн. заняткі насельніцтва — жывёлагадоўля, жалезаробчая вытв-сць. Паселішчы размяшчаліся на схілах гор. Жытлы — зямлянкі чатырохвугольнай і авальнай формы пл. да 25 м²з каменнымі агнішчамі. Большасць вядомых пахаванняў — грунтавыя могільнікі з абрадам трупаспалення. Рэшткі трупаспалення разам з асабістымі рэчамі змяшчалі ў керамічную урну і накрывалі міскаю. Насельніцтва вырабляла жал. сякеры, долаты, нажы. крэсівы, спражкі і інш. Кераміка — ляпная і ганчарная (цюльпанападобныя і акруглыя гаршкі, нярэдка з наляпнымі валікамі, міскі, чашы на высокай ножцы і інш.). Выкарыстоўваліся прывазныя і мясц. рэчы з каляровых металаў: падвескі, фібулы, люстэркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮСТР (франц. lustre глянец, бляск ад лац. lustro асвятляю),
пігмент для размалёўкі керамічных вырабаў паверх абпаленай глазуры (гл.Паліва). Мае метал. ці перламутравы адліў, водбліск, адценні ад залаціста-карычневага і зеленаватага да медна-чырвонага і фіялетавага. У склад Л. ўваходзяць солі смаляных кіслот і вокіслы металаў (золата, плаціны, серабра, медзі, жалеза). Пакрыццё Л. дазваляе ствараць у кераміцы імітацыю каштоўных метал. вырабаў. Вынаходніцтва і пашырэнне звязваюць з забаронай ісламам карыстацца ў побыце посудам з каштоўных металаў. Кераміка з размалёўкай Л. вядома з канца 8—9 ст. у Егіпце, Іране, Іраку і Сірыі. Росквіт егіп. і іранскай вытв-сці вырабаў з Л. (10—13 ст.) паўплываў на развіццё іспана-маўрытанскай керамікі 13—15 ст. і італьян. маёлікі 15—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЖАЕ́ЎСКАЯ (Modrzejewska) Гелена [сапр.Місэль
(Misel) Ядвіга; 12.10.1840, г. Кракаў, Польшча — 8.4.1909], польская актрыса. Брала прыватныя ўрокі драм. мастацтва. З 1861 выступала на сцэнах правінцыяльных т-раў. З 1865 на сцэне Кракаўскага, з 1869 Варшаўскага т-раў. З 1876 у ЗША, у 1877 дэбютавала ў Сан-Францыска. У 1880—85 выступала ў Вялікабрытаніі. Творчасці ўласцівы рамант. адухоўленасць, арганічнасць і жыццёвая пераканаўчасць вобразаў. Сярод роляў: Джульета («Рамэо і Джульета»),
Кардэлія («Кароль Лір»), Афелія («Гамлет»), Ганна («Рычард III»), лэдзі Макбет («Макбет»; усе У.Шэкспіра), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Федра («Федра» Ж.Расіна). Адна з лепшых выканаўцаў роляў у драмах С.Выспянскага: Марыі («Варшавянка»), Лаадаміі («Пратэсілай і Лаадамія») і інш. Аўтар кніг «Успаміны і ўражанні» (1910), «Пісьмы» (т. 1—2, 1965).