КАГА́Н Алег Майсеевіч (21.11.1946, г. Южна-Сахалінск, Расія — 15.7.1990),
расійскі скрыпач. Засл. арт. Расіі (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1969, клас Д.Ойстраха). З 1971 саліст Маскоўскай філармоніі. Выступаў у ансамблі з С.Рыхтэрам, Э.Вірсаладзе, з жонкай Н.Гутман, з аркестрамі пад кіраўніцтвам Я.Святланава, Г.Раждзественскага і інш. Першы выканаўца многіх твораў айч. кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму і Гутман (3-і скрыпічны канцэрт А.Шнітке, канцэрты для скрыпкі і віяланчэлі з арк. Т.Мансурана і А.Віеру і інш.). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі, 1965), імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1968), 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя П.Чайкоўскага (Масква, 1966) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́ЙБЕРН, Кліберн (Cliburn) Харві Лаван (Ван; н. 12.7.1934, г. Шрыўпарт, ЗША), амерыканскі піяніст. Скончыў Джульярдскую муз. школу ў Нью-Йорку (1954). Лірычная пранікнёнасць яго ігры спалучаецца з імклівым дынамізмам і маштабнасцю гучання. У рэпертуары творы П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева, Ф.Шапэна, Ф.Ліста, І.Брамса, К.Дэбюсі, С.Барбера, Э.Грыга і інш. 1-я прэміі на міжнар. конкурсах імя Э.Левентрыта ў Нью-Йорку (1954) і імя П.І.Чайкоўскага ў Маскве (1958). З 1962 у г. Форт-Уэрт (ЗША) праводзіцца міжнар. конкурс піяністаў яго імя.
Літ.:
Чэйсинс А., Стайлз В. Легенда о Вэне Клайберне: Пер. с англ.М., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САЎСКІ БОЙ 1942,
бой партыз. атрадаў імя Дзімітрава (камандзір І.П.Мірашнічэнка), імя Шчорса (П.В.Пранягін) і імя Варашылава (І.С.Зайкоў) супраць ням.-фаш. гарнізона (60 салдат і 50 паліцэйскіх) у г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Разведаўшы сілы праціўніка, сістэму аховы і размяшчэнне яго агнявых пунктаў, у ноч на Зжн. партызаны з дапамогай падпольшчыкаў нанеслі раптоўны ўдар і пасля 2-гадзіннага бою разграмілі гарнізон (разбурылі вузел сувязі, спалілі камендатуру і інш.адм. будынкі, смалакурны з-д, масты), захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, харч. прадуктаў. Пасля бою на працягу месяца Косава было пад кантролем партызан. У гонар дзейнасці партызан і антыфаш. арганізацыі ў Косаве помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Леанід Васілевіч (13.12.1927—2.3.1991),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Тэатр. студыю пры Маскоўскім т-ры імя Ленінскага камсамола (1950). Акцёр гэтага т-ра, з 1960 у Маскоўскім драм. т-ры імя Пушкіна, з 1965 у Т-ры імя Массавета, у 1986—87 у Малым т-ры. Выканальніцкае майстэрства было адметнае эмацыянальнай яркасцю, унутр. сілай. Іграў герояў пераважна складанага лёсу: Парфірый Пятровіч («Пецярбургскія сны» паводле Ф.Дастаеўскага, 1969), Аляксей Арлоў («Царскае паляванне» Л.Зорына, 1977) і інш. З 1972 здымаўся ў кіно: «Рускае поле» (1972), «І гэта ўсё пра яго» (1977, паводле В.Ліпатава), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978), «Ганна Паўлава» (1983), «Дзіцячы сад» (1984), «Змеялоў» (1985) і інш.
грузінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Дзярж.тэатр.ін-тімя Ш.Руставелі ў Тбілісі (1954). У 1954—61 і з 1972 у Т-ры імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі. Сярод роляў: Уджуш Эмха («Хакі Адзба» Л.Кіячэлі), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра), Лео («Правінцыяльная гісторыя» Л.Росеба) і інш. З 1958 здымаецца ў кіно: Джамбулат («Фаціма», 1958), Джакола («Мальба», 1968), цар Георгій («Дзясніца вялікага майстра», 1970), Арзакан («Выкраданне месяца», 1973), Эліёз («Дрэва жадання», 1977), Дата Туташхія (шматсерыйны тэлефільм «Берагі», 1979), Н.Пірасманішвілі («Добры дзень, усе!», 1980), Пагаў («Брат», 1982) і інш.Дзярж. прэмія Грузіі імя Марджанішвілі 1977. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМКО́ Ягор Андрэевіч (н. 3.8.1935, в. Лявонаўцы Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1978). Віцэ-адмірал (1988). Скончыў Вышэйшае ваен.-марское вучылішча імя М.В.Фрунзе (1958), Ваен.-марскую акадэмію імя М.Г.Кузняцова (1984). З 1958 служыў на Паўн. флоце. У 1977—84 камандзір дывізіі атамных ракетных падводных лодак. З 1984 нач. Вышэйшага ваен.марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола. З 1992 старшы навук. супрацоўнік, дацэнт НДІВМФРас. Федэрацыі (С.-Пецярбург). Старшыня міжнар. фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту. Вызначыўся ў групавым плаванні падводных лодак пад ільдамі Арктыкі і пераходзе ў воды Ціхага акіяна. Удзельнік 14 далёкіх паходаў. Асвойваў новыя тыпы атамных падводных крэйсераў.