МАКА́РАЎ (Алег Рыгоравіч) (н. 6.1.1933, г. Удомля Цвярской вобл., Расія),

савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1973, 1978), лётчык-касманаўт СССР (1973). Канд. тэхн. н. (1980). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.​Э.​Баўмана (1957). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 27—29.9.1973 з В.Р.Лазаравым здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-12»; 5.4.1975 з Лазаравым — субарбітальны палёт на КК «Саюз 18-1»; 10—16.1.1978 з У.А.Джанібекавым — палёт на КК «Саюз-27» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6» з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-26», на якім вярнуўся на Зямлю; 27.11—10.12.1980 з Л.​Дз.Кізімам і Г.М.Стракалавым — палёт на КК «Саюз Т-3» і АС «Салют-6». У палётах удзельнічаў як бортінжынер. Правёў у космасе 20,74 сут.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 9, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛОК ВАЕ́ННЫ,

ваенна-паліт. саюз або пагадненне дзяржаў для сумесных дзеянняў у вырашэнні агульных паліт., эканам. і ваен. задач. Ствараюцца пераважна ў мірны час.

Блокі ваенныя існавалі са стараж. часоў. У гісторыі найб. вядомыя блокі ваенныя: ваен. саюз Францыі, Даніі, Швецыі, Галандыі і італьян. дзяржаў супраць Іспаніі ў Трыццацігадовай вайне 1618—48, «Паўночны саюз» (Расія, Данія, Рэч Паспалітая, Саксонія, пазней Францыя і Турцыя), які выступіў супраць Швецыі ў Паўночнай вайне 1700—21, і інш. Да 1-й сусв. вайны ўтварыліся 2 асн. блокі ваенныя: Траісты саюз 1882 (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія); яму процістаялі ваен. саюз Францыі і Расіі (1892) і Антантасаюз Вялікабрытаніі і Францыі (1904), якія ў 1907 аб’ядналіся ў «Траістую згоду» («Траістая Антанта) — саюз Вялікабрытаніі, Францыі і Расіі. Напярэдадні 2-й сусв. вайны створаны «Антыкамінтэрнаўскі пакт» 1936 паміж Германіяй і Японіяй, да якога далучыліся ў 1937 Італія, у 1939 Венгрыя, Іспанія і інш. Яму процістаяла антыгітлераўская кааліцыя (1942), у якую ўвайшлі Вялікабрытанія, ЗША, СССР, Францыя і інш. (усяго 26 краін). У перыяд «халоднай вайны» ўзнікла сістэма блокаў ваенных, гал. сярод якіх Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТО, 1949) і Варшаўскі дагавор 1955 (распушчаны ў 1991). Створаны таксама Арганізацыя дагавору Паўднёва-Ўсходняй Азіі (СЕАТО, 1954), Арганізацыя Цэнтральнага дагавору (1955), Азіяцка-Ціхаакіянскі савет (АЗПАК, 1966), Ціхаакіянская ваенная групоўка (АНЗЮС, 1971).

т. 3, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖАНІБЕ́КАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 13.5.1942, с. Іскандар Гашкенцкай вобл., Узбекістан),

савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1978, 1981). Лётчык-касманаўт СССР (1978), ген.-маёр авіяцыі (1985). Скончыў Ейскае вышэйшае авіяц. вучылішча лётчыкаў (1965). З 1970 у атрадзе касманаўтаў. 10—16.1.1978 з А.Р.Макаравым здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-27» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6» з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-26» (экіпаж Ю.В.Раманенка, Г.М.Грэчка), 22—30.3.1981 з У.Д.Гурагчам — палёт на КК «Саюз-32» (як камандзір) і на АС «Салют-6» (асн. экіпаж У.В.Кавалёнак, В.П.Савіных), 24.6.—2.7.1982 з А.С.Іванчэнкавым і Ж.Л.Крэцьенам — палёт на КК «Саюз Т-6» (як камандзір) і на АС «Салют-7» (асн. экіпаж А.М.Беразавой, В.В.Лебедзеў), 17—29 7.1984 з С.Я.Савіцкай і І.П.Воўкам — палёт на КК «Саюз Т-12» (як камандзір) і на АС «Салют-7» (асн. экіпаж Л.​Дз.Кізім, У.А.Салаўёў, А.​Ю.​Ацькоў), ажыццявіў выхад у касм. прастору, 6.6—26.9.1985 з Савіных — палёт на КК «Саюз Т-13» і на АС «Салют-7». Правёў у космасе 148,67 сут.

У.А.Джанібекаў.

т. 6, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНЕ́ТНЫЯ КАНВЕ́НЦЫІ І САЮ́ЗЫ,

пагадненні паміж дзяржавамі аб стандартызацыі масы і пробы манет і іх узаемным прыёме. Ствараліся з сярэдніх вякоў. Найб. вядомыя М.к. і с. герм. дзяржаў: Аўстра-Паўд.-Германскія канвенцыі (1753, 1837), Паўн.-Германскія канвенцыі (1836, 1838), Аўстра-Германскі манетны саюз (1857), якімі вызначаліся маса і проба манет, усталёўваліся агульныя для краін-удзельніц манеты. Формамі манетных пагадненняў з’яўляліся Лацінскі манетны саюз (1865—1926) і Скандынаўскі манетны саюз (1872—1924).

т. 10, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дагавор 1942 паміж СССР і Вялікабрытаніяй пра саюз у вайне супраць гітлераўскай Германіі і яе саўдзельнікаў у Еўропе і аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе пасля вайны 3/223

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Камсамол, гл. Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі, Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі, Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКСЁНАЎ (Уладзімір Віктаравіч) (н. 1.2.1935, в. Гібліцы Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія),

расійскі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1976, 1980), лётчык-касманаўт СССР (1976). Канд. тэхн. н. (1981). Скончыў Усесаюзны політэхн. ін-т (1963). З 1973 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты: разам з В.Ф.Быкоўскім на караблі «Саюз-22» (15—23.9.1976), з Ю.В.Малышавым на караблі «Саюз Т-2» і арбітальным комплексе «Салют-6» — «Саюз-36» (5—9.6.1980). У космасе правёў 11,8 сут.

т. 1, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Валянцін Вітальевіч) (н. 14.4.1942, Масква),

савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1973, 1982), лётчык-касманаўт СССР (1973), д-р тэхн. н. Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1966). З 1972 у атрадзе касманаўтаў. 18—26.12.1973 з П.І.Клімуком здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-13» (як бортінжынер); 13.5—10.12.1982 з А.М.Беразавым — палёт на касм. караблі «Саюз Т-5» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (як бортінжынер); вярнуўся на Зямлю на касм. караблі «Саюз Т-7». У космасе правёў 219,3 сут.

В.Ц.Лебедзеў.

т. 9, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕО́ТЫЯ (Boiōtia),

старажытная вобласць у Сярэдняй Грэцыі. Першыя дзярж. ўтварэнні на яе тэр. адносяцца да 3—2-га тыс. да н.э. З 6 ст. да н.э. тут існавала федэратыўная дзяржава (у яе аснове саюз беатыйскіх гарадоў) на чале з Фівамі. У 4 ст. пры Пелапідзе і Эпамінондзе (лідэры фіванскай дэмакратыі) беатыйскі саюзнайб. паліт. сіла ў Грэцыі. Войны са Спартай (378—362 да н.э.) прывялі да аслаблення саюза і страты яго значэння. У 338 да н.э. саюз гарадоў Беотыі распаўся, у 3—2 ст. да н.э. зноў адноўлены. Пасля рымскага заваявання Грэцыі (2 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.) гарады Беотыі прыйшлі ў заняпад і іх саюз распаўся канчаткова. У сучаснай Грэцыі тэр. Беотыі — ном (адм. адзінка) з той жа назвай (цэнтр Левадыя).

т. 3, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУБА́САЎ (Валерый Мікалаевіч) (н. 7.1.1935, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),

савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1975). Лётчык-касманаўт СССР (1969), Герой Венгрыі (1980). Канд. тэхн. н. (1968). Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1958). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 11—16.10.1969 з Г.​С.​Шоніным здзейсніў палёт (як бортінжынер) на касм. караблі (КК) «Саюз-6»; 15—21.7.1975 з А.А.Лявонавым — палёт (як бортінжынер) на КК «Саюз-19» (па праграме ЭПАС); 26.5—3.6.1980 з Б.Фаркашам (Венгрыя) — палёт (як камандзір) на КК «Саюз-36» і на арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж В.В.Румін, Л.І.Папоў), вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз-35». Агульная працягласць палётаў 18,75 сут. Залаты медаль імя К.​Э.​Цыялкоўскага АН СССР, залаты медаль імя Ю.​А.​Гагарына.

т. 8, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)