драўляны плоцік, які буксіруецца самаходнымі суднамі і прызначаны для міжсезоннай трэніроўкі спартсменаў (у т. л. гарналыжнікаў). Даўж. каля 0,9 м, шыр. 0,6 м; аптымальная скорасць буксіравання 30—45 км/гадз, даўж. буксірнага шнура 10—15 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫ,
вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Быстрая, за 14 км на У ад г. Горкі. Створана ў 1985. Пл. 1,31 км². Даўж. 5 км, найб.шыр. 0,34 км, найб.глыб. 7 м, аб’ём вады 2,77 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́НГА,
праліў паміж а-вамі Кюсю і Сікоку (Японія). Злучае Унутр. Японскае мора (Сета-Найкай) з Ціхім ак.Даўж. каля 65 км, шыр. ад 30 да 75 км, найменшая глыб. на фарватэры каля 75 м. Берагі моцна парэзаныя, утвараюць шмат зручных бухтаў. Гал. парты — Саэкі і Усукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЕАНГА́РСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
у Прыбайкаллі, паміж Верхнеангарскім і Паўночна-Муйскім хрыбтамі, у Расіі. Працягласць больш як 100 км, шыр. 40 км, выш. ад 470 да 800 м. Дрэніруецца р. Верхняя Ангара, рэчышча якой тут падзяляецца на рукавы і пратокі. Лугава-балотная расліннасць, участкі лістоўнічных, хваёвых і бярозавых лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАЎСКО́Е ВО́ЗЕРА,
у Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Цна, за 9 км на Пд ад г. Ганцавічы. Пл. 0,2 км², даўж. 620 м, найб.шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі 1,6 км. Схілы катлавіны выш. да 5 м, пад лесам. Дно выслана сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БРАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 26 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,26 км², даўж. 580 м, найб.шыр. 580 м, найб.глыб. 6,1 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Схілы катлавіны выш. да 12 м, параслі хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НІПЕГ, Уініпег (Winnipeg),
возера на Пд Канады. Размешчана на выш. 217 м. Пл. 24,3 тыс.км². Даўж. 442 км, шыр. каля 100 км, глыб. да 28 м. У Вініпег упадаюць рэкі Саскачэван, Рэд-Рывер, выцякае р. Нельсан. На беразе Вініпега парк Уайтшэл з арніталагічным заказнікам. Суднаходства. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́МІНА,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 35 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,31 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 250 м. Пл. вадазбору 8,53 км². На Пд упадае ручай з воз. Доўгае-Мелкае. Злучана ручаём з р. Дрыса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЭБУ́ ЗАЛІ́Ў,
у Чукоцкім м., каля зах. берага Аляскі. Даўж. 330 км, шыр. ад 54 да 130 км, глыб. 13—25 м. Большую ч. года ўкрыты льдамі. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (каля 0,5 м). Названы ў гонар рас. мараплаўца О.Я.Кацэбу, які адкрыў заліў у 1816.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛДЫЧЭ́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Калдычэва,
возера ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Шчара (выцякае з возера), за 14 км на Пн ад г. Баранавічы. Пл. 0,55 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 2,5 м. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае.